• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.06.2026, 21:09
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Молодёжь

Ярка і незабыўна прайшоў у Карэлічах раённы выпускны баль выпускнікоў

by Галина Смолянко
12.06.2026
в Молодёжь
Ярка і незабыўна прайшоў у Карэлічах раённы выпускны баль выпускнікоў
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

12 чэрвеня на плошчы 17 Верасня райцэнтра традыцыйны раённы выпускны баль сабраў юнакоў і дзяўчат, для якіх адкрываюцца дзверы ў вялікае жыццё. Раздзяліць з імі радасць свята прыйшлі кіраўніцтва раёна, педагогі, бацькі, госці.

Права ўнесці Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца знамённай групе ДУА «Лукская сярэдняя школа».

Старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Курыла звярнуўся да прысутных:

— Паважаныя педагогі, бацькі, госці! Дарагія выпускнікі!

Сёння ў нашым раёне сапраўды асаблівы дзень. Дзень, які з асаблівым трапятаннем чакаюць і памятаюць усё жыццё. Выпускны — гэта мост паміж бесклапотным дзяцінствам і дарослым, адказным жыццём. Гэта момант ісціны, калі школа гаворыць вам: «Ты гатовы. Ідзі і стварай». Гляджу на вас, і бачу не школьнікаў, а будучых урачоў, інжынераў, аграномаў, настаўнікаў, прадпрымальнікаў, якія зусім хутка прыйдуць працаваць на нашы прадпрыемствы і арганізацыі. Вы — змена, якая ўжо вырасла, адужэла і гатова падхапіць сцяг развіцця нашага раёна.

За 11 гадоў вы прайшлі вялізны шлях. Ад першай лічбы ў пропісах да складаных формул і законаў фізікі. Ад першых нясмелых крокаў на школьнай сцэне да ўпэўненых перамог на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах. Вы вучыліся сябраваць, вучыліся праігрываць і перамагаць, вучыліся браць на сябе адказнасць. І сёння, стоячы тут, са стужкамі выпускнікоў, вы — лепшая ілюстрацыя таго, што наша сістэма адукацыі працуе якасна і з душой.

Асобныя словы падзякі — педагогам. Паважаныя настаўнікі! Вы — архітэктары душ. Вы не проста давалі веды — вы фарміравалі светапогляд. Вы вучылі не толькі вучэбным прадметам, але і сумленнасці, прыстойнасці, любові да Радзімы. Вы былі строгія, але справядлівыя. Вы патрабавалі, але пры гэтым заўсёды верылі ў сваіх вучняў. Дзякуй вам за вашу нялёгкую, часам незаўважную, але каласальную працу.

Словы ўдзячнасці — бацькам. Дарагія мамы і таты, бабулі і дзядулі! Вы прайшлі гэты шлях разам з дзецьмі. Вы сядзелі начамі над урокамі, хваляваліся на экзаменах, радаваліся кожнай дзясятцы і падтрымлівалі ў хвіліны няўдач. Сёння ваша свята не менш, чым свята выпускнікоў. Вы выгадавалі годных грамадзян. Вы падарылі раёну і краіне новае пакаленне — разумнае, актыўнае, мэтанакіраванае.

І, нарэшце, да вас, выпускнікі. За спінай — бесклапотнае дзяцінства, нялёгкія, але займальныя гады вучобы, яркія адкрыцці. Наперадзе не менш дзіўная і цікавая пара, пара самастойных і адказных рашэнняў. Сёння перад вамі адчыняюцца вялікія магчымасці для самарэалізацыі. Не бойцеся ставіць высокія мэты. Не бойцеся памыляцца. Памылкі — гэта вопыт. Памятайце: як бы далёка вы ні паехалі вучыцца ці працаваць, тут, на гэтай зямлі, вас заўсёды чакаюць. Мы будзем сачыць за вашымі поспехамі і шчыра радавацца кожнаму дасягненню. Мы жадаем, каб вы вярталіся. Каб вы прывозілі сюды новыя веды, вопыт і жаданне зрабіць наш агульны дом яшчэ лепшым.

Жыццё — гэта сур’ёзнае выпрабаванне, але я ўпэўнены: вы да ўсяго гатовыя. Шчыра жадаю вам міру, шчасця, здароўя, увасаблення ўсіх вашых задум. Удачы вам, новых адкрыццяў і здзяйсненняў! У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Прэмія Ігната Дамейкі — адна з самых галоўных прэмій нашага раёна, сапраўдны знак якасці чалавека і яго спраў. За высокія вынікі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных, творчых і спартыўных мерапрыемствах прэмія Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта імя Ігната Дамейкі ўручаецца выпускніцам Надзеі Быліч і Паліне Крывапуст з ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы».

Са словамі віншаванняў да выпускнікоў звярнулася начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч і адкрыла цырымонію ўзнагароджвання лепшых выпускнікоў раёна і ўручыла залатыя і сярэбраны медалі. Вось яны — медалісты раёна 2026 года:  Дар’я Бязмен, Надзея Быліч, Паліна Крывапуст, Дзіна Сас (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы); Рамін Бусько, Іван Русецкі, Варвара Ханько (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай); Яна Дудук і Надзея Ражко (ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна»). Сярэбраным медалём узнагароджваецца выпускніца ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» Лізавета Варанко.

Бацькі медалістаў атрымалі Падзячныя пісьмы.

Таленавітым, творчым вучням  раёна ўручаюцца стыпендыі Беларускага дзіцячага фонду і Беларускага Фонду міру. З прывітальным словам да іх звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош і старшыня праўлення раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Ірына Асташэвіч.

 Стыпендыі Беларускага дзіцячага фонду атрымалі Ганна Гімпель (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), Мацвей Жук (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п.Карэлічы»), Аляксандра Струк (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»),  ад Беларускага фонду міру — Данііл Макараў (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), Аляксандр Балабановіч (вучань 10 класа ДУА «Сярэдняя школа  № 1 г.п. Карэлічы»).

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан уручыў прэмію раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Лізавеце Варанко (ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»), Дар’і Урбановіч (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»), прэмію раённага аддзялення палітычнай партыі «Белая Русь» — Дар’і Бязмен і Дзіне Сас (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Анастасіі Жарко (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»).

Са словамі на дарогу і благаслаўленнем да выпускнікоў звярнуўся настаяцель царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, іерэй Ігар Пірог. Падзячнымі граматамі Карэліцкага благачыння за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквою, адзначаны Паліна Арцюх (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»), Рамін Бусько і Іван Русецкі (ДУА «Сярэдняя школа імя Г. І. Сташэўскай»), Яна Дудук (ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна»), Мікалай Назарэвіч (ДУА «Турэцкая сярэдняя школа»), Кацярына Сташчанюк (ДУА «Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача»).

На ўрачыстасцях былі ўшанаваны класныя кіраўнікі: Алена Віктараўна Буй (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Зінаіда Фадзееўна Жыгала (ДУА «Лукская сярэдняя школа»), Дзмітрый Васільевіч Кавальчук (ДУА «Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача»), Ала Аркадзьеўна Крапіўніцкая (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), Таццяна Генадзьеўна Ламаносава (ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»), Вольга Аляксандраўна Матусевіч (ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна»), Кацярына Юр’еўна Станчык (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»), Сяргей Георгіевіч Цаба (ДУА «Турэцкая сярэдняя школа»).

Словы віншаванняў адрасавала ўдзельнікам урачыстасці  старшыня Карэліцкай РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Шпакоўская, якая ўручыла сертыфікаты.

Ад бацькоў слова трымала Надзея Уладзіміраўна Урбановіч.

Гучыць школьны вальс, выпускнікі кружацца ў танцы.

Права перадаць летапіс выпускнікоў 2026 года начальніку аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірыне Асташэвіч прадастаўляецца выпускніку ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Мацвею Жуку.

Слова — выпускнікам ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы».

Ксенія КАСЦЮКЕВІЧ адзначае:

— Я адчуваю невялікі сум, што развітваюся з дзяцінствам, школай, настаўнікамі, а таксама радасць ад таго, што ўступаю ў дарослае жыццё.  Хачу стаць фармацэўтам. У школе імкнулася паглыблена вывучаць біялогію. Удзельнічала ў мерапрыемствах, якія праводзіла раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа. Я люблю  праводзіць час  у родным куточку, дзе ціха і спакойна.

Валянцін МАЕЎСКІ гаворыць:

— Я мару паступіць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Мае дзядуля, тата, брат звязалі сваё жыццё з гэтай прафесіяй. Яны часта расказвалі аб сваёй працы — мне  падабалася слухаць іх аповеды. У школе найбольш увагі ўдзяляў вывучэнню англійскай і рускай моў, грамадазнаўству. Шмат дапамагала класны кіраўнік Кацярына Юр’еўна Станчык, якая ў мяне верыла і падтрымлівала ў маіх імкненнях. Яшчэ ўдзячны настаўніцы-рэпетытару англійскай мовы Марыі Мікалаеўне Тананка. І самае галоўнае — сям’і, якая пастаянна побач. Калі стану працаваць у праваахоўных органах, буду абараняць сваю сям’ю і сваю Радзіму. Гэта галоўнае ў маім жыцці.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Актуально

Лента новостей

Ярка і незабыўна прайшоў у Карэлічах раённы выпускны баль выпускнікоў

Ярка і незабыўна прайшоў у Карэлічах раённы выпускны баль выпускнікоў

12.06.2026
В Кореличах состоялся штаб по проведению областного праздника «Дожинки-2026»

В Кореличах состоялся штаб по проведению областного праздника «Дожинки-2026»

12.06.2026
В редакции газеты «Полымя» открыты вакансии

В редакцию газеты «Полымя» требуются водитель легкового автомобиля и технический редактор

12.06.2026
Журналист «Аль-Арабии» рассказала о неожиданных и интересных заявлениях Александра Лукашенко в интервью телеканалу

Журналист «Аль-Арабии» рассказала о неожиданных и интересных заявлениях Александра Лукашенко в интервью телеканалу

12.06.2026
Готовим бабку по-кореличски с директором РЦКиНТ Натальей Городник

Готовим бабку по-кореличски с директором РЦКиНТ Натальей Городник

12.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Островок детства» посетили отделение реабилитации

Воспитанники оздоровительного лагеря «Островок детства» посетили отделение реабилитации

12.06.2026
Российские спортсмены под флагом Украины

Российские спортсмены под флагом Украины

12.06.2026
О сроках вступительной кампании в колледжах рассказали в Минобразования

О сроках вступительной кампании в колледжах рассказали в Минобразования

12.06.2026
Первая фоторабота пришла на конкурс «Люблю Беларусь»

Первая фоторабота пришла на конкурс «Люблю Беларусь»

12.06.2026
У Малых Жухавічах гістарычны баль сабраў аматараў прыгожага

У Малых Жухавічах гістарычны баль сабраў аматараў прыгожага

12.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».