Кореличский район завершает уборку зерновых. Собрано почти 85 тысяч тонн хлеба
Здаецца, толькі ўчора першыя камбайны выйшлі на збожжавыя палеткі Карэліччыны, каб беражліва сабраць хлебны ўраджай раёна. І вось ужо на апошніх гектарах схіляецца калоссе пад жаткамі магутнай тэхнікі. Зусім хутка ў аповесці пад назвай “Жніво-2018” аграрыі Карэліцкага раёна паставяць канчатковую кропку.
Якіх жа вынікаў дасягнулі хлебаробы раёна падчас уборачнай кампаніі бягучага года Па стану на раніцу 14 жніўня працаўнікі Карэліччыны ўбралі зерневыя і зернебабовыя культуры з 18686 гектараў, што складае 98% ад агульнай плошчы. Агульны каравай раёна на ўчарашні дзень склаў 84017 тон зерня. З кожнага гектара збожжавых палеткаў у сярэднім хлебаробы сабралі 45 цэнтнераў зерня, што з’яўляецца другім вынікам у вобласці.
Дарэчы, з пачатку жніва і да сённяшняга дня Карэліцкі раён упэўнена ўтрымлівае другое месца па сярэдняй ураджайнасці ў абласной зводцы, саступаючы толькі Гродзенскаму раёну, дзе аграрыі атрымалі найвышэйшы вынік – 45,6 ц/га. Сярэднеабласная ж ураджайнасць зерневых складае 29,1 ц/га.
– Безумоўна, сёлета аграрыям раёна не ўдалося дасягнуць леташніх паказчыкаў, калі агульны намалот склаў 107 тысяч тон і з кожнага гектара хлебаробы сабралі 52,8 цэнтнера збожжа, – адзначыў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Генадзій Аляксеевіч Белы. – Вясной прагнозы наконт ураджаю будучага года былі вельмі аптымістычнымі, але спякотнае надвор’е ўнесла значныя карэктывы ў рост і паспяванне збажыны. Тым не менш, наперадзе яшчэ ўборка кукурузы, і недабор збожжавых гаспадаркі раёна плануюць папоўніць за кошт зерня царыцы палёў.
Такім чынам, распачаўшыся 20 ліпеня, масавая ўборка зерневых 2018 года падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння, канчатковы вынік якой – напоўненыя залацістым збожжам склады карэліцкіх гаспадарак.
Аксана ЯНУШ
ПЕРАДАВІКІ РАЁНА НА ЎБОРЦЫ ЗЕРНЕВЫХ
(даныя райсельгасхарчу па стану на 13 жніўня)
КАМБАЙНАВЫЯ ЭКІПАЖЫ:
С. У. ГАЛАВАЧ — СВК «Свіцязянка-2003». Камбайнам «Лексіён-600» убраў 378 га, намалаціў 2083 тоны.
М. С. СЯЛЕЦКІ, М. С. СЯЛЕЦКІ — СВК «Маяк-Заполле». Камбайнам «Лексіён-560» убралі 287 га, намалацілі 1774 тоны.
Ю. А. НАПОРКА, А. М. РАКАЧ — СВК «Маяк-Заполле». Камбайнам «Лексіён-480» убралі 220 га, намалацілі 1763 тоны.
М. М. СКІБА, Д. А. НАРЫНБЕРГ — ДП «Чарняхоўскі-Агра». Камбайнам «Джон-Дзір» убралі 470 га, намалацілі 1779 тон.
М. А. ЧУБРЫК, С. А. ЧУБРЫК — ДП «Малюшычы». Камбайнам «Джон-Дзір Т-670» убралі 359 га, намалацілі 1508 тон.
B. I. КОЎГАР — СВК «Свіцязянка-2003». Камбайнам «Джон-Дзір 9680» убраў 250 га, намалаціў 1474 тоны.
М. І. НАЙБА, Д. М. НАЙБА — СВК «Свіцязянка-2003». Камбайнам «Мега-208» убралі 238 га, намалацілі 1270 тон.
А. К. ПЕТРАШКЕВІЧ, I. У. МЯНЬКОЎСКІ — ДП «Племзавод «Карэлічы». Камбайнам «Ліда-1600» убралі 238 га, намалацілі 1292 тоны.
У. У. БЯЛЕВІЧ — ДП «Малюшычы». Камбайнам «Ліда-1600» убраў 138 га, намалаціў 631 тону.
С. М. СЦЕПАНЧУК, Ю. А. КОХАН — СВК «Маяк-Заполле». Камбайнам «КЗС-1218» убралі 206 га, намалацілі 1647 тон.
А. М. КІВЕЛЬ, В. А. ЖЫЛІН — ДП «Племзавод «Карэлічы». Камбайнам «КЗС-1218» убралі 270 га, намалацілі 1499 тон.
С. В. СІРОЦІН, І. М. УЛАСЕВІЧ — СВК «Свіцязянка-2003». Камбайнам «КЗС-1218» убралі 249 га, намалацілі 1365 тон.
ВАДЗІЦЕЛІ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
А. А. ФЛЕЙТА — СВК «Свіцязянка-2003». Аўтамабілем «МАЗ-551605» перавёз 1835 тон.
М. К. ГРОМАЎ — ДП «Племзавод «Карэлічы». Аўтамібілем «МАЗ-555102» перавёз 1803 тоны.
А. А. САЛАДУХА — ДП «Малюшычы». Аўтамабілем «МАЗ-555102» перавёз 1749 тон.
ЗВЕННІ НА ДАПРАЦОЎЦЫ ЗЕРНЯ:
А. М. ДУБЧОНАК, С. М. ІВАНОЎ — СВК «Маяк-Заполле». На КЗСВ-30Г дапрацавалі 5600 тон.
Ю. М. ТРЫБУЦЬ, I. М. РАКАЧ, I. П. СЕРЫК, В. В. ГОЦКА — ДП «Лукі-Агра». На КЗСВ-30 дапрацавалі 5244 тоны.
У. М. ГІЗ — ДП «Чарняхоўскі-Агра». На КЗСВ-30 дапрацаваў 4300 тон.