• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.07.2026, 05:20
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

Счастье — жить и работать на родной земле. ГП «Царюка» отмечает 70-летие

by
20.01.2019
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

? 20 студзеня камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Царука” адзначае юбілей – 70 гадоў з дня ўтварэння калектыўнай гаспадаркі Прынёманскага краю.

?Шляхамі станаўлення гаспадаркі

Працаўнікі ярэміцкай зямлі ўступілі на шлях сацыялістычнага будаўніцтва ў верасні 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Першымі ластаўкамі сталі калектыўная гаспадарка імя Молатава, якую ўтварылі ў 1940 годзе сяляне вёскі Новае Сяло, і калгас імя Кірава, у склад якога ўвайшлі 132 сялянскія гаспадаркі вёскі Пагарэлка.

Масавае ўступленне сялян у калгасы пачалося ў 1949 годзе, пасля XIX з’езду КП(б)Б. Менавіта ў гэты час на тэрыторыях Ярэміцкага, Скорыцкага і Сіняўскаслабодскага сельскіх Саветаў ствараюцца калектыўныя сялянскія гаспадаркі, выбіраюцца іх кіраўнікі.

У. З. Царук

У складаныя пасляваенныя гады старшынямі калгасаў абіраліся Міхаіл Янцэлевіч, Мікалай Царук, Аляксандр Трубілка, Аляксандр Пучко, Мікалай Ракач, Мікалай Пучко, Арсеній Нічыпаравіч Рап’явец, Парфірый Кеда, Аляксандр Бянецкі, Арсеній Хома, Арсеній Цімафеевіч Рап’явец, Уладзімір Навумовіч.

У былым маёнтку Вобрына, сучасным пасёлку Першамайскі, ствараецца машынна-трактарная станцыя, якая тэхнікай аказвала вялікую дапамогу калгасам і яе працаўнікам.

У выніку прыняцця 30 мая 1950 года пастановы Пленума ЦК УКП(б) “Аб узбуйненні дробных гаспадарак і задачах партыйных арганізацый па правядзенню гэтай работы” ў сакавіку 1951 года шэраг калгасаў Ярэміччыны аб’ядналіся ў адзіную гаспадарку імя Молатава. Першым старшынёй калгаса быў абраны Аляксандр Сініца, які кіраваў гаспадаркай да снежня 1953 года. У хуткім часе праўленне калгаса ўзначаліў Пётр Філіпаў. 9 лютага 1957 года гаспадарка атрымала назву імя Чырвоных партызан, якую з1962 года па сакавік 1973 года ўзначальваў Мікалай Лейка.

15 студзеня 1952 года рашэннем агульнага сходу некалькі дробных калгасаў імя Жданава аб’ядналіся ў адну гаспадарку, калгас імя Жданава з праўленнем у вёсцы Баўцічы, а затым, пасля рамонту разбуранага будынка царкоўнапрыходскай школы, праўленне гаспадаркі перанеслі ў вёску Вялікая Вобрына. У гэтым жа годзе да калгаса імя Жданава далучылася сялянская гаспадарка “Мір”. Старшынёй калгаса быў абраны Серафім Бычко, які кіраваў узбуйненай гаспадаркай да лютага 1963 года. У лютым 1963 года сельскагаспадарчы ўчастак” Мір “ пераўтвараецца ў саўгас “ Мірскі” з дырэкцыяй у г.п. Мір. Калгас імя Жданава пераймяноўваецца ў калгас імя Мічурына, а старшынёй праўлення абраны Валерый Шэсцель.

Знакавай датай для ярэміччан стала 7 сакавіка 1963 года, калі на агульным сходзе ў знак пашаны да славутага земляка, ураджэнца в. Вялікая Вобрына Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Царука, гаспадарка атрымала назву імя Царука.

У ДП «Царука» ідзе будаўніцтва новых сельгасаб’ектаў

Шасцідзясятыя гады сталі перыядам вялікага будаўніцтва. У калгасах з’явіліся новыя жывёлагадоўчыя фермы, мехмайстэрні ў в. Пагарэлка, Пагарэлкаўская і Ярэміцкая сярэднія школы, магазіны. У гэты час вышэй стала культура земляробства, павысіліся ўраджаі. Машынна-трактарны парк папоўніўся навымі аўтамабілямі, трактарамі, зерняўборачнымі камбайнамі і іншай сельгастэхнікай.

25 кастрычніка 1970 года старшынёй калгаса імя Царука быў абраны Васілій Бар’яш. 26 студзеня 1971 года гаспадарка прызнана на дзяржаўным узроўні: калгас імя Царука ўзнагароджаны ордэнам Знак Пашаны.

У 1977 годзе адбылося ўзбуйненне сельгаспрадпрыемства. Да калгаса імя Царука далучыўся калгас імя Чырвоных партызан, якім з сакавіка 1973 да снежня 1977 года кіраваў Уладзімір Балабановіч.

У 1978 годзе ў гаспадарцы было 6286 га сельгасугоддзяў, 64 трактары, 37 грузавых аўтамабіляў. Ураджайнасць зерневых складала 32,1 ц/га, бульбы – 197 ц/га, на 100 га сельгасугоддзяў было атрымана 579 цэнтнераў малака, 114,7 цэнтнераў мяса.

У гэты час на тэрыторыі калгаса размяшчаліся дзве сярэднія, васьмігадовая і тры пачатковыя школы, Дом культуры, пяць клубаў, пяць бібліятэк, два аддзяленні сувязі, сталовая, дзевяць магазінаў, дзіцячы садок.

15 лютага 1988 года да калгаса далучаецца спецыялізаваная авечкагаспадарка “Сіняўская Слабада”.

У васьмідзясятыя гады калгас імя Царука замацаваў і памножыў свае поспехі. Былі пабудаваны тыпавы машынна-трактарны двор з мехмайстэрнямі, жылы мікрараён у в. Ярэмічы, у в. Быковічы ўзведзены будынак для вырошчвання і ўтрымання птушкі, малочнатаварныя фермы ў в. Малая Вобрына і Пагарэлка і шэраг іншых аб’ектаў.

У 1989 годзе ў сувязі з завяршэннем будаўніцтва двухпавярховага адміністрацыйнага корпуса ў весцы Ярэмічы сюды з вескі Вялікая Вобрына пераносіцца праўленне калгаса імя Царука.5 сакавіка 1996 года старшынёй праўлення калгаса быў абраны Сяргей Барычэўскі.

У выніку рэфармавання аграпрамысловага комплексу ў жніўні 2003 года калгас пераўтвараецца ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя У. З. Царука. З снежня 2009 года па красавік 2014 года кіраўніком кааператыва з’ўляецца Руслан Сачко. З 2014 года па студзень 2016 года кіраўніком гаспадаркі быў Віктар Такушэвіч. З 2016 года абавязкі кіраўніка кааператыва выконвае Аляксандр Лейка, які з 2017 года становіцца яго старшынёй.

У маі 2017 года на аснове рашэння Карэліцкага райвыканкама, у сувязі з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў рэарганізоўваецца ў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Царука”.

?Іх працай сёння мы ганарымся

У гаспадарцы ганарацца перадавікамі сельскагаспадарчай вытворчасці, чые працоўныя подзвігі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Сярод узнагароджаных медалём “Залатая Зорка” Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі — Аляксандр Мокат.

Ордэнамі Леніна і Знак Пашаны ўзнагароджана Алена Анцух, названа Ганаровым грамадзянінам раёна.

Кавалерам ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак Пашаны стаў Валерый Шэсцель.

Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны” ўзнагароджаны Васілій Бар’яш.

Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга адзначаны Арсеній Бянецкі, Аляксандр Бразоўскі, Аляксандр Бурэц, Марыя Ганчар, Феафанія Дрозд, Міхаіл Каменка, Уладзімір Кеда, Мікалай Навумовіч, Марыя Нос.

Нельга не сказаць пра Леаніда Шчарбовіча, які ўдастоены ордэнаў Працоўнай Славы III і II ступеняў.

Ордэнам Працоўнай Славы III ступені ўзнагароджаны Марыя Вішнякова, Мікалай Гуцуляк, Браніслаў Крывіцкі, Галіна Лынько.

Медалём “За працоўную доблесць” адзначаны 12 калгаснікаў гаспадаркі, медалём “За працоўную адзнаку” – 15 працаўнікоў, медалём “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна” – 87 калгаснікаў.

Шчырых слоў падзякі за добрасумленную працу заслугоўвае трактарыст Браніслаў Крывіцкі, які Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені і занесены у Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.

?Будні ў працы

Надзейны фундамент, закладзены ў гаспадарцы папярэднімі пакаленнямі земляробаў, на сучасным этапе дазваляе весці вытворчасць сельгаспрадукцыі на індустрыяльнай, прамысловай аснове з прымяненнем навейшых тэхналогій і метадаў арганізацыі працы. На сённяшні дзень КСУП «Царука» ўяўляе сабой высокаразвітае сельгаспрадпрыемства, на чале якога стаіць Аляксандр Лейка.

У гаспадарцы налічваецца 6753 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 2388 га ворыва. На жывёлагадоўчых фермах гаспадаркі ўтрымліваецца 2540 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1213 галоў кароў. Будучыня — за перадавымі тэхналогіямі. Таму ў 2018 годзе распачата рэканструкцыя МТФ «Быковічы».

Калектыў КСУП «Царука» — 234 чалавека, якія старанна працуюць дзеля поспехаў гаспадаркі. Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства ўключае 36 трактароў, 5 зерняўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачных і столькі ж бульбаўборачных камбайнаў, 26 грузавых аўтамабіляў і іншую сельгастэхніку.

2018 год стаў сапраўдным выпрабаваннем для многіх гаспадарак. Аднак працаўнікі КСУП «Царука» змаглі паказаць добрыя вынікі: ураджайнасць зерневых пасля дапрацоўкі склала 37,8 ц/га, бульбы — 274 ц/га, цукровых буракоў — 524 ц/га. На бягучы зімовы перыяд аграрыямі гаспадаркі нарыхтавана дастатковая колькасць высакаякасных кармоў: 923 тоны сена, 12866 тон сенажу, 8639 тон сіласу. Адным словам, выдатныя працоўныя традыцыі, якія закладваліся пакаленнямі старанных земляробаў на працягу дзесяцігоддзяў, сёння толькі мацнеюць.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Лента новостей

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

08.07.2026
Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».