• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.11.2026, 10:41
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Свет веры

Быть вместе и благодарить Бога за мир: пасхальные традиции семьи Лейко

by Галина Смолянко
12.04.2026
в Свет веры
Быть вместе и благодарить Бога за мир: пасхальные традиции семьи Лейко
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Алена і Віктар Лейка — маладая сям’я з райцэнтра, якая прыйшла да  Бога ў свой час і сваім шляхам. Напярэдадні вялікага праваслаўнага свята — Уваскрэсення Хрыстова — гутарым аб сям’і, веры, традыцыях, любові да Радзімы, адданасці справе.

— Паведайце, калі ласка, аб тым, як утварылася ваша сям’я.

 Алена: — Мы пазнаёміліся на вяселлі ў сяброў. Былі сведкамі: я — ад нявесты,  Віктар — ад жаніха. Гэта было ў 2012 годзе,  а пажаніліся ў 2013.

Віктар: — Яна прыглянулася мне: прывабілі прыгажосць і дабрыня. Моцна закахаўся — і адразу вырашыў, што менавіта яна стане спадарожніцай жыцця, і радуюся гэтаму кожны дзень.

— Як прыйшлі да веры ў Бога? У вас гэта сямейнае?

Алена: — Мая бабуля хадзіла ў царкву і  ўнукаў прывучала да веры ў Бога. Расказвала пра праваслаўныя святы і раіла хадзіць у царкву. Яна спявала на клірасе і не мінала ні адну службу, была прыкладам веры ў Бога. Адна з жыццёвых сітуацый падштрухнула  нас наведваць святыню, бываць на богаслужэннях, ставіць свечкі.

Віктар: —  Мама ў мяне каталіцкай веры, тата — праваслаўнай. Па праўдзе кажучы, да Бога мяне прывяла жонка Алена. У царкве  адчуваю лёгкасць на душы, адыходзяць турботы, прыходзіць супакаенне.

— Вера ўплывае на адносіны ў сям’і і вынікі працы?

Алена: — У нас поўнае ўзаемаразуменне ў сям’і, усе пытанні вырашаем разам. Нават калі нарадзіўся сын, не згаворваючыся, прапанавалі адно імя — Кірыл. Нас падтрымала і дачка Арына.

Віктар: — Сапраўды, поўная ідылія ў сям’і. Менавіта гэта ўплывае і на вынікі працы. Калі дома ўсё добра, з задавальненнем іду на працу, з радасцю вяртаюся дамоў.

—  Што значыць Вялікдзень для вас?

Алена: — Гэта найважнейшае свята, якое напаўняе душу вялікай радасцю і да яго рыхтуемся загадзя, стараемся захаваць традыцыі, якія перадаліся ад бацькоў і дзядоў.

Віктар: — Свята са святаў, яго палюбіў яшчэ ў дзяцінстве. Яно сямейнае: разам збіраемся з бацькамі і сваякамі за агульным сталом. Гэта яшчэ больш нас збліжае і згуртоўвае ў жыцці.

— У апошні тыдзень перад Вялікаднем, у чысты чацвер, лічыцца, што трэба прыбіраць хату і двор. Ці робіце гэта вы?

Алена: — Гэта рабілі нашы бацькі і дзяды, і мы стараемся захоўваць і перадаваць традыцыю дзецям. Прыбіраем у доме і на падворку.

Віктар: — Я стараюся абавязкова дапамагчы жонцы Алене. Мы жывём ва ўласным доме, і ў ім шмат турбот. Сёлета наводзілі парадак на падворку, абразалі сад, бялілі дрэвы, падграбалі смецце, чысцілі дарожкі.

— У Вялікую суботу, напярэдадні Вялікадня, людзі гатуюць мноства страў, пякуць пірагі, фарбуюць яйкі. У вашай сям’і ёсць свае рэцэпты?

Алена: — Мы выпякаем булкі і кулічы па рэцэпце бабулі Ганны. Фарбуем яйкі, варым мяса, нарыхтоўваем хрэн.

Віктар: — Сапраўды, гатуем  шмат страў.  Стол ломіцца ад розных прысмакаў. Заўсёды рады сустракаць гасцей.

— З нагоды Уваскрэсення Хрыстова ці наведваеце ўрачыстае богаслужэнне ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла г. п. Карэлічы?

Алена і Віктар: — Наведваем богаслужэнні, каб паслухаць пропаведзі святара, асвяціць Пасху, паставіць свечкі, падумаць аб жыцці. І абавязкова падзякаваць Богу за тое, што маем, за жыццё, якое Ён даў, за Яго падтрымку.

— З даўніх часоў у моладзі існавала гульня ў біткі: яны стукаліся велікоднымі яйкамі, і перамагаў той, у каго засталося мацнейшае («мацак»).  Вы і вашы дзеці любіце яе?

Алена: — Я памятаю з самага маленства і вельмі любіла яе. Зараз  цікава назіраць за сваімі дзецьмі, якія таксама любяць гэтую забаву.

Віктар: — На свята Вялікадня ў дзяцінстве ездзіў да бабулі ў вёску. З братамі і сёстрамі гулялі ў біткі, і нам было вельмі цікава і весела.

— Дзеці —  радасць і надзея. Якія старанні  прыкладаеце, каб адчуць усю паўнату сямейнага шчасця?

Алена і Віктар: — Для дзяцей робім усё, каб раслі здаровымі і шчаслівымі, выхаванымі і добрымі.  Дачка Арына наведвае Нядзельную школу пры храме апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, сын Кірыл ходзіць з намі  ў царкву.

— Праца дапамагае чалавеку  з упэўненасцю глядзець у будучае. Вы любіце сваю справу?

Алена: — Нягледзячы на тое, што шмат увагі ўдзяляю  сям’і  і дзецям, таксама люблю працу. Працую спецыялістам службы «адно акно» Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Справа патрабуе вялікай адказнасці  —  выканання запытаў грамадзян. Стараюся дапамагчы кожнаму чалавеку,  увайсці ў яго сітуацыю, вырашыць пытанне станоўча.

Віктар: — Працую ў Карэліцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Мая праца патрабуе вынослівасці, адказнасці, добрасумленнасці. З падтрымкай сям’і  ўсё атрымліваецца. Калі ведаеш, што цябе чакаюць дома,  спяшаешся да любімых  людзей. Сям’я — самае дарагое ў жыцці, я памятаю аб ёй заўжды і ўсё раблю для таго, каб быць апорай і падтрымкай.

 —  Што значыць Карэліччына для вас?

Алена: — Я родам з аграгарадка Ярэмічы. Карэлічы  — мая любоў і радасць, яе ніколі не змяняю ні на што ў свеце.

Віктар: — Я люблю Карэліччыну ўсім сэрцам і нікуды не паеду. Карэліцкі край — найлепшы ў свеце.

— Пра што марыць маладая сям’я?

Алена і Віктар: — Каб быў спакой, мір, парадак на зямлі. Каб раслі здаровымі дзеці і доўга жылі бацькі, а нашы любімыя Карэлічы квітнелі з кожным годам.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».