• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 08:01
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Последние новости

В Березовце можно ставить памятник последнему белорусскому туру

by
14.07.2018
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У Карэліцкім раёне пачаўся новы сезон археалагічных раскопак па вывучэнню гарадзішча XVI-XVII стагоддзяў, якое размешчана недалёка ад вёскі Беразавец. Як сведчаць летапісы, тут некалькі стагоддзяў таму размяшчаўся драўляны замак, які належаў Яну Кміце.

Супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Наталля Пачобут працуе на раскопках у Беразаўцы з 2013 года, вывучае архівы, па крупіцах збірае гісторыю замка Кміты.

— Наталля Аляксандраўна, што вядома пра замак?

— У пісьмовых крыніцах дакладна ўказана, што ў 1562 годзе гэты замак гарэў, — расказвае навуковец. — Яго ўладальнік, Ян Кміта Стратовіч Беразавецкі, скардзіцца каралю на сваю бяду. Тады ж агонь знішчыў усе граматы на яго ўладанні, у тым ліку на маёнткі Беразавец, Крынкі, Узда і іншыя.

Значыць замак быў пабудаваны яшчэ да пажару, дзесьці ў пачатку XVI стагоддзя. Хаця знойдзеная тут кераміка адрасоўвае нас да канца XV стагоддзя.

Інвентар 1636 года сведчыць, што ў той час замак адышоў да Радзівілаў і быў у дрэнным стане. У дакуменце значыцца, што ён меў тры драўляныя вежы, а вось сцены былі напалову разбураны. Вакол збудавання тады знаходзілася забалочаная частка Сэрвачы, таму да замка ад Крынак вёў перакідны мост. Тут знаходзіліся і тры вялікія дамы, у адным з якіх жылі гаспадары. На тэрыторыі былі царква, піўніца. Кухня прымыкала да аднаго з дамоў. На жаль, падзеі Першай сусветнай вайны негатыўна паўплывалі на стан гарадзішча. Тут якраз праходзіла лінія фронту, таму культурны слой значна пашкоджаны і выяўляецца толькі месцамі. З дапамогай геамагнітнай разведкі археолагі вызначаюць тыя месцы, дзе можна знайсці і падняць на паверхню сведак мінулага.

— Якія задачы ставіць перад сабой экспедыцыя на сённяшні дзень?

—  Шукаем, у першую чаргу, апоры пад мост. У мінулым годзе мы знайшлі слуп дыяметрам больш 50 см. Мяркуем, што гэта і ёсць адна з апор. Раскапалі і аснаванне пад печ — некалькі вялікіх камянёў. Шмат рэшткаў цэглы і пячной кафлі. Пакуль гэта матэрыял, які адносіцца да канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Магчыма, ніжэй трапім на артэфакты пачатку  XVI стагоддзя.

— Хто ў гэтым годзе праводзіць даследаванні гарадзішча?

— Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей сумесна з Цэнтрам беларускай культуры, мовы і літаратуры, які прадстаўляе старшы навуковы супрацоўнік Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі, археолаг з 40-гадовым стажам работы.

Таксама ў экспедыцыі працуюць дюдзі, якія маюць вялікі вопыт археалагічных даследаванняў у складзе экспедыцый пад кіраўніцтвам Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага. Сярод іх школьныя настаўнікі, бізнэсоўцы, студэнты. Яны па закліку сэрца займаюцца гэтай работай.

Значную дапамогу ў арганізацыі нашага быту аказвае Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт у асобе намесніка старшыні Руслана Юр’евіча Абрамчыка. Удзячны мы і кіраўніцтву КУСП «Чарняхоўскі-Агра» за прадастаўленае гарачае харчаванне.

На некалькі пытанняў журналіста адказаў і Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі.

— Леанід Уладзіміравіч, чым цікавыя знаходкі апошніх гадоў?

— У 2015 годзе мы выявілі месцазнаходжанне дзвюх печаў: адна XVI стагоддзя, другая — пачатку XVII ст. Прычым гэтыя печы былі пабудаваны адна над другой. Значыць і дамоў было два: ранейшай пабудовы і пазнейшай.

На селішчы знайшлі кераміку турэцкай вытворчасці, што сведчыць аб актыўных гандлёвых зносінах. У Слуцку раней працаваў вялікі кірмаш, куды транзітным шляхам дастаўляліся розныя тавары. Трапіліся нам некалькі манет, рэшткі печы і драўлянага збудавання. Самая каштоўная знаходка — гэта свінцовая пячатка, якая датуецца  XVI  стагоддзем. Спадзяюся, што з часам зможам выявіць яе ўладальніка. Акрамя гэтага, знайшлі шыкоўны набор пячной кафлі з выявамі біблейскіх сюжэтаў: Хрыста, архангела Міхаіла, анёлаў і іншых. Наканечнікі стрэл, рэшткі ўзбраення, цясак, ключы, замкі, шмат костак дамашніх і дзікіх жывёл, што гаворыць аб развіцці жывёлагадоўлі і палявання. Самая цікавая знаходка — косці тура. Дарэчы, апошняму туру, які быў забіты недзе ў XVII  стагоддзі, на тэрыторыі Польшчы пастаўлены помнік.Тур быў знішчаны на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў эпоху Сярэднявечча (дзесьці ў XV стагоддзі).  Як паказалі раскопкі, у Беразаўцы туры  вадзіліся яшчэ ў  XVI стагоддзі. Так што і ў Беразаўцы можна паставіць помнік апошняму туру на Беларусі.

Цікавыя косткі ваўка, прычым вельмі старога. Відаць, ён прыйшоў да замка пахарчавацца, дзе яго і забілі. Шмат костак акунёў, якіх лавілі ў Сэрвачы. Гэтыя знаходкі даюць нам уяўленне аб тым, як жылі, чым харчаваліся  нашы продкі.

Чаму археалагічны комплекс «Беразавец» унікальны? Акрамя замка, тут яшчэ існаваў двор, дзе жылі сяляне. У 2015-2016 гадах мы праводзілі шурфоўку ў самой вёсцы Беразавец непадалёку ад царквы, дзе была сядзіба Лукомскіх. Там таксама прысутнічае даволі значны культурны пласт. Быў знойдзены фрагмент пярсцёнка і манета XIX стагоддзя. З цягам часу раскопкі будзем пашыраць і атрымаем цікавы малюнак: замак, двор і вёска Беразавец, якая згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XV ст.

— Ці займаюцца навукоўцы распрацоўкай эскізу замка?

— Існуюць пісьмовыя звесткі, якія называюцца «Інвентары замка Беразавец». На падставе гэтага інвентара і дадзеных раскопак зараз робіцца 3D-рэканструкцыя замка. Думаю, з цягам часу ў грамадскасці з’явіцца магчымасць убачыць яе ў шырокім доступе.

— Якія турыстычныя перспектывы мае Беразавец?

— Безумоўна, вельмі значныя. Яго неабходна ўключыць у турыстычны маршрут Нясвіж-Мір-Наваградак.  Каб зацікавіць турыстаў, тут трэба зрабіць невялікую рэканструкцыю пабудоў. Паставіць макет замка, перакіднога маста. Гэта не будзе парушаць гістарычны помнік, і разам з тым прыцягне турыстаў. Можна наладзіць і выпуск сувеніраў, накшталт тых, што мы знаходзім. Гэта будзе прыносіць пэўны прыбытак. Спадзяюся, у верасні з’явіцца інфармацыйны стэнд, які будзе ўстаноўлены пры ўездзе ў Беразавец з выявай замка Кміты.

Усяго за гадзіну гутаркі з журналістам археолагі знайшлі 10 кілаграмаў керамікі канца XV-пачатку XVI стагоддзяў. Гісторыкам трапіліся рэшткі венчыка кухоннага гаршка, металічная ручка ад патэльні, тачыльны брусок, два нажы, дужка ад замка.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».