• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.07.2026, 00:55
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

Выпускница Некрашевичской 8-летней школы Елена Матусевич вспоминает школьные годы

by
05.10.2024
в Лента новостей, Наука и образование, Общество, Последние новости
Выпускница Некрашевичской 8-летней школы Елена Матусевич вспоминает школьные годы
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У кожнага чалавека свая малая радзіма і свая родная школа. Мая родная школа – Некрашэвіцкая васьмігадовая. Пабудаваны  мясцовым калгасам імя Суворава ў сярэдзіне  60-х гадоў, будынак  школы быў прыгожым і незвычайным для вёскі. Да гэтага ў Некрашэвічах была толькі пачатковая школа, якая размяшчалася ў прыстасаваным будынку. А дзяцей тады ў вёсцы было шмат. Мы любілі на перапынках пагуляць на вялікім ганку з масіўнымі калонамі. Школьны двор быў утульным і дагледжаным. У той час, калі я там вучылася – а гэта былі далёкія 70-я гады – у школе працаваў калектыў маладых, зацікаўленых, ініцыятыўных настаўнікаў.

З кім ні прыходзілася размаўляць пра свае школьныя гады – ні ў каго не было такой школы, як наша! Безумоўна, ужо не зусім помняцца ўрокі, але ў памяці засталося цікавае пазакласнае жыццё. Маладая настаўніца Тамара Трафімаўна Бандарэнка (потым Башко) прывезла ў школу ідэю правядзення прадметных КВЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых), і першы такі КВЗ быў па біялогіі. Былі сфарміраваны дзве каманды з вучняў розных класаў, абраны капітаны, вызначаны конкурсы. А потым была доўгая і сур’ёзная падрыхтоўка. Мы вечарамі збіраліся ў каго-небудзь дома, перакладалі песні для прывітання камандзе-суперніцы і журы, складалі вершы, падбіралі пытанні, рыхтавалі выступленне на “дамашняе заданне”. Усё гэта рабілася ў сакрэце ад другой каманды і інтрыга трымалася да дня правядзення гульні.  На вечар прыйшлі не толькі вучні і настаўнікі, але і бацькі, якія падтрымлівалі сваіх дзяцей. Мерапрыемства было  вельмі цікавым і захапляльным, члены камандаў паказалі сваю эрудыцыю, веды, кемлівасць. Не памятаю, з якім лікам закончылася гульня, але ўсе былі задаволены.

Потым былі яшчэ КВЗ па матэматыцы, хіміі, геаграфіі. Добра памятаю КВЗ па хіміі. Наша каманда называлася “Крышталь”, і ў якасці падарунка  для журы мы пад кіраўніцтвам Тамары Трафімаўны вырасцілі  дзве ніткі крышталёў. Як гэта было прыгожа – на белай сурвэтцы сінія і чырвоныя  самацветы-крышталі!

Нельга забыць і атмасферу навагодніх баль-маскарадаў. Вучні 4-8-х класаў, якія былі яго ўдзельнікамі, самастойна рыхтавалі навагоднія касцюмы і прыдумвалі абарону для іх – адпаведную песню, танец, або сцэнку. Да самага вечара зноў жа стараліся ўсё трымаць у сакрэце. Журы вызначала лепшыя касцюмы і ўзнагароджвала пераможцаў. А потым абавязкова былі танцы пад пласцінкі, а калі шанцавала, то Генадзій Уладзіміравіч Кулік браў свой акардэон. Як мы любілі, калі гэты таленавіты настаўнік іграў нам! У нас было прынята развучваць хуткія танцы: вальс, польку, і практычна ўсе нашы хлопчыкі ўмелі іх танцаваць. І гэта ўжо ў 7-8-м класах!

На працягу навучальнага году пад кіраўніцтвам настаўніцы спеваў Гарон Дануты Аляксандраўны, піянерважатай Ракач Лідзіі Міхайлаўны, класных кіраўнікоў і, безумоўна, Куліка Генадзія Уладзіміравіча рыхтавалі тры ці чатыры абавязковыя канцэрты, якія праводзіліся ў сельскім клубе – на Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 23-га лютага, 8-га Сакавіка, 1-га Мая. Там было не праціснуцца ад людзей. Традыцыйным было выступленне школьнага хору, дзеці спявалі песні, чыталі вершы, выконвалі танцы. Добра памятаю, як мы недзе ў пачатковых класах танцавалі танец з лентамі і заблыталіся ў іх. Безумоўна, усе смяяліся, але гэта было зусім не крыўдна. Памятаю, як нас на гэтай сцэне прымалі ў акцябраты і мы расказвалі правілы акцябрат.

Наша школьнае жыццё было вельмі насычаным і  цікавым, і ўсё гэта дзякуючы нашым любімым настаўнікам, якія не толькі далі нам моцныя і трывалыя веды па прадметах, але і навучылі быць самастойнымі, адказнымі, крэатыўнымі, не чакаць, што хтосьці будзе ўсё за нас і для нас рабіць.  Гэтыя якасці асобы, закладзеныя ў школе, вельмі дапамагалі ў далейшым жыцці. Думаю, што абсалютная большасць выпускнікоў Некрашэвіцкай васьмігадовай школы пагодзіцца са мной. Потым школьны калектыў папаўняўся маладымі настаўнікамі, але мне здаецца, дух той нашай школы заўсёды захоўваўся, бо з яе  сцен заўсёды выходзілі выхаваныя і моцныя вучні. Дарэчы, Некрашэвіцкая васьмігадовая школа была роднай для Макея Уладзіміра Уладзіміравіча, былога  Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

На жаль, вёска састарэла, не стала чутна ў Некрашэвічах дзіцячых галасоў. У 2011 годзе Некрашэвіцкая базавая школа прыпыніла сваё існаванне. Школьны будынак  дажывае, але і цяпер ён стаіць каля дарогі як сімвал нашай вёскі, бо я не магу ўявіць Некрашэвічы без гэтага будынка.

Паважаныя нашы Ракач Галіна Сяргееўна, Кароль Варвара Якаўлеўна, Башко Тамара Трафімаўна, Казарэз Таіса Аляксандраўна, Кулік Алена Уладзіміраўна! Вы былі самымі лепшымі! Мы, вашы выпускнікі, любім і памятаем вас. Вялікі вам дзякуй за наша шчаслівае і цікавае школьнае дзяцінства! З Днём настаўніка!

Алена МАТУСЕВІЧ, выпускніца Некрашэвіцкай ВШ 1979 года

Лента новостей

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

08.07.2026
Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».