• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.05.2026, 20:35
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Год белорусской женщины

Награжденная орденами Трудовой Славы Нина Лабоцкая из деревни Велетово отпраздновала свое 80-летие

by Галина Смолянко
07.02.2026
в Год белорусской женщины
Награжденная орденами Трудовой Славы Нина Лабоцкая из деревни Велетово отпраздновала свое 80-летие
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У першыя лютаўскія дні Ніна Акімаўна Лабоцкая з вёскі Вялетава Турэцкага сельсавета адзначае сваё 80-годдзе. Шчырая працаўніца, шчаслівая маці, добразычлівая жанчына. Узнагароджана ордэнамі Працоўнай Славы ІІ і ІІІ ступеняў.

Ніна Акімаўна — наш субяседнік і герой творчага праекта «Жаночы клуб»— апавядае аб працы, любові да зямлі, сям’і, захапленнях і аб тым, што хвалюе яе душу.

— Ніна Акімаўна, у Вас за плячыма — багатае і змястоўнае жыццё. Падчас  ранейшых сустрэч прыцягвала Ваша працалюбства, жыццёвая мудрасць, любоў да роднага краю, павага да вясковых людзей. Што адчуваеце сёння ў свой юбілей — 80-годдзе?

— Радасць і хваляванне. Рада таму, што жыццё пражыта недарэмна. У ім было ўдосталь усяго: працавала шмат, кахала, стварыла сям’ю, нарадзіла дзяцей, дачакалася ўнукаў і праўнукаў. Вядома, узрост адбіваецца, але  імкнуся трымацца ў жыцці і любіць яго ва ўсіх фарбах.

— 2026-ы аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Як рашэнне Урада адгукнулася ў Вашым сэрцы?

— Беларуская жанчына заслугоўвае ўвагі і павагі, здольная на многае. Яна працуе на розных пасадах, выхоўвае дзяцей, актыўная ў грамадскім  жыцці. Мы, вясковыя жанчыны, імкнуліся сумленна жыць і шчыра працаваць. На пенсіі не губляем цікавасці да жыцця.

— Што лічыце найбольш значным у жыцці?

— Праца складала сэнс майго жыцця. Вяскоўцы шчыравалі (у поўным сэнсе гэтага слова) у калгасе і на асабістай гаспадарцы. Я не была выключэннем:  рабіла шчыра. Гэта прыносіла  задавальненне мне і дабрабыт у хату.

 — Вы — вясковая і мясцовая, на роднай зямлі пусцілі свае карані.

— Мая маленькая радзіма — вёска Тарасавічы. Мама працавала паляводам у калгасе імя Дзімітрава, а тата, акрамя асноўнай працы, быў краўцом. Мелі асабістую гаспадарку, і мы, дзеці, як маглі, дапамагалі, і гэта лічылася нормай жыцця.

— Лён заўсёды вабіў вясковых працаўніц, і яны аддавалі поўнасцю сябе вырошчванню і апрацоўцы даўгунцу.

50-годдзю БССР і Кампартыі рэспублікі быў прысвечаны першы злёт жанчын Карэліцкага раёна, які адбыўся летам 1968 г. у Палацы культуры калгаса імя Чарняхоўскага

— Сапраўды, лён для вясковых жанчын быў важнай і любімай культурай. 15 гадоў я была звеннявой у калгасе імя Чарняхоўскага. Ураджай радаваў: 9 цэнтнераў ільнонасення, 11 цэнтнераў ільновалакна, даўгунец ішоў нумарамі 1 і 1,5. Вясковыя жанчыны любілі шчыраваць на льняных палетках, а іх руплівая праца добра аплачвалася.

— Якія яшчэ работы выконвалі?

Група перадавых жанчын раёна — удзельніц злёту

— Шмат даводзілася працаваць вясковым жанчынам. Палолі буракі, нарыхтоўвалі сена, садзілі і капалі бульбу — усяго не пералічыш. Шмат было ручной працы, але жанчыны не скардзіліся і рабілі сумленна.

— Ваша праца высока адзначана дзяржавай. Што Вы адчувалі?

— Я ўзнагароджана ордэнамі Працоўнай Славы ІІ і ІІІ ступеняў. Вялікі гонар перапаўняў мяне: працу вясковай працаўніцы высока ацанілі, а што было большага пажадаць?

— Відаць, гэта быў не адзіны шчаслівы момант у жыцці. Што яшчэ засталося ў памяці?

— Хачу нагадаць пра яшчэ адзін шчаслівы выпадак. У Карэліцкі раён прыязджаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і карэліччане сустракалі яго каля вёскі

Рап’ёва Турэцкага сельсавета. Да гэтай сустрэчы тры гаспадыні спяклі святочныя караваі, але з іх выбралі менавіта мой, і я ганарылася высокай адзнакай.

— Любоў да кулінарнай справы — не адзіны занятак для душы? Чаму яшчэ аддавалі перавагу?

— Сярод захапленняў хачу назваць і вязанне. У зімовы час вяжу рукавіцы, шкарпэткі, кругі. Па-першае, дзякуючы гэтаму занятку распрацоўваю рукі. Па-другое, рэчы радуюць сэрца і служаць падарункам для родных і сяброў.

— Вясковыя жанчыны любяць працаваць  на зямлі. Як Вы да гэтага адносіцеся?

— Люблю вырошчваць розную гародніну на прысядзібным участку і выкарыстоўваць яе для сямейнага стала. Саджу таксама бульбу і радуюся, калі яна дае добры ўраджай, а затым гатую з яе беларускія стравы.

— Кветкі таксама любіце?

— Хіба іх магчыма не любіць? Узяць хаця б вяргіні: яны вельмі прыгожыя! Кветкі нагадаваюць пра школьныя гады, калі з вялікім букетам ішлі ў школу. Яны заўсёды радуюць душу.

— Сям’я — радасць і шчасце, а дзеці — надзея і апора. Вам з імі пашанцавала?

— Нас у бацькоў было пяцёра. Як самая малодшая заўсёды адчувала клопат родных. З мужам выхавалі траіх дзяцей: сына Мікалая, дачок Святлану і Алену. Яны даўно вызначыліся ў жыцці і зараз наведваюцца ў родную хату. Сапраўды, яны — мае радасць і шчасце, як сем унукаў і чатыры праўнукі.

— Вёска Вялетава — маляўнічы куточак. Што значаць для Вас як жыхаркі?

— Яе прыгажосць можна адзначыць у зімовы час, трэба толькі азірнуцца — навакольныя краявіды заварожваюць па-асабліваму. Каля вёскі расце бярозавы гай — і душа радуецца: цудоўныя падарункі дорыць нам прырода.

— У жыцці кожнага чалавека ёсць месца, куды ён з задавальненнем прыходзіць.

— Наведваю мясцовую царкву, што ў вёсцы Вялікая Слабада. Прысутнічаю на богаслужэннях — і малюся за здароўе дзяцей, унукаў, праўнукаў.

— Аб чым думаеце ў зімовыя вечары?

— «Няхай будзе мір на зямлі, хлеб на стале, людзі жывуць у згодзе!» — не раз паўтараю ў зімовай цішы. Мару, што мае пажаданні спраўдзяцца.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ і з архіва Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Теги: Год белорусской женщины

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».