• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 11:54
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Земляки

Сельскагаспадарчы конкурс «Уладар сяла» аб’яднаў у Карэлічах самыя каларытныя сем’і

by Галина Смолянко
16.06.2026
в Земляки
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

16 чэрвеня пляцоўка каля Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стала месцам правядзення раённага этапа сельскагаспадарчага рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла-2026». Дажджлівае надвор’е не стала перашкодай і не сапсавала настрой удзельнікам — яны як след паказалі сваё майстрства і актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.

Да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася першы сакратар Карэліцкага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вольга Аляшкевіч:
— Беларусь заўсёды славілася сваёй зямлёй, але галоўнае яе багацце — гэта людзі. Людзі, якія шчыра любяць свой край, умеюць сумленна працаваць і беражліва захоўваюць традыцыі продкаў. І сёння на гэтай пляцоўцы сабраліся лепшыя з лепшых — маладыя, актыўныя, дружныя і таленавітыя сем’і нашага раёна.
Гледзячы на вас, разумееш: беларуская вёска жыве, развіваецца і маладзее. Вы — яркі прыклад таго, што жыць і працаваць на зямлі — гэта ганарова, прэстыжна і сучасна. Вы паспяваеце ўсё: выхоўваць цудоўных дзяцей, трымаць гаспадарку, працаваць дзеля дабрабыту сваёй малой радзімы, пры гэтым заставацца творчымі і ініцыятыўнымі.
Праект «Уладар сяла» — гэта не проста конкурс. Гэта гімн сямейнаму шчасцю, вернасці, узаемавыручцы. Сёння вам неабходна прайсці нямала іспытаў і паказаць сваё майстэрства. Жадаю лёгкага старту, каманднага духу і выдатнага настрою. Няхай сёння пераможа мацнейшы, але галоўнае — гэты дзень падорыць нам усім незабыўныя эмоцыі і цяпло чалавечых зносін.

Для правядзення конкурсу «Уладар сяла-2026» было падабрана кампетэнтнае журы: першы сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вольга Аляшкевіч, галоўны бухгалтар Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Валчэцкая, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Юрчык, намеснік дырэктара Карэліцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таісія Валошына.
«Уладар сяла-2026» складаўся з чатырох конкурсаў. Першы — візітная картка «Сардэчна запрашаем да нас!», у якім кожная сям’я расказала пра сябе, сваю сям’ю, сямейныя традыцыі, сяброў, захапленні. У другім конкурсе пад назвай «Купальскі вянок» гаспадыня пляла вянок з кветак. А вось трэці конкурс «Дранікі на калодзе» гаворыць сам за сябе — на драўлянай калодзе трэба было прыгатаваць любімую страву беларусаў — дранікі. «Сямейныя гульні» — чацвёрты конкурс, у якім удзельнікі паказалі спрыт і хуткасць.

А зараз пра ўдзельнікаў конкурсу «Уладар сяла-2026». Адразу зазначу, што гэта тры сям’і Карэліцкага раёна, розныя па ўзросце, занятках, захапленнях, але іх аб’ядноўвае тое, што яны ўжо напачатку былі пераможцамі ў нейкай ступені, бо добра паказалі сябе ў конкурсе. Пра кожную сям’ю можна расказваць бясконца.
Сям’я Алены і Дзмітрыя Коцік жыве ў вёсцы Баранавічы. У іх ёсць свой дом і вялікая гаспадарка: свінні, куры, трусы і агарод. Пятнаццаць гадоў як разам. Старэйшы сын Аляксандр служыць у арміі, на радасць бацькам падрастаюць 9-гадовы Рома і 6-гадовая Даша. Алена працуе майстрам Карэліцкага сырцэха, Дзмітрый — памочнікам загадчыка фермы «Машэвічы».
— Мы — дружная сям’я, падтрымліваем цёплыя адносіны з усімі сваякамі. Дзверы нашага дома заўсёды адкрыты добрым людзям. А вясёлая таму, што любім адзначаць усе святы разам, — гавораць Алена і Дзмітрый.
На пытанне «Адкуль бяруцца сілы і цярпенне?» жанчына адказвае: «Я маці траіх дзяцей, такіх мне любых і мілых, для дачкі — сяброўка, для сыноў — настаўнік і апора. Сям’я — мір, дабрыня і любоў.»
У сям’і Таццяны і Мікалая Шэўчык з вёскі Горная Рута свае сакрэты сямейнага шчасця. У ёй падрастаюць сыны Макар і Міраслаў. Па словах жонкі, галоўны ў сям’і муж, бо ён мужчына, працуе выратавальнікам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Таццяна — намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».
Вось што сказаў пра сваю спадарожніцу жыцця Мікалай: «Мая Таццяна — і гаспадыня, і прыгажуня. Яе пяшчоты хапае на ўсіх нас, яе працавітасць — прыклад для многіх». Сын Міраслаў дабавіў: «Люблю ўдзельнічаць у конкурсах, тут уся сям’я разам. Мае бацькі самыя лепшыя. Мама гатуе смачныя стравы, тата займаецца з намі. З братам Макарам любім спорт».
Самая маладыя ўдзельнікі конкурсу — сям’я Наталлі і Яўгена Салаўёвых з г.п. Мір. Яны прысвяцілі сябе медыцыне: ён — фельчар хуткай медыцынскай дапамогі, яна — медсястра тэрапеўтычнага аддзялення. У старажытным пасёлку маюць свой дом, у сям’і падрастае сын Максім. На святочным стале — свае прадукты: сала, яйкі, цыбуля, а таксама дамашнія хлеб і квас. Вочы радаваў прыгожы букет з васількоў і рамонкаў з уласнага кветніка. На пытанне «У чым сакрэт сямейнага шчасця?» адказалі: «Уступаем адзін аднаму і ідзём на кампраміс». Галава сям’і паведаў аб тым, што на конкурс прыехалі, каб праверыць сябе ў творчых іспытах. Сям’я Салаўёвых мае і свае захапленні: любяць хадзіць у паходы, іграць у шахматы, чытаць кнігі. На дзень нараджэння ў якасці падарунка адзін аднаму дораць класіку. Наведваюць выставы і тэатры.
Па выніках конкурсу «Уладар сяла» першае месца заняла сям’я Коцік з вёскі Баранавічы, другое — сям’я Шэўчык з вёскі Горна Рута, трэцяе — сям’я Салаўёвых з г.п. Мір.

СЛОВА — ПЕРАМОЖЦАМ КОНКУРСУ
Алена і Дзмітрый Коцік адзначаюць:
— У конкурсе «Уладар сяла» ўдзельнічаем у другі раз. Рыхтаваліся сур’ёзна. Пяклі тарты, пірагі, піражкі, гатавалі стравы. Хваляваліся — хацелася перамагчы. Дзеці Рома і Даша таксама з намі — мы ж адна сям’я. Больш за ўсё спадабаўся конкурс «Дранікі на калодзе». Іх гатавалі з маладой бульбы, якую вырасцілі на сваім прысядзібным участку.
Хочацца выказаць словы падзякі кіраўніцтву КСУП Малюшычы» і асаблівае прызнанне намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Святлане Казак, якая нас натхніла на ўдзел у гэтым конкурсе і падтрымлівала на працягу яго правядзення.
Конкурс даў магчымасць пазнаёміцца з сем’ямі нашага раёна, на ім панавала сяброўская атмасфера. Удзячны і арганізатарам конкурсу за такую ўнікальную магчымаць праверыць свае здольнасці. На абласным конкурсе выступім дастойна, каб абараніць гонар Карэліцкага раёна і працаўнікоў сяла.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».