• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
06.10.2026, 22:26
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Общество

Як сям’я каталікоў Мар’яна і Ліліі Сіліч з вёскі Малыя Жухавічы сустракае Нараджэнне Хрыстова

by Редакция Полымя
25.12.2025
в Общество
Як сям’я каталікоў Мар’яна і Ліліі Сіліч з вёскі Малыя Жухавічы сустракае Нараджэнне Хрыстова
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Нараджэнне Хрыстова — адно з найважнейшых і ўрачыстых святаў у каталіцкай традыцыі, якое адзначаецца штогод 25 снежня. Яно сімвалізуе нараджэнне Ісуса Хрыста, Сына Божага, і з’яўляецца часам радасці, духоўнага абнаўлення і надзеі. У гэты дзень каталікі па ўсім свеце збіраюцца ў храмах на святочныя імшы, удзельнічаюць у розных абрадах. Каляды таксама напоўнены сямейнымі традыцыямі: упрыгожваннем елкі, абменам падарункаў, святочнымі застоллямі і сумесным правядзеннем часу.

Сям’я Мар’яна і Ліліі Сіліч з вёскі Малыя Жухавічы штогод з нецярпеннем чакае і адзначае гэта вялікае свята. Яшчэ з маленства іх прывучылі да традыцый святкавання, якія і сёння яны захоўваюць у сваёй сям’і.

— Мая Радзіма — гэта Іўеўскі раён, вёска Геранёны, — расказвае Лілія. — Усе мае продкі былі каталікамі, а асновы веры закладзены бацькамі, асабліва мамай. Мне вельмі пашчасціла, што я нарадзілася і вырасла ў сям’і, дзе шануюць традыцыі і перадаюць іх будучаму пакаленню.

Мар’ян Часлававіч таксама з Іўеўскага раёна, з вёскі Апіта, як і Лілія выхоўваўся ў каталіцкай сям’і.

— Мне пашанцавала, што мой муж такога ж веравызнання, што і я. Разам мы перадаём нашым дзецям, а цяпер і ўнукам усю тую спадчыну, што калісьці нам перадалі нашы бацькі.

Мар’ян і Лілія пераехалі ў Жухавічы ў 1984 годзе, дзе жывуць і па сённяшні дзень. Хоць у вёсцы і няма касцёла, гэта не перашкаджае каталікам звярнуцца да Бога.

— На свята Божага Нараджэння раней мы ездзілі да бацькоў. Там хадзілі ў касцёл, святкавалі. Зараз жа нашы дочкі са сваімі сем’ямі прыязджаюць да нас у Жухавічы, дзе разам мы адзначаем Раство. Вядома, мы з мужам іх вельмі чакаем, асабліва ўнукаў.

Для каталікоў Божае Нараджэнне  — гэта сямейнае свята. Яно мае закрыты характар. У гэты дзень пасля службы прынята збірацца ўсёй сям’ёй, услаўляць Хрыста, віншаваць адзін аднаго і жадаць усяго самага найлепшага.

— 24 снежня — Вігілія, па-руску “Рождественский сочельник”. На Іўеўшчыне ў нас называлі “куцця”.  Да Вігіліі рыхтуемся вельмі старанна. Трэба прыбраць кватэру, упрыгожыць елачку і падрыхтаваць святочны стол. Традыцыйна гатуюць дванаццаць посных страў, гэта не прынцыпова. Але ўсё ж такі я стараюся, каб іх было дванаццаць: гэта і садавіна, і гародніна, і грыбы. Асноўным блюдам на нашым стале з’яўляецца рыба: печаная, смажаная і інш. Гэта традыцыя цягнецца яшчэ з дзяцінства. І, вядома, не абыходзіцца без куцці — гэта рысавая альбо пярловая каша, смачная, прапараная, з разынкамі. Алкаголь строга забаронены.

Усё гэта з’яўляецца немалаважнай састаўляючай свята, але самым асноўным з’яўляецца малітва.

—  Перад тым, як садзіцца за стол, мы ўзносім малітву. Спачатку дзякуем Богу за дар жыцця, затым дзякуем бацькам, хоць іх ужо даўно няма з намі, але мы ўспамінаем іх добрым словам, што прывялі нас да веры. Молімся за нашу сям’ю, за нашу Беларусь. Затым чытаем урывак з Евангелля. У каталікоў прынята, каб яго чытаў менавіта гаспадар.  І наша сям’я не адступаецца ад гэтай традыцыі. Пасля малітвы, дзелімся паміж сабой вігілійнай аплаткай. Гэта плоскі кавалачак хлеба, на якім выбіты выявы на тэму Божага Нараджэння. Аплатка звычайна знаходзіцца на самым галоўным месцы — па цэнтры стала, каля свечкі.

Як расказвае Лілія Чаславаўна, калі дзелішся аплаткай, то патрэбна адламаць яе кавалачак і аддаць яго канкрэтнаму чалавеку з канкрэтным пажаданнем. Напрыклад, здароўя, альбо дастатку, альбо поспехаў у працы ці вучобе і гэтак далей. Дзяліцца вігілійнай  аплаткай пачынае гаспадар, пасля — гаспадыня і так па старшынстве, пакуль не дойдзе да самага меншага.

— Пасля таго, як мы падзяліліся вігілійнай аплаткай, пачынаем вячэру. Але шмат не наядаемся, бо трэба спяшацца да касцёла на пастэрку. Паколькі касцёла ў Жухавічах няма, мы адносімся да парафіі касцёла святога Мікалая, які знаходзіцца ў Міры. Туды і адпраўляемся на пастэрку. Пасля святой імшы зноў садзімся за стол, дзе можна смачна паесці, адпачыць і памарыць у святую ноч. 25 снежня — святочны сняданак, пасля якога зноў  святая імша. Пасля яе можна дарыць падарункі сваім родным і блізкім, а таксама іх атрымаць.

Як прызнаецца сям’я Сіліч, падарункі на Божае  Нараджэнне можна дарыць розныя. Тут галоўнае не тое, што падарылі, а тое, што выказалі ўвагу і любоў да сваіх родных.

— Перад Вігіліяй заўсёды дзялюся аплаткай са сваімі сябрамі Вольгай і Паўлам. Яны інваліды і з’яўляюцца жыхарамі Жухавіцкага сацыяльнага пансіяната “Івушка”, яны каталікі. А, як правіла, Божае Нараджэнне яднае ўсіх людзей без выключэння. І гэта якраз той момант, калі мы можам аддзячыць адзін аднаго і пажадаць усяго самага найлепшага. Вядома, акрамя аплаткі, мы абменьваемся невялічкімі падарункамі.

Увогуле вігілійная  аплатка — самы галоўны сімвал свята. І як кажа Лілія Чаславаўна, калі ў дзяцей не атрымоўваецца прыехаць на свята, то яна стараецца ім раней адправіць гэты рэлігійны хлеб. Акрамя аплаткі, галоўнымі сімваламі з’яўляюцца свечка і шопка, альбо стагенка. Абавязкова ў свята трэба прыняць камунію, прасцей кажучы, пабыць у споведзі і прычасціцца. Гэта можна зрабіць на святочнай імшы. У некаторых касцёлах служба пачынаецца ў адзінаццаць гадзін вечара і працягваецца за апоўнач, тады адразу служыцца і вячэрняя, і ранішняя імша.

25 снежня ў другой палове дня хадзілі калядаваць. Спявалі песні гаспадарам, якія за гэта адорвалі калядоўшчыкаў. Як прызнаецца Лілія, сярод каталікоў калядаванне не так шырока распаўсюджана, як сярод праваслаўных.

— Свята Божага Нараджэння для нас, вернікаў, — гэта магчымаць адрадзіцца духоўна і ўзрастаць у божым святле. Я лічу, што гэта свята, якое аб’ядноўвае і стварае атмасферу даверу. Яно сагравае цяплом бацькоўскага дому, яднае і ўмацоўвае сям’ю. Калі мы зараз садзімся за стол нашай сям’ёй, у нашым з Мар’янам доме, то мы заўсёды ўспамінаем, як гэта было ў нашым дзяцінстве, маладосці, успамінаем бацькоў, дзядоў і стараемся, каб у нашых дзяцей і ўнукаў было таксама, можа яшчэ трошкі і лепш. Свята Божага Нараджэння, калі коратка сказаць, для мяне гэта любоў і надзея. Любоў да родных, блізкіх і надзея на лепшае жыццё, на тое, што ты жывеш і будзеш жыць, нешта ствараць, надзея на будучыню. І хочацца пажадаць чытачам раённай газеты “Полымя”, нашым аднавяскоўцам, няхай гэты маленькі Езус адорыць усіх нас сваім спакоем, узбагаціць новай надзеяй на жыццё вечнае з ім на небе.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».