• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
06.11.2026, 20:50
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

Главная Наука и образование

У Карэліцкім раёне на асенніх канікулах школьнікі адпачываюць з карысцю

by Галина Смолянко
04.11.2026
в Наука и образование
У Карэліцкім раёне на асенніх канікулах школьнікі адпачываюць з карысцю
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Другога лістапада ў Беларусі пачаліся асеннія канікулы, якія працягнуцца па 8 лістапада. А дзясятай гадзіне спяшаемся ў лагер «Астравок дзяцінства» з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе сярэдняй школы № 1  г.п. Карэлічы. Змена пад назвай «Асенні настрой» пройдзе з 2 па 6 лістапада.

 Угэтую змену ў лагеры адпачнуць 25 вучняў ва ўзросце ад шасці да дзесяці гадоў. Атрад «Радуга» мае дэвіз: «Мы, как в радуге цвета, неразлучны никогда».

На працягу пяці дзён адпачываючых чакаюць цікавыя і захапляльныя гульні і мерапрыемствы з фізкультурна-аздараўленчай накіраванасцю. Штодзённа праводзяцца спартыўныя гадзіны, рухомыя гульні на свежым паветры, ваенна-патрыятычная гульня «Зарнічка».

Не застаюцца дзяўчынкі і хлопчыкі без працоўных дэсантаў і акцый, да прыкладу, працоўны дэсант «Аперацыя БУНТ».

Штодзённа з вучнямі працуюць сацыяльны педагог і псіхолаг.

Праводзяцца розныя трэнінгі, прававыя гадзіны, гульні на згуртаванне: «Балота», «Путаніца», конкурсы «Ярмарка ідэй», псіхалагічныя акцыі «Скрыначка пажаданняў».

Дзяўчынкі і хлопчыкі харчуюцца тройчы на дзень. Праводзіцца вітамінізацыя. Штодзённа дзеці атрымліваюць свежыя садавіну і гародніну.

Іна Мікалаеўна Суднік з’яўляецца кіраўніком лагера на працягу васьмі гадоў. Яна адзначыла: «Лагер — аздараўленне плюс выхаванне, школа самастойнасці і фабрыка сяброўства».

Слова — дзецям Варвара Аўдакушына, вучаніца 2 класа, гаворыць:

— Мне тут вельмі падабаецца. Можна гуляць і ўдзельнічаць у конкурсах —  за кожны атрымліваем прызы. Тут лепш, чым дома, і шмат сяброў.  З першага класа наведваю ўсе змены ў лагеры, заўсёды тут весела і цікава.

Ягор Чачотка, вучань 3 «Б» класа, адзначае:

— У лагеры вельмі добра. Ходзім на спартыўную пляцоўку і прагулкі на вуліцу. Гуляем у розныя гульні. Летам ездзім на экскурсіі. Наведваем кінатэатр.

У лагеры вельмі смачна кормяць. Люблю боршч, курыныя катлеты, сасіскі ў цесце, піцу, нагетсы, тварожную запяканку, шашлык. Даюць бананы, яблыкі, грушы, сокі. У лагеры не толькі смачна, але і весела.

Статыстыка

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі Карэліцкага райвыканкама, аздараўленнем дзяцей на перыяд асенніх канікул 2026/2027 навучальнага года ахоплены 115 вучняў васьмі сярэдніх школ раёна, у тым ліку: СШ № 1 — 25, СШ № 2 — 20,  СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай і Жухавіцкая — па 15, Райцаўская, Лукская, Красненская, Турэцкая — па 10.

Кошт бацькоўскай даплаты да поўнага кошту пуцёвак складае для дзяцей 6-10 гадоў — 29 рублёў, 11-13 гадоў — 34.

Для дзяцей створаны бяспечныя ўмовы знаходжання, а таксама забяспечаны поўны ахоп аздараўленчымі мерапрыемствамі і грамадска карыснай занятасцю на працягу ўсяго канікулярнага перыяду непаўналетніх, якія стаяць  на розных відах уліку.

Вялікая ўвага надаецца грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі, выкарыстанню магчымасцей музейнай педагогікі і правядзенню мерапрыемстваў па бяспечных паводзінах у сетцы Інтэрнэт і выкарыстанню  інтэрнэт-рэсурсаў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».