• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.10.2026, 23:55
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Общество

В Мирском сельсовете провели рейд по находящимся в СОП семьям

by Редакция Полымя
20.09.2025
в Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У комплекснай прафілактычнай адпрацоўцы адміністрацыйнага ўчастка, які знаходзіцца ў межах Мірскага сельсавета, прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта, інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў і журналіст раённай газеты «Полымя».

КАРЫСНАЯ СУСТРЭЧА

У актавай зале ўстановы адукацыі «Мірскі дзяржаўны каледж» шматлюдна. Тут сабраліся выкладчыкі і навучэнцы. З імі гутарку вялі інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў Алег Анісімаў і Крысціна Лаўрушчык. Праваахоўнікі нагадалі аб тым, што менавіта ад самога чалавека нямала залежыць у жыцці. Галоўнае не нашкодзіць сабе напачатку жыццёвага шляху і не пакінуць пляму на сваёй біяграфіі. Наркотыкі і алкаголь — страшныя ворагі для чалавека. Што датычыць сяброўства з чаркай, шкодная звычка адмоўным чынам уплывае на здароўе. Больш таго, за пэўныя парушэнні можна аказацца ў месцах пазбаўлення волі, чаго прамоўцы навучэнцам установы не пажадалі.

Юнакам і дзяўчатам, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, раілі не знаходзіцца ў грамадскіх месцах  пасля 23 гадзін. Усім навучэнцам нагадалі аб тым, што ў сацыяльных сетках не трэба размяшчаць забароненую інфармацыю.

— Неабходна вучыцца і авалодваць абранай прафесіяй, мець прыкладныя паводзіны, расці сумленным чалавекам,  — заклікалі інспектары навучэнцаў каледжа. — Хочацца спадзявацца, што сустрэча пайшла на карысць, і вы выбераце правільныя накірункі ў жыцці.

КАЛІ СЛОВА КАЛЕЧЫЦЬ

Бясспрэчна, слова мае вялікую сілу: добрае ўзвышае чалавека, дрэннае псуе настрой. Таму іншы раз трэба добра падумаць, чым пачынаць гаварыць, а тым больш зневажаць чалавека. А іншы раз і да праблем недалёка, якіх можна было б пазбегнуць, калі быць прадбачлівым.

Накіроўваемся ў сям’ю, якая трапіла ў спіс сацыяльна небяспечных з-за сямейнага скандалу. На першы погляд, схема вельмі простая: выпілі, пасварыліся, выклікалі міліцыю. Хацелі адзін аднаму штосьці даказаць, а больш таго, пастрашыць. Атрымалася наадварот: ускладнілі сваё жыццё, зараз у дом сварлівых суджэнцаў прыязджаюць правяраючыя, каб даведацца, як у іх зараз ідуць справы. І гэта на вачах у дзяцей: сын — студэнт каледжа, дачка — школьніца. Вось бы ім добры прыклад паказваць, а не выклікаць сваімі паводзінамі хваляванне ў нашчадкаў.

Хаця  ёсць і добрыя прыклады. Вочы радавала чысціня і ўтульнасць у доме, на падворку — кветкі. Імкненне да прыгожага хочацца толькі вітаць і заклікаць да паважлівых узаемаадносінаў у сям’і. Імкнуцца гаварыць добрыя словы адзін аднаму і, вядома, не сябраваць з чаркай. Падчас сустрэчы гаспадар абяцаў гэта рабіць.

ПА РОЎНАЙ ДАРОЗЕ

Сям’я — шчасце, радасць, надзеі. Яшчэ клопат і адказнасць. Асаблівая ўвага дзяржавы праяўляецца да тых сем’яў, дзе выхоўваецца шмат дзяцей. Мы наведалі адну са шматдзетных. 39-гадовую матулю прашу паведаць аб узросце дзяцей: 19, 15, 10, 6, 4, 1. Яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем, бацька працуе ў мясцовай гаспадарцы. Яны маюць добры дом, які набылі за сямейны капітал.

Наш візіт у  сям’ю невыпадковы — бацька вялікага сямейства не чураецца чаркі. Жанчына стараецца апраўдаць спадарожніка жыцця: «Муж не скандаліць. Прашу яго пакінуць шкодную звычку і нагадваю пра дзяцей, якіх трэба карміць, абуваць, вучыць…»

Падчас рэйдавай праверкі бацькі не было дома —  знаходзіўся на працы. І гэта радавала, што ў рэшце рэшт узяўся за розум. Глядзіш, і справы ў вялікай сям’і пойдуць на лад. Магчыма, зашчаміла сэрца ў мужчыны, ён жа з’яўляецца гаспадаром дома, і на яго ўсе надзеі і спадзяванні. Адступацца няма як — на яго глядзяць родныя вачаняты, і збочваць з роўнай дарогі не мае права. Дзеля іх, шасцярых дзяцей, дзеля іх будучага трэба жыць годна і працаваць шчыра. Другога  не павінна быць.

БАБУЛІНА ЛЮБОЎ

Існуе меркаванне, што бабулі любяць сваіх унукаў мацней, чым сваіх дзяцей. Гэта праверана жыццём і  ўспрымаецца па-добраму. Магчыма, хтосьці з іх стараецца аддаць сваім любімцам нерастрачаную любоў да сваіх дачок і сыноў у маладосці. Зараз на гэта ёсць больш часу і вопыту, і сэрца аддадзена малышу. 

Гэта, вядома, добра рабіць тады, калі побач з дзіцем ёсць родныя людзі — матуля і тата. Калі ж усё выхаванне ўскладаецца толькі на бабуліны плечы, апраўдання бацькам не можа быць. У дадзеным выпадку гора-маці вяла непрыстойны лад жыцця, і яе пазбавілі  правоў. Бацька жыў асобна і выхаваннем дзіцяці не займаўся. Бабуліна сэрца не вытрымала — зараз яна даглядае двухгадовага ўнука. Стараецца гэта рабіць па-мацярынску і ад душы.

Хочацца верыць, што ў жанчыны хопіць на гэта сіл, цярпення, любові. Як гавораць у народзе, зможа паставіць яго на ногі. Не будзе абдзелены ўвагай і ласкай роднага чалавека — любімай бабулі. Усё такі цепліцца надзея, што гора-маці адумаецца і ўспомніць аб тым, што на гэтай зямлі ёсць сын, якому дала жыццё. Яшчэ трэба навучыць яго ісці па дарозе жыцця ўпэўнена.

Галіна СМАЛЯНКА     

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».