• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
28.11.2026, 19:29
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Пад белымі крыламі

Наталля Міхайлаўна Крывапуст з вёскі Горныя Руткавічы выратоўвае свет дабрынёй

by Галина Смолянко
28.11.2026
в Пад белымі крыламі, Год белорусской женщины
Наталля Міхайлаўна Крывапуст з вёскі Горныя Руткавічы выратоўвае свет дабрынёй
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

«Шчыраму сэрцу і чужая болька колька», «Як ты да людзей, так і людзі да цябе», «Свет не без добрых людзей» — у народных выслоўях  продкі стараліся паказаць важнасць дабрыні. Яна не згубілася з гадамі, і сёння шмат добрых людзей. Радуе, што яе носьбіты ёсць і сярод карэліччан. Адна з іх — Наталля Міхайлаўна Крывапуст з вёскі Горныя Руткавічы Малюшыцкага сельсавета.

— Нарадзілася ў простай сялянскай сям’і ў вёсцы Горныя Руткавічы, — пачала свой аповед Наталля Міхайлаўна. — Тата прыйшоў з вайны ў 1944 годзе без нагі. Матуля хадзіла на паляводчыя работы ў мясцовы калгас. Яна апрацоўвала дзялкі лёну і буракоў, і мы, дзеці, дапамагалі.

Жанчына ўспомніла пра кожнага. Старэйшая Галіна пражыла дзевяць дзён і памерла пасля таго, як яе пахрысцілі, а 32-гадовы брат Уладзімір і яго 28-гадовая жонка Тамара пайшлі з жыцця нечакана: загінулі ў аўтамабільнай катастрофе.  Брат Мікалай шчыраваў у мясцовым калгасе трактарыстам, і яму лёс адмераў 64 гады. На два гады больш за яго пражыў брат Валянцін…

Субяседніца памаўчала хвіліну-другую і прадоўжыла:

— Я засталася адна — і ўсё вытрымала. У сорак тры гады пахавала і сыночка Мікалая. Ён працаваў у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. У яго сям’і выхоўвалася пяцёра дзяцей. Гора было бясконцым, выратаванне шукала ў добрых людзях. Мае дзеці  дапамагалі перажыць цяжкія хвіліны і не ачарсцвець душою.

З пяшчотай і гонарам Наталля Міхайлаўна ўспамінала кожнага з іх. Старэйшая Вольга жыве ў Карэлічах і працуе сацыяльным работнікам. Яе сын (унук Максім) — выконваючы абавязкі старшыні Красненскага сельскага выканаўчага камітэта. Сын Андрэй майстар на ўсе рукі:  працуе вадзіцелем у КСУП «Малюшычы», праца гарыць у яго руках. Дачка Марына — прадавец магазіна «БелТавіс» у райцэнтры. Яшчэ адна радасць — восем унукаў і два праўнукі.

— Моцна люблю іх, яны — мая надзея і апора, — сказала жанчына і дадала, што не адчувае сябе адзінокай. Побач, на адным пляцы, жыве сын Андрэй, якому дом застаўся ад бабулі Зінаіды. Яе дагледзелі, пяць гадоў свякроў была прыкавана да ложка.

Трынаццаць гадоў як не стала і спадарожніка жыцця. Муж Віктар працаваў у меліярацыйнай сістэме.  На пенсіі дапамагаў ёй у калгасе і па асабістай гаспадарцы.

— Пражылі з ім сорак два гады і ніколі не пасварыліся. Дамовіліся напачатку, калі дзеці з’явяцца на свет, будзем ладзіць паміж сабою і не турбаваць іх — і слова стрымалі, — прызналася яна.

Наталля Міхайлаўна з’яўляецца і старастай вёскі. Гэтая  грамадская пасада патрабуе нямала клопатаў, але яны даспадобы няўрымслівай жанчыне. Патэлефануюць з сельсавета  — і яна абавязкова перадасць  навіны аднавяскоўцам. Напрыклад, у вёску хутка прыедзе ФАП.

— Я люблю ўсіх — і сваіх, і чужых. Сама стараюся быць добрай і з людзьмі жыць лагодна. Каму патрэбна дапамога — абавязкова дапамагу.  Як з чалавекам добра,  на душы лягчэй. Дзяцей гэтаму вучу: «Дзеткі, слухайце людзей. Можаце — дапамажыце ім. Ніхто не ведае, якая ў чалавека старасць. Яны згаджаюцца, маё слова для іх — закон. Няхай так будзе заўжды, — сказала напрыканцы гутаркі Наталля Міхайлаўна Крывапуст.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».