• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
28.11.2026, 19:27
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Пад белымі крыламі

Кладаўшчык КСУП «Малюшычы», шматдзетная маці Алена Чубрык: «Люблю вёску — яна свая»

by Галина Смолянко
28.11.2026
в Пад белымі крыламі, Год белорусской женщины
Кладаўшчык КСУП «Малюшычы», шматдзетная маці Алена Чубрык: «Люблю вёску — яна свая»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Восень. Апошні  месяц — лістапад. Залацістыя лісты кладуцца на астыўшую зямлю. Змены адбываюцца  ў прыродзе і настроі чалавека — і зараз па-іншаму думаецца і аналізуецца. Мы гутарым з жыхаркай вёскі Баранавічы, кладаўшчыком КСУП «Малюшычы», шматдзетнай маці Аленай Іванаўнай Чубрык аб галоўным у жыцці — Радзіме, працы, сям’і.

— Алена Іванаўна,  восень, як і надвор’е, на вуснах многіх. У вёсцы адчуваецца яе асаблівы подых. У маркоце — свая зачараванасць. Што яна значыць для Вас?

— Люблю восень. Калі крочу па залатым дыване з апаўшых лістоў, сэрца б’ецца часцей. Зачароўвае клён-прыгажун па дарозе на працу. Глянеш у неба — плывуць хмаркі, і падумаеш аб жыцці, якое праходзіць імкліва. Вось і стараешся  жыць, каб не было шкадавання аб пражытых гадах.

— Вы вясковая, у вёсцы нарадзіліся і прыжыліся. Вас не цягнула ў вялікі горад як большасць землякоў?

— Мая радзіма — вёска Яруга. Яе назва пайшла ад слова «яр». Наша мясцовасць гарыстая, і палі няроўныя. Люблю вёску — яна свая. У Ярузе жыла, пакуль не выйшла замуж у Баранавічы — за чатыры кіламетры.

— Спадарожнік жыцця таксама з гэтых мясцін. Дзе пазнаёміліся, і чым было выклікана жаданне жыць і працаваць на роднай зямлі?

— Муж Сяргей Анатольевіч родам з вёскі Баранавічы. Пазнаёміліся ў сельскім Доме культуры на дыскатэцы. Ён прыйшоў з арміі,  адслужыўшы на флоце тры гады. Сустрэліся ў снежні, ажаніліся на наступны год, у красавіку. Жылі дружна і працавалі шмат. Змяніць родным мясцінам не адважыліся — усё жыццё прытрымліваліся народнай прымаўкі: «Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся».

— За плячыма — гады жыцця, праца, радасці і трывогі. Ці было жаданне пераехаць у вялікі горад?

— Жадання ехаць у горад не ўзнікала. На вёсцы жылося весела.  Работа кіпела ў руках вяскоўцаў: палолі дзялкі буракоў, ірвалі, падымалі і вязалі лён, шчыравалі на сенажацях. Дома трымалі вялікую гаспадарку.  Не хацелася пакідаць нажытае — усёй душой прыкіпелі да родных мясцін.

— Што значыць для Вас праца? Кім працуе спадарожнік жыцця?

— Я кладаўшчык у мясцовай гаспадарцы. Напачатку працоўнай дзейнасці была прадаўцом у магазінах вёсак Яруга, Машэвічы, Моладава. Затым у  Баранавіцкай сярэдняй школе працавала ў сталовай і выконвала абавязкі гардэробшчыцы. Муж шчыраваў механізатарам і камбайнерам, зараз ён  майстар-наладчык у мехмайстэрнях КСУП «Малюшычы».  Праца заўсёды займала важную ролю ў жыцці нашай сям’і і была ў радасць.

— Якую пасаду ні займаў бы чалавек і наколькі ні была б любімай праца, галоўным у жыцці чалавека з’яўляецца сям’я. Вы шчаслівая ў сям’і — Вас радуюць муж, дзеці, унукі?

— Так, я шчаслівая. Муж аказаўся добрым і надзейным сябрам. Мы выхавалі траіх дзяцей. Дачку Анастасію лёс закінуў у вёску Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, яна працуе  сястрой-гаспадыняй амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Сын Мікалай шчыруе на роднай Карэліччыне — механізатарам у сельгаскааператыве «Маяк-Заполле». Дачка Таццяна — сакратар прыёмнай КСУП «Малюшычы». На радасць падрастаюць сямёра ўнукаў. Старэйшаму Цімуру споўнілася чатырнаццаць гадоў, унучцы Ганначцы — дзевяць месяцаў.

— Ці ёсць у Вас захапленне, якое напаўняе душу вялікай радасцю, чым хочацца падзяліцца з роднымі і блізкімі?

— У мяне — два захапленні. Першае: вяжу шкарпэткі, сваімі рэчамі мне хочацца сагрэць родных і блізкіх. Другое: люблю чытаць газеты, часопісы, літаратуру. Гэта прыносіць мне задавальненне для душы.

— Алена Іванаўна, што можаце сказаць тым, хто марыць звязаць сваё  жыццё з вёскай, і тым, хто марыць вярнуцца да родных каранёў?

— Чаму сапраўды не прыехаць на вёску?! Калі чалавек не баіцца работы, тут яна ёсць. Вось узяць хаця б нашы Баранавічы, сюды паступова прыязджаюць дачнікі. Едуць людзі ў вёску — значыць  яна жыве.

Галіна СМАЛЯНКА

фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».