• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.07.2026, 04:18
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

Тружеников сельскохозяйственного производства чествовали в Кореличах (фото+видео)

by
16.11.2018
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

16 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці ператварыўся ў маштабную святочную пляцоўку, галоўнымі героямі на якой сталі лепшыя працаўнікі аграрнага комплексу Карэліччыны і работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна.

Безумоўна, мясцовым аграрыям ёсць чым ганарыцца. Шчодра накрытыя сталы падворкаў, якія старанна падрыхтавалі ўсе без выключэння сельгаспрадпрыемствы раёна, дэманстравалі багаты ўраджай і гасціннасць карэліцкіх людзей. А творчы падыход, дызайнерскае афармленне і невычэрпная фантазія пры стварэнні падворкаў яскрава сведчылі аб тым, што ў любую справу працаўнікі карэліцкай зямлі абавязкова ўкладаюць душу.

Урачыстае мерапрыемства пад назвай “Зямля – аснова ўсёй Айчыны”, падчас якога самыя шчырыя і цёплыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас тых, хто апрацоўвае палі, збірае ўраджай, працуе на фермах і перапрацоўчых прадпрыемствах, адбылося ва ўтульнай зале Цэнтра культуры. Менавіта тут сабралася ўся аграрная эліта Карэліччыны, тыя людзі, якія шчыра любяць карэліцкую зямлю і непарыўна звязалі свой лёс з сельскай працай на роднай зямлі.

Адным з сімвалічных дзействаў, якое ўвасабляла нястомную штодзённую працу карэліцкіх хлебаробаў, стала ўручэнне старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктару Леанідавічу Шайбаку духмянага каравая з ураджаю 2018 года, які ўвабраў у сябе цеплыню сонца і працавітасць чалавечых рук.

– Працаваць на зямлі – сапраўды вялікі подзвіг, які кожны з вас здзяйсняе штодзённа, – звярнуўся да ўсіх прысутных Віктар Шайбак. – У гэтым годзе надвор’е паставіла перад аграрыямі раёна няпростую задачу, з якой вы, дзякуючы стараннасці і імкненню да працоўных перамог, справіліся на выдатна. Вынікі вашай сумленнай працы яскрава адлюстроўваюцца ў прызнанні карэліцкіх аграрных поспехаў на абласным узроўні.

Безумоўна, загадаць наперад і прадказаць будучы ўраджай мы не ў сілах. Вельмі многае ў аграрным сектары залежыць ад умоў надвор’я. Так адбылося сёлета, калі лагодная вясна дазволіла спадзявацца на незвычайна высокі ўраджай. Але летняя засуха ўнесла свае карэктывы. Тым не менш Карэліцкаму раёну ёсць чым ганарыцца. І ў гэтым — заслуга кожнага працаўніка. Так, пры сярэдняй ураджайнасці зерневых 44,1 ц/га агульны намалот аграрыяў раёна склаў 85 тысяч тон зерня. Гэта другі паказчык у вобласці і чацвёрты ў рэспубліцы.

Карэліцкі раён – адзін з нешматлікіх раёнаў Гродзеншчыны, які амаль поўнасцю выканаў дзяржзаказ, а гэта 12852 тысячы тон зерня (94%), 2557 тон алеенасення рапсу (100%), 60 тысяч тон цукровых буракоў (100%).

Узрадавала працаўнікоў раёна і ўраджайнасць рапсу ў 33 ц/га, якая стала першым паказчыкам у вобласці. Валавая вытворчасць рапсавага насення склала 8034 тоны.

Корманарыхтоўчая кампанія бягучага года таксама прайшла з поспехам. У выніку нарыхтавана кармоў у разліку 36,9 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, што дазваляе гаварыць аб паспяховай зімоўцы жывёл.

Паказчыкамі жывёлагадоўчай галіны мы таксама можам быць задаволены: сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 723 грамы, свіней – 700 грамаў. Сярэдні надой на адну ўмоўную карову склаў 5063 кг малака, што на 40 кг больш паказчыка мінулага года. Флагманам малочнай галіны Карэліччыны з’яўляецца СВК “Свіцязянка-2003”, дзе ўжо надоена 7 тысяч кг на адну рагулю.

Усе гэтыя паказчыкі, якія я сёння з задавальненнем агучваю, сталі рэальнасцю дзякуючы шматграннаму патэнцыялу карэліцкіх працаўнікоў. Таму менавіта вам хочацца сказаць шчырыя словы ўдзячнасці за плённую працу дзеля харчовай бяс

Сардэчна віталі на ўрачыстасці ветэранаў сельскагаспадарчай працы, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё народнай гаспадаркі раёна. Менавіта яны на працягу дзесяцігоддзяў закладвалі слаўныя працоўныя традыцыі Карэліччыны, дзякуючы якім сучасныя працаўнікі раёна дасягаюць значных поспехаў у аграрным сектары.

Прысутнічалі на святочным мерапрыемстве і маладыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу, для якіх Карэліччына стала першым месцам іх працы. Менавіта яны будуць прадаўжальнікамі традыцый, закладзеных старэйшым пакаленнем, і стваральнікамі новых дасягненняў у галіне сельскай гаспадаркі.

– Знайсці сябе ў прафесіі заўсёды няпроста, – звярнуўся да моладзі старшыня райвыканкама. – Хочацца пажадаць, каб вашыя першыя крокі на карэліцкай зямлі былі ўпэўненымі і паспяховымі, а абраная вамі прафесія прыносіла маральнае задавальненне і фінансавы дастатак.

Святочную эстафету віншаванняў пераняла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Леанідаўна Пянькоўская.

– Працаваць на зямлі ва ўсе часы лічылася ганарова. Вынікамі вашай працы карыстаецца кожны з нас. З года ў год вы нарошчваеце аб’ёмы вытворчасці, павышаеце якасць прадукцыі. Усё гэта становіцца магчымым дзякуючы зладжанай працы ўсяго аграрнага калектыва Карэліччыны, – адзначыла Ірына Пянькоўская. – Жадаю вам і ў далейшым трымаць высокую планку колькасці і якасці прадукцыі, увасаблення самых смелых ідэй. Няхай ваша жыццё будзе багатым на шчасце і радасць.

Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуліся начальнік Карэліцкага маслацэха ААТ «Малочная кампанія “Навагрудскія дары” Ларыса Міхайлаўна Рапавец і начальнік аддзела сыравіны ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Таццяна Леанідаўна Уласюк, якія каштоўнымі падарункамі адзначылі працу лепшых жывёлаводаў Карэліччыны.

Спрадвеку лічылася, што праца і песня заўсёды ідуць побач. Сабраўшы знатны ўраджай, хлебаробы раёна атрымалі вялікую колькасць музычных падарункаў, якія творчыя калектывы і выканаўцы Карэліччыны з удзячнасцю за хлеб на нашым стале дасылалі лепшым працаўнікам раёна.

Ганаровымі граматамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

☙ Забаўскі Мікалай Іванавіч, трактарыст-машыніст КУСП “Чарняхоўскі-Агра”;
☙ Клаўсуць Сяргей Георгіевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Царука”;
☙ Кошур Алена Андрэеўна, аператар машыннага даення СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Ламанос Уладзімір Іванавіч, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”;
☙ Мулярчык Уладзімір Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Цырын-Агра”;
☙ Шэўка Юрый Мікалаевіч, электрагазазваршчык ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”;
☙ Гавіна Сяргей Мікалаевіч, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама;
☙ Чубрык Наталля Пятроўна, ветэран працы;
☙ Шыш Іван Мікалаевіч, ветэран працы.

Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

☙ Адзярэйка Аляксандр Аляксандравіч, машыніст збожжавых пагрузачна-разгрузачных машын СВК “Свіцязянка-2003”;
☙ Жывень Дзмітрый Мікалаевіч, вядучы інжынер па цеплафікацыі КСУП “Лукі-Агра”;
☙ Крапіўніцкі Віктар Віктаравіч, мантажнік ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка”;
☙ Лагута Сяргей Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст КСУП “Племзавод “Карэлічы”;
☙ Парфімовіч Ліла Мікалаеўна, аператар машыннага даення ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”;
☙ Федарака Іван Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Малюшычы”;
☙ Шэлег Віталій Мікалаевіч, электрагазазваршчык КСУП “Цырын-Агра”.

❖ Пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Вольгі Лукінішны Калоша і грашовай прэміяй узнагароджаны СВК “Маяк-Заполле”, пераможца ў спаборніцтве па вытворчасці зерня сярод гаспадарак раёна.

❖ Пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Яўгеніі Іосіфаўны Юшко і грашовай прэміяй узнагароджаны СВК “Свіцязянка-2003”, пераможца ў спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак раёна.

Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:

☙ Жук Аляксандр Мікалаевіч, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Малышка Анатолій Іванавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Царука”;
☙ Пракопаў Максім Сяргеевіч, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”;
☙ Капач Анатолій Яўгеньевіч, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Слінько Леанід Паўлавіч, вадзіцель КСУП “Цырын-Агра”;
☙ Забаўскі Мікалай Іванавіч, трактарыст-машыніст КУСП “Чарняхоўскі-Агра”;
☙ Лабоцкі Мікалай Валянцінавіч, трактарыст-машыніст ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”;
☙ Клаўсуць Сяргей Георгіевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Царука”;
☙ Сайкоўскі Ігар Канстанцінавіч, вадзіцель СВК “Жухавічы”;
☙ Буцкевіч Міхаіл Міхайлавіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”;
☙ Рачынскі Аляксандр Мікалаевіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”;
☙ Ліпскі Сяргей Мікалаевіч, механізатар ААТ “Карэлічы-Лён”;
☙ Заўгародні Мікалай Уладзіміравіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”;
☙ Каралько Мікалай Анатольевіч, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”;
☙ Блашко Анатолій Эдуардавіч, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Сладкоўскі Мікалай Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Цырын-Агра”;
☙ Карпейчык Мікалай Мікалаевіч, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”.

❖ Звяно СВК “Маяк-Заполле”, якое на зернесушыльным комплексе КЗСВ-30Г прасушыла 6463 тоны зерня (звеннявы Дубчонак Аляксандр Мікалаевіч), узнагароджана грашовай прэміяй.

Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:

☙ экіпаж камбайна Лексіён-580 КУСП “Чарняхоўскі-Агра” ў складзе старшага камбайнера Бушма Ігара Пятровіча, камбайнера Сухоцкага Уладзіміра Канстанцінавіча, намалаціўшых 1847 тон зерня;
☙ экіпаж камбайна Джон-Дзір 9680 СВК “Свіцязянка-2003” у складзе старшага камбайнера Коўгара Васілія Іосіфавіча, намалаціўшага 1498 тон зерня;
☙ экіпаж камбайна Лексіён-480 СВК “Маяк-Заполле” ў складзе старшага камбайнера Сялецкага Мікалая Сяргеевіча, камбайнера Сялецкага Міхаіла Сяргеевіча, намалаціўшых 1472,8 тоны зерня.

Званнем “Лепшы спецыяліст раёна” і грашовай прэміяй узнагароджаны:

☙ Рашатко Аляксандр Іванавіч, галоўны заатэхнік СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Гурына Ганна Вацлаваўна, галоўны эканаміст КСУП “Малюшычы”;
☙ Саўко Іван Мікалаевіч, галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Жухавічы”;
☙ Лісоўскі Леанід Арсенцьевіч, галоўны інжынер-энергетык КСУП “Малюшычы”;
☙ Абрамовіч Святлана Мікалаеўна, галоўны бухгалтар ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”;
☙ Анікій Анатолій Канстанцінавіч, галоўны аграном КСУП “Лукі-Агра”;
☙ Рытус Валерый Мікалаевіч, галоўны інжынер СВК “Свіцязянка-2003”;
☙ Шчэмер Сяргей Іванавіч, прараб СВК “Маяк-Заполле”.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:

☙ Арабей Генадзій Эдуардавіч, загадчык МТФ “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Зуська Аляксандр Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра”.

Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:

☙ Мурашка Аляксандр Мечыслававіч, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”;
☙ Саладуха Алег Аляксандравіч, вадзіцель КСУП “Малюшычы”.

❖ Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:
Стульскі Леанід Віктаравіч, вядучы інжынер па ахове працы КСУП “Лукі-Агра”.

❖ Падзячным адрасам Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:
Малышка Віктар Вячаслававіч, старшыня прафкама СВК “Жухавічы”.

❖ Дыпломам Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК па выніках абласнога прафсаюзнага спаборніцтва на ўборцы лёну 2018 года ўзнагароджаны Вайцешык Аляксандр Сцяпанавіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”.

❖ Дыпломам Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК па выніках абласнога прафсаюзнага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур за 2018 год узнагароджаны экіпаж камбайна Лексіён-580 у складзе старшага камбайнера Штэйна Андрэя Мікалаевіча, камбайнера Гоцка Аляксея Андрэевіча КСУП “Лукі-Агра”.

❖ Дыпломам ІІ ступені Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК па выніках абласнога прафсаюзнага спаборніцтва сярод работнікаў і спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны Гродзенскай вобласці за 9 месяцаў 2018 года ўзнагароджана Маркевіч Марыя Эдуардаўна, аператар машыннага даення МТФ “Радунь” СВК “Жухавічы”.

Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:

☙ Ложачнік Аляксандр Пятровіч, электрагазазваршчык ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”;
☙ Раманейка Аляксандр Мікалаевіч, слесар-рамонтнік 5 разраду Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”;
☙ Жданук Аксана Васільеўна, апаратчык перагонкі і рэктыфікацыі спірту Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”;
☙ Ганчар Васілій Васільевіч, галоўны ветэрынарны ўрач ДУ “Карэліцкая райветстанцыя”.

Граматай Карэліцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны:

☙ Пешка Алена Мікалаеўна, кладаўшчык КСУП “Царука”;
☙ Мулярчык Галіна Мікалаеўна, палявод КСУП “Цырын-Агра”;
☙ Кныш Алена Валер’еўна, раздатчыца сталовай КУСП “Чарняхоўскі-Агра”.

Дыпломамі Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” узнагароджаны:

☙ Тананка Уладзімір Міхайлавіч і Тананка Юрый Міхайлавіч, моладзевы экіпаж КСУП “Лукі-Агра”;
☙ Флейта Аляксандр Аляксандравіч, вадзіцель СВК “Свіцязянка-2003”.

З першых вуснаў

Алена Ільінічна АНЦУХ, ветэран працы:
– Вельмі прыемна, што мяне запрасілі прыняць удзел ва ўрачыстым святкаванні. Усё сваё жыццё я прысвяціла працы на зямлі. Ведаеце, і сёння з цікавасцю назіраю за развіццём аграрнага сектара раёна і заўсёды радуюся поспехам працаўнікоў карэліцкай зямлі.

Мікалай Аляксандравіч ГАВІНА, старшыня ДП “Лукі-Агра”:
– Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – выдатная магчымасць ацаніць вынікі кожнага і ўсяго калектыва ў цэлым, выказаць словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам Карэліччыны.

Крысціна САЛАЛЫКІНА, ветурач СВК “Свіцязянка-2003”:
– Я малады спецыяліст і ўпершыню прысутнічаю на святкаванні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Лічу, што менавіта такія мерапрыемствы ўносяць разнастайнасць у працоўныя будні аграрыяў, дазваляюць адчуць значнасць сваёй надзённай працы.

Аксана ЯНУШ
Фота Іны ЛЕЙКІ і Вікторыі КАСЦЮК
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Лента новостей

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

08.07.2026
Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».