• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 15:01
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Пад белымі крыламі

Шматдзетная сям’я Дземяновіч з аграгарадка Турэц знайшла сваё шчасце на малой радзіме

by Галина Смолянко
23.09.2026
в Пад белымі крыламі
Шматдзетная сям’я Дземяновіч з аграгарадка Турэц знайшла сваё шчасце на малой радзіме
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Знайсці шчасце ў родным краі ўдаецца многім. Цалкам прысвяціць сябе працы, сям’і, блізкім — адчуць сябе па-сапраўднаму  шчаслівым.  Самому камфортна і людзям, якія побач. Ад такога чалавека зыходзіць пазітыў —  на душы становіцца светла і ўтульна. У сённяшнім выпуску праекта «Пад белымі крыламі» расказваем пра жыхароў Турэцкага сельсавета.

Любы куточак

Наталія нарадзілася ў вёсцы Вялікая Слабада. Скончыла тры класы Вялікаслабодскай базавай школы. Затым прадоўжыла вучобу ў Турэцкай сярэдняй школе, куды сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства.

Бацька Віктар Лук’янавіч працаваў дырэктарам Вялікаслабодскай базавай школы. Маці Марыя Аркадзьеўна ўсё жыццё прысвяціла сябе сельскай гаспадарцы — была галоўным бухгалтарам калгаса імя Чарняхоўскага. Яе працоўную сцяжынку прадоўжыла сястра Жанна, якая зараз у мясцовай гаспадарцы займае пасаду вядучага эканаміста.

Выбар у жыцці

Пасля заканчэння школы Наталія вырашыла прысвяціць сябе педагагічнай дзейнасці — прадоўжыць бацькаву справу. Паступіла ў Мінскі педагагічны каледж па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў. Потым атрымала вышэйшую адукацыю ў Мінскім педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

— Хацелася вучыць дзяцей, гэтае жаданне ў мяне з дзяцінства. Даводзілася прысутнічаць на ўроках таты, дзе вучні слухалі яго з вялікім задавальненнем, які па-майстэрску тлумачыў новы матэрыял. Мне хацелася вучыць дзяўчынак і хлопчыкаў чытаць, пісаць, лічыць, маляваць, выхоўваць іх як сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, — прызнаеццца настаўнік.

Наталія Віктараўна Дземяновіч прысвяціла абранай справе 27 гадоў. Зараз вучыць трэцякласнікаў Турэцкай сярэдняй школы.  Называе іх дапытлівымі, стараннымі, яны стараюцца даведацца як мага больш.

Пачатак пачаткаў

У 2001 годзе Наталія Віктараўна выйшла замуж. Юрый родам з вёскі Савашы Карэліцкага раёна. Лёс склаўся так, што маці з сынам пераехалі жыць у вёску Турэц. Са сваім абраннікам жыцця Наталія вучылася ў адным класе. Ён скончыў Турэцкую сярэднюю школу і застаўся працаваць на Карэліччыне, абраў прафесію шафёра. Двойчы быў удзельнікам абласнога фестывалю «Дажынкі». Цяпер — аператар газаразмеркавальнай станцыі філіяла «Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў».

Пасля вяселля сям’я пачала жыць у сваім доме. Ёсць прысядзібны ўчастак, на якім прадаўжаюць працаваць разам. Праз дом жыве матуля Марыя Аркадзьеўна.

— Ад душы ўдзячна роднаму чалавеку, што падарыла  жыццё. Кожную хвіліну падтрымлівала і дапамагала ў паўсядзённых клопатах. З маленства прывіла працавітасць,  што спатрэбілася ў жыцці, —  адзначае дачка.

Шматдзетная сям’я Дземяновіч знайшла прымяненне сваім сілам і талентам на роднай зямлі

На думку Наталіі Віктараўны, сям’я — самае дарагое ў жыцці. Двойчы прымалі ўдзел у раённым конкурсе «Сям’я года», у 2019 годзе атрымалі Дыплом у намінацыі  «Сям’я — захавальнік традыцый». Дземяновічы —  выхадцы са шматдзетных сем’яў, якія заўжды ладзілі паміж сабою і любілі збірацца на святы разам. Што да родных дачок, бацькі не могуць нарадавацца на іх. 22-гадовая Надзея па характары старанная і добрая, жыве і працуе ў сталіцы. 16-гадовая Вікторыя — студэнтка другога курса Мінскага каледжа інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, дапытлівая і заўсёды дасягае пастаўленай мэты. 12-гадовая Сафія наведвае 7-ы клас Турэцкай сярэдняй школы, мудрая не па гадах — гэта пацвярджае  сваімі справамі. Бацькі моцна  любяць усіх і ўскладаюць на іх свае надзеі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».