Ліда святкавала 695-годдзе

«Твае гады, твае стагоддзі – на славу будучых вякоў» – пад такой назвай прайшла ўрачыстая частка святкавання 695-годдзя горада Ліды.

Мерапрыемства адбылося на цэнтральнай плошчы горада па вуліцы Савецкай. Удзельнікамі і гледачамі свята сталі не толькі лідчане, але і шматлікія госці. Сярод іх намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч. Павіншаваць горад са святам таксама прыехалі пасол Рэспублікі Польшча і консул Літоўскай Рэспублікі, прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Тракая, Екабпілса, Шальчынінкая і іншыя.

2.JPG

0W1A5944-08-09-18-12-46.JPG21ef91b5e33169a92eca402d28ccb064.jpgIMG_2925.JPG
Урачыстую імпрэзу з нагоды свята адкрыў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч. Ён звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Міхаіл Канстанцінавіч падкрэсліў, што свята горада — гэта падзея, якая аб’ядноўвае ўсіх лідчан. Тых, хто нарадзіўся тут, і тых, хто звязаў свой лёс з нашым горадам.

 Сама Ліда з’яўляецца брэндам. Амаль кожнае наша прадпрыемства ў сваёй назве выкарыстоўвае імя роднага горада, тым самым праслаўляе яго, — адзначыў кіраўнік рэгіёна. — Ліда — гэта цэнтр машынабудавання, нафтахімічнай, шкляной, харчовай, лёгкай і тарфяной прамысловасці. Ліда — гэта горад авіятараў.

З кожным годам Ліда расце, будуецца, развіваецца і становіцца яшчэ больш прыгожай. Якасныя змены адбываюцца ў сферах адукацыі і аховы здароўя. Напоўнена яркімі падзеямі духоўнае і спартыўнае жыццё горада.

Міхаіл Карповіч павіншаваў лідчан са святам.

— Шануйце і любіце сваю малую радзіму, ганарыцеся ёю, — зазначыў ён.

Да віншавання старшыні райвыканкама далучыліся авіятары 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, якія берагуць мірнае неба Радзімы. Прыгожым строем над плошчай праляцелі самалёты, вітаючы родны горад і лідчан са святам.

IMG_2923.JPGIMG_2942.JPGIMG_3010.JPGIMG_3028.JPGIMG_3044.JPGIMG_3062.JPG

0W1A5995-08-09-18-11-46.JPG

Слова было прадастаўлена першаму намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івану Жуку. Іван Алейзавіч зачытаў прывітальны ліст з нагоды 695-годдзя Ліды ад імя Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкама. Таксама Іван Жук уручыў узнагароды абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама і асобным лідчанам: Алене Сіліцкай, намесніку дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Гімназія № 1 г. Ліды”, Ніне Бароўскай, загадчыку хімчысткі ААТ “Лідскі камбінат бытавых паслуг”, Ірыне Тур, дырэктару ДУ «Палац культуры горада Ліды», Лаліце Бельскай, намесніку начальніка элеватара ААТ “Лідахлебапрадукт”, Святлане Квятко, маляру-тынкоўшчыку 4-га разрада адкрытага акцыянернага таварыства “Будвектар”.

Віншаванні са святам лідчанам выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч. Ён таксама выканаў пачэсную місію і ўручыў Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дырэктару ААТ “Торфабрыкетны завод «Дзітва” Казіміру Банцэвічу і ўрачу-анколагу-хірургу УАЗ “Лідская цэнтральная раённая бальніца” Раману Шпаку.

Да жыхароў Лідчыны з віншаваннямі звярнуўся Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі. Ён перадаў віншавальны ліст ад польскага горада Ломжы, з якім Ліду звязваюць моцныя сяброўскія зносіны.

Тэатралізваная праграма, што была падрыхтавана да свята горада і прадстаўлена прысутным, уражвала сваёй разнастайнасцю, яркасцю і дасканаласцю падрыхтоўкі. Перад прысутнымі адзін за другім змяняліся эпізоды: «Год заснавання Ліды — 1323», «Князь Гедымін і рыцарскае войска», «Легенда пра княжну Лідзію». «Атрыманне Лідай Магдэбургскага права», «Уздоўж па Віленскай…» і іншыя, ажывалі героі гісторыі горада.

IMG_3098.JPGIMG_3145.JPGIMG_3260.JPGIMG_3313.JPGIMG_3450.JPGIMG_3505.JPGIMG_3514.JPGIMG_3535.JPGIMG_3646.JPG

Не былі абыдзены ўвагай і факты з гісторыі 20 стагоддзя, і тое, што як вынік плённай працы лідскіх прадпрыемстваў і ўстаноў, усіх лідчан — узнагароджанне горада ордэнам «Знак Пашаны».

Ліда — горад не толькі са сваёй гісторыяй. Гэта сучасны малады горад і горад будучыні. Колькі маладых творчых і спартыўных талентаў падрастае тут! Яркую, незабыўную праграму прадставілі на свяце юныя лідчане.

IMG_3733.JPGIMG_3852.JPGIMG_3913.JPGIMG_3987.JPG

Падрастаючае пакаленне – наша будучыня. А дарослыя лідчане сваёй працай і вопытам ужо ўносяць значны ўклад у росквіт роднай Лідчыны. Шэрагу з іх на святочнай імпрэзе ад імя Лідскага раённага выканаўчага камітэта падзяку выказаў Міхаіл Карповіч. Сярод узнагароджаных Вадзім Анацка, галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства «Конус», Святлана Бойка, выкладчык установы адукацыі «Лідскі дзяржаўны музычны каледж», Дзмітрый Ганевіч, намеснік камерцыйнага дырэктара СЗАТ “Ліпласт-СПб”, Святлана Карпенка, вядучы інжынер аддзела аптычных асяроддзяў ААТ «Завод “Оптык”, Іван Красачка, мастак-афармляльнік Лідскага ГУП ЖКГ, Сяргей Кулакоўскі, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ “Лакафарба”, Уладзіслаў Кшэвіцкі, спартсмен-навучэнец установы “Гродзенская міжраённая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў “Юнацтва», Уладзіслаў Лабецкі, дырэктар ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №19», Сяргей Лаза, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Ліды», Ангеліна Лыскоўская, спартсменка-навучэнка ўстановы “Лідская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву “Лакафарба”, Галіна Рамейка, старшая акушэрка УАЗ «Лідская цэнтральная раённая бальніца». Былі ўшанаваны і калектывы: міні-футбольны клуб «Лідсельмаш», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш»», ДУА «Гімназія №1 г. Ліды», Лідскі пагранічны атрад, 116-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная база, народны аматарскі калектыў студыя эстраднай песні “Ліда-Мюзікл” ДУ “Палац культуры горада Ліды”, пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты”.

IMG_4058.JPGIMG_4184.JPGIMG_4223.JPGIMG_4278.JPG

Вельмі прыгожым заключным акордам святочнай праграмы стаў вынас палотнішча сцяга горада Ліды. А калі мастацкія калектывы Ліды, выстраіўшыся каля сцэны, пачалі выконваць песню «Слаўся, Ліда!», прысутныя падняліся са сваіх месцаў, каб выказаць такім чынам павагу да старажытнага і маладога горада-юбіляра.

IMG_4363.JPGIMG_4368.JPGIMG_4390.JPG
1ebbaca0a17db3a0bca9e66a032b4baf.jpg
Фото Ольги АНТОНОВОЙ, Артема ТУРЛАЯ
Людмила Петрулевич, lidanews.by

Добавить комментарий