• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.10.2026, 01:54
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Кореличские дошкольные учреждения покорили областное жюри домашней обстановкой и белорусскоязычными играми (фото)

by
26.08.2018
в Лента новостей, Наука и образование, Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Дзіцячыя садкі Карэліч цяжка назваць скупым словам “установы”. Бо гэта шчаслівыя планеты дзяцінства, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі робяць першыя самастойныя крокі без мам і тат у будучае дарослае жыццё. І вялікая радасць, што дарога нашых карэліцкіх дзетак пачынаецца на адных з лепшых пляцовак у сістэме дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці.

Як толькі мінаеш браму ясляў-сада № 1 у Карэлічах, чуеш звонкі дзіцячы смех, бачыш ласкавыя твары выхавальнікаў, то разумееш, чаму сёлета менавіта гэтае месца ўзнагароджана дыпломам І ступені ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю прадметна-прасторавага асяродку ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Адказ просты: усё тут зроблена з любоўю да дзяцей. Ніхто з хлопчыкаў і дзяўчынак не застаецца без увагі, для кожнага выхавальнікі знаходзяць захапляльны занятак. Нездарма, і намінацыя, дзе яслі-сад перамаглі, гучыць як “Лепшы групавы пакой”.

Сапраўды, дзеткі шмат часу праводзяць разам. Улетку вельмі любяць забаўляцца на двары ў тэматычных альтанках, асабліва – беларускай. А яшчэ больш ім падабаецца той самы, ужо знакаміты на ўсю вобласць, набліжаны да хатняй абстаноўкі групавы пакой для гульняў. Там разам з выхавальнікамі Галінай Уладзіміраўнай Матчак і Вольгай Васільеўнай Шэўка хлопчыкі і дзяўчынкі, усяго 15 чалавек ва ўзросце ад 4 да 5 гадоў, нават могуць паспрабаваць сябе ў розных прафесіях.

Дзіцячыя наборы “Бальніца”, “Урач”, “Аптэка”, “Маракі – рыбакі”, “Выратавальнікі”, “Будаўнікі”, “Магазін” і іншыя дазваляюць маленькім выхаванцам у падгрупах лепш зразумець навакольны свет і іншых людзей. Апроч таго, у пакоі ёсць наступныя куткі: фізкультурны, дзяжурны, бяспекі жыцця, тэатральны, кніжны, краязнаўчы (этнаграфічны), экалагічны (з гародчыкамі на падваконніках), пазнавальнай практычнай дзейнасці (інтэлектуальны).

Таксама ў групе назбірана шмат займальнага нагляднага матэрыялу і развіваючых гульняў па такіх адукацыйных абласцях, як “Дзіця і прырода”, “Дзіця і грамадства”, “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”.

Варта зазначыць, што прадметна-прасторавы асяродак так ладна арганізаваны ў яслях-садзе № 1 таму, што таты і мамы, ды яшчэ бабулі і дзядулі дзяцей прымаюць ва ўсіх мерапрыемствах і праектах актыўны ўдзел. Толькі ва ўдалым тандэме “дзеці-выхавальнікі-бацькі” адукацыйны працэс можа быць максімальна эфектыўным.

Такой думкі прытрымліваецца і другі карэліцкі пераможца абласнога конкурсу ў намінацыі “Лепшая аўтарская гульня (цацка)”, уладальнік дыплома ІІ ступені – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Разам з бацькамі, часам толькі на адным аптымізме і энтузіязме, прадстаўнікі ўстановы зрабілі неверагоднае – адмысловую і крэатыўную дзіцячую прастору. А яскравым жыццём гэтае месца, безумоўна, напоўнілі эксклюзіўныя гульні і цацкі.

Сярод іх – пераможная серыя дыдактычных гульняў “Мая Беларусь” у аўтарстве намесніка загадчыка ўстановы па асноўнай дзейнасці Галіны Паўлаўны Жук. У гэтым праекце ўвасобіліся 30 год вопыту ў сферы дашкольнай адукацыі і шчырая любоў да мовы і роднага краю цудоўнага педагога.

Серыя складаецца з 14 гульняў, падзеленых на 4 блокі: “Сімвалы Беларусі”, “Прырода роднага краю”, “Дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва і культура Беларусі”, “Беларускія народныя казкі”. Матэрыял падыходзіць, у першую чаргу, для індывідуальнай і падгрупавай працы з дзеткамі старэйшага дашкольнага ўзросту ў мэтах замацавання іх ведаў, набытых падчас асноўнага курса навучання.

Асабліва цікава наглядаць за адным з такіх заняткаў, калі хлопчыкі і дзяўчынкі ў нацыянальным убранні ў беларускім музейным кутку дашкольнага цэнтра слухаюць нашы казкі. Суцэльнае замілаванне і хараство імгнення! Да таго ж, ва ўстанове кожная пятніца – беларускамоўная. І гэта таксама нагода для радасці і гонару.

Мы віншуем нашы дашкольныя ўстановы з высокімі ўзнагародамі і ўпэўнены ў тым, што наперадзе іх чакае яшчэ больш плённая, удзячная і цікавая праца!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

ЯСЛІ-САД № 1

ДАШКОЛЬНЫ ЦЭНТР РАЗВІЦЦЯ ДЗІЦЯЦІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».