• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 09:12
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Пункт погляду журналіста: Не прадавайце дом бацькоў!

by
18.07.2019
в Лента новостей, Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

✿  Я часта перачытваю гэтыя радкі-заклік невядомага аўтара ў сацыяльных сетках і пагаджаюся з імі. Бацькоўскі дом — аснова асноў, калыска дзяцінства, сюды хочацца вяртацца ў думках і наяве.

Бацькі адышлі ў нябыт адзін за адным, праз два гады, а крыху пазней нябёсы забралі і мужа. Сэрца разрывалася на часткі: чаму так раптоўна пакінулі свет самыя блізкія людзі? І адзінае, што тады круцілася ў галаве: «Трэба прадаўжаць жыць!»

Бацькоўскі дом быў прыстанню, куды прыязджала разам з дзецьмі ў хвіліны роспачы і адчаю. Тут усё нагадвала пра дзяцінства і школьныя гады, пра родных людзей і іх жыццё. Усё шчымліва адгукалася ў сэрцы і давала новыя сілы, і бацькоўскі дом, як добры і надзейны сябар, дапамагаў у гэтым.

З хваляваннем у сэрцы пераступаю парог роднай хаты і зараз — і ўсё тут, як у далёкія гады: абразы з вышыванымі ручнікамі і партрэты родных людзей. У маладосці гэта было звыклым, а зараз моцна вярэдзіць душу. Хочацца ўсёй істотай дакрануцца да гэтага найкаштоўнейшага скарба ў свеце.

Лагодна адчуваеш сябе і на падворку бацькоўскай хаты. Тут ёсць з кім пагаварыць і да каго прытуліцца. Сямідзесяцігадовы дуб-волат шамаціць лістотай, быццам хоча даць слушную параду. Іншы раз некалькі гадзін на малой радзіме бывае дастаткова, каб, аддаўшыся ўспамінам, суцешыцца і паразважаць аб каштоўнасцях жыцця.

Зямля ва ўсе часы давала сілы тым, хто на ёй шчыра працаваў. Мае аднавяскоўцы з ранку да вечара былі ў рабоце і не звярталі ўвагі на стому. Яны ўмелі ладзіць паміж сябою, а дзверы сваіх хат амаль ніколі не замыкалі. Прыедзеш зараз у вёску, прысядзеш на лавачку з землякамі і ў шчымлівай і адкрытай гаворцы ўспамінаеш мінулыя гады. Гэтыя жыццёвыя развагі лепш за самыя цікавыя серыялы, бо за ўспамінамі — жыццё дарагіх сэрцу людзей.

Неймаверная сіла цягне да роднага парога, і гэтаму парыву душы, здаецца, няма тлумачэнняў. «Ну што там можна ўбачыць? — здзіўляюцца маладыя. — Ды і зручнасцяў няма». Сапраўды, у якойсьці ступені адсутнічае цывілізацыя, але ж ёсць тое, што нельга купіць нават за вялікія грошы. Жытнёвае поле, блакіт неба, вясёлка пасля дажджу — тое нямногае, што запаўняе сэрца шчасцем. Ты ганарышся тым, што нарадзіўся на гэтай зямлі, вырас у вёсцы сярод працавітых і шчырых людзей.

Бацькоўскі дом. Што можа быць даражэй у свеце? Гэта разумееш з гадамі і спяшаешся да сваіх каранёў. Ніяк не можаш зразумець гора-дзяцей, якія не наведваюць бацькоў. Колькі можна сказаць адзін аднаму пры жыцці, каб потым, як гаворыцца, не кусаць сабе за локці, што не падарыў хвіліны радасці сваім родным і не пачуў ад іх спагадлівых слоў. Маці і бацька — родныя людзі, перад якімі дзеці ў вялікім даўгу. Яны далі жыццё, і трэба паважаць блізкіх людзей і захоўваць памяць пра сваіх продкаў. І каб гэта перадавалася з пакалення ў пакаленне, ад дзяцей да ўнукаў.

Ля бацькоўскага дома разам з дзецьмі некалькі гадоў таму мы пасадзілі малады яблыневы сад. У гэтым годзе ўсе яблынькі цвілі, а калі вясной дзьмуў моцны вецер, бела-ружовыя пялёсткі кружыліся ў хуткім вальсе і падалі на зямлю. У такія моманты сэрца білася часцей — такую прыгажосць убачыла на радзіме. Восенню дрэўцы парадуюць вялікімі і сакавітымі яблыкамі.

… Журналісцкія сцяжынкі прыводзілі мяне ў розныя вёскі Карэліцкага краю. Кожны з населеных пунктаў мае сваю адметнасць, многія прыгожыя дамы і сёння паўстаюць у памяці. Не магу забыць і тых, сцяжынкі да якіх зараслі высокай травой і чакаюць гаспадарлівых рук. Гэта наша спадчына, і да яе трэба адносіцца з павагай і ўдзячнасцю.

«Не прадавайце дом бацькоў!»— хочацца заклікаць усіх тых, каму ён дастаўся ў спадчыну, і хто вяртаецца сюды ў думках і наяве. У складанай жыццёвай сітуацыі туды можна прыехаць, і бацькоўская хата сагрэе, знікнуць хвалюючыя думкі. Нездарма гавораць у народзе, што ў роднай хаце і сцены дапамагаюць. У гэтым упэўнілася на працягу многіх гадоў.

Галіна СМАЛЯНКА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».