• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 17:18
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Общество

Путевка в лето. Как организован отдых школьников в оздоровительных лагерях Кореличского района

by Галина Смолянко
17.06.2026
в Общество
Путевка в лето. Как организован отдых школьников в оздоровительных лагерях Кореличского района
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Аздараўленне дзяцей на Карэліччыне праходзіць на высокім узроўні і набірае ўсё большы размах. Дзяўчынкі і хлопчыкі праводзяць вольны час з карысцю, кожная хвіліна разлічана на тое, каб падчас летніх канікул яны змаглі не толькі добра адпачыць і набрацца новых сіл, а даведацца шмат пазнавальнага і цікавага.

Выхаванцы лагера «Горад майстроў» на экскурсіі на смаўжовай ферме «Ратов» у вёсцы Даўгінава Ярэміцкага сельсавета
Вучні Красненскай СШ на экскурсіі ў СВК «Свіцязянка-2003»

У школу нават летам  

– Аздараўленчыя лагеры ў летні перыяд — вельмі карысная справа, — адзначае дырэктар сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы Алена Вярбіцкая. — У нашай школе функцыянуюць два лагеры: дзіцячы аздараўленчы лагер «Астравок дзяцінства» (1-4 класы), дзе бавяць час 35 дзяцей, а таксама лагер працы і адпачынку «Юнацтва» (дзеці старэйшыя за 14 гадоў), у якім 10 непаўналетніх адпачываюць і працуюць па дамове аб супрацоўніцтве ў КСУП «Племзавод «Карэлічы».

Дзеці атрымліваюць масу эмоцый, раскрываюць свой творчы патэнцыял, вучацца працаваць і тварыць у камандзе, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў, раскрываюцца па-новаму для педагогаў. Акрамя таго, яны атрымліваюць якаснае харчаванне на працягу дня.

Аздараўленне дзяцей — гэта першачарговы клопат нашай дзяржавы, якая цэніць будучае нашай краіны — падрастаючае пакаленне, а школа ў гэтым накірунку працуе якасна — імкнецца ісці ў нагу з часам.

— Лагер «Астравок дзяцінства» наведваюць 35 выхаванцаў, — адзначае яго кіраўнік Іна Суднік. — Наш профіль — фізкультурна-аздараўленчы. На працягу пятнаццаці дзён мы павінны рэалізаваць праект «Сцяжынка чэмпіёнаў».  Адметна, што праз гульню мы ідзём да пастаўленай мэты. Дзеці кожны дзень атрымліваюць заданні, а ў канцы дня ставяць адзнаку на агульным стэндзе. Напрыканцы змены кожны атрад атрымлівае кубак, які складаецца з пятнаццаці пазлаў.

На працягу лагернай змены плануецца правесці пяць экскурсій, напрыклад, у рэабілітацыйнае аддзяленне Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы і на возера Свіцязь.

Харчаванне ў лагеры разнастайнае, дзеці атрымліваюць свежыя агародніну і садавіну. Абавязковы дзённы сон.

— Я вельмі люблю лагер, — гаворыць вучань 4 “Б” класа Сяргей Коваль. —  Яго наведваю кожнае лета. Абавязкова ўдзельнічаю ва ўсіх конкурсах. З’яўляюся ўдзельнікам відэароліка «Дзіцячы аўтапоезд».

Дырэктар сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Вікенцій Браніцкі адзначае:

— Аздараўленчая кампанія ў нашай школе пройдзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Лета — гэта мы! Лета — для краіны!». Дзіцячы аздараўленчы лагер «Радуга» грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці прыме выхаванцаў 1-5 класаў у перыяд з 1 па 29 чэрвеня. Палатачны лагер «Зорны» для вучняў школы пачаў працу з 6 чэрвеня і будзе дзейнічаць па 17 чэрвеня.

На працягу лета на базе ўстановы адукацыі будуць працаваць маладзёжныя пляцоўкі: у чэрвені «Патрыятычная» і ў ліпені «Гістарычная» (абедзве грамадзянска-патрыятычнага профілю), у жніўні «Здаровы лад жыцця» (фізкультурна-аздараўленчага профілю).

Начоўкі пад зорным небам

Кіраўнік палатачнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зорны», які базіруецца на тэрыторыі лагера “Вясёлка” на Свіцязі, Алена Моніч дзеліцца:

— У «Зорным»  адпачываюць дваццаць два выхаванцы ва ўзросце ад адзінаццаці да чатырнаццаці гадоў. З першых дзён дзеці  актыўна ўключыліся ў шэраг спартыўных, творчых, забаўляльных мерапрыемстваў. Да прыкладу,  Дзень спартыўных рэкордаў, конкурсная праграма «Ці ведаеш ты беларускую мову?»,  а да Года беларускай жанчыны праведзена мерапрыемства «Жанчына ў маёй сям’і», дзе дзеці расказвалі аб сваіх матулях і бабулях. Пабывалі на экскурсіі ў Райцаўскай сярэдняй школе імя У. А. Галавача і наведалі гістарычна-краязнаўчы музей «Вытокі». У гэты ж дзень зазірнулі і ў музей Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна.

У лагеры вялікая ўвага надаецца выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму і любові да роднага краю. З гэтай нагоды праведзена віктарына на веданне гісторыі і геаграфіі роднага краю, інфармацыйная гадзіна «Сімвалы Рэспублікі Беларусь». Наперадзе чакаюць Дзень прававых ведаў, сустрэча са знакамітым земляком, трэнерам па цяжкай атлетыцы Святаславам Лявонцьевічам Палуянам, які прысвяціў сваё жыццё выхаванню ў дзяцей любові да спорту.

Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымліваюць пяціразовае каларыйнае харчаванне, якое ўключае супы, баршчы, мясныя стравы, розныя салаты, сокі і прысмакі.

— Я ўпершыню ў палатачным лагеры, і з першых дзён мне тут спадабалася, — гаворыць 11-гадовая Рыма Раманюк. — Асабліва люблю праводзіць сяброўскія вечары каля кастра, спяваць песні, жартаваць ад душы, адгадваць загадкі, гуляць у розныя гульні, маляваць. Люблю праводзіць час на свежым паветры і спаць у палатцы. Пазнаёмілася з выхаванцамі іншых палатачных лагераў, якія знаходзяцца на базе лагера «Вясёлка».

Пад ветразем “Брыганціны”

— Кожную раніцу лагер «Горад майстроў» прымае 10 выхаванцаў, — уводзіць у курс справы кіраўнік выхаваўча-аздараўленчага лагера «Горад майстроў» пры Карэліцкім раённым Цэнтры творчасці дзяцей  і моладзі Юлія Бында. — Атрад носіць назву «Брыганціна». Штодзённа рабят чакаюць новыя прыгоды — яны падарожнічаюць па новым востраве. Так, на востраве фантазёраў  праяўляюць свае творчыя здольнасці і таленты. Ужо наведалі бухту «Памяць удзячных сэрцаў» — дзень быў прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. На астраўку «Мая краіна — мой гонар»  знаёмім дзяўчынак і хлопчыкаў з дасягненнямі нашай краіны ў розных накірунках, выхоўваем паважлівыя адносіны да нашых Дзяржаўных сімвалаў, праводзім цікавыя сустрэчы.

Калектыў лагера — адна каманда: кіраўнік, выхавальнікі і тэхнічны персанал. Стараемся, каб кожны дзень для дзяцей у лагеры не быў падобны на ўчарашні, каб ён застаўся ў памяці надоўга.

Наперадзе дзяўчынак і хлопчыкаў чакае шмат экскурсій. Адным з самых яркіх стаў візіт на смаўжовую ферму «Ратов», якая знаходзіцца ў вёсцы Даўгінава Ярэміцкага сельсавета.  Дзеці атрымалі шмат яркіх эмоцый, даведаліся не толькі аб тонкасцях вырошчвання смаўжоў, але змаглі паспрабаваць прыгатаваныя стравы.

— У Карэліцкім раёне летам будуць працаваць 25 лагераў розных тыпаў, — адзначае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Марына Станкевіч. — Гэта лагер з кругласутачным знаходжаннем «Вясёлка» з 4-зменным рэжымам работы, уключаючы размяшчэнне неперасоўных палатачных лагераў, 4 лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, 12 лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, 8 неперасоўных палатачных лагераў, у тым ліку два лагеры для выхаванцаў дзіцячай юнацкай спартыўнай школы Карэліцкага раёна. Агульны ахоп аздараўленнем у летні перыяд складзе 689 дзяцей, гэта 47,7% ад агульнай колькасці непаўналетніх ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Бацькам пуцёўка ў лагер з дзённым знаходжаннем абыдзецца ў  38 рублёў, у лагер працы і адпачынку — 43 рублі.

Паездка ў лагер “Вясёлка” каштуе  720 рублёў, пры гэтым патанненне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту складзе 302 рублі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДА

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».