• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 17:02
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Год белорусской женщины

Прадпрымальнік Людміла Манкевіч з Карэліч — пра моцны характар і сваё месца сілы

by Галина Смолянко
11.11.2026
в Год белорусской женщины
Прадпрымальнік Людміла Манкевіч з Карэліч — пра моцны характар і сваё месца сілы
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёння ў Беларусі налічваецца каля 85 тысяч прадстаўніц цудоўнага полу, якія займаюцца прадпрымальніцтвам. За пяць гадоў доля жанчын у беларускім бізнесе вырасла да 42%, а значыць яны адчуваюць значную падтрымку дзяржавы. Як удалося арганізаваць бізнес з нуля і ўтрымліваць яго на належным узроўні, аб гэтым гутарка з дырэктарам прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Милацвет» Людмілай Дзмітрыеўнай МАНКЕВІЧ.

— Людміла Дзмітрыеўна, як з’явілася ідэя займацца бізнесам?

— Выпадкова, ніколі не планавала адкрываць сваю справу. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык палітычных дысцыплін» з чырвоным дыпломам. Мая мара з юнацкіх гадоў — працаваць на кіруючых пасадах.  Першыя спробы з’явіліся падчас вучобы ў школе. Была камсоргам і ўдзельнічала ў грамадскім жыцці — як гаворыцца, жыла і гарэла гэтым.

У гімназіі № 1 г.п. Карэлічы пашчасціла працаваць з унікальным калектывам прафесіяналаў.  Назваць іх пайменна — значыць назваць увесь педагагічны калектыў. Яны — краса педагагічнага грамадства пад кіраўніцтвам Вячаслава Іванавіча Апалоніка.

У той час сумяшчала працу ў адной з фірм раёна. У 2002 годзе трэба было прыняць рашэнне: застацца на дзяржаўнай рабоце або ісці ў свабоднае плаванне. Я вырашыла адкрыць сваю справу і стала індывідуальным прадпрымальнікам.

— Вас не бянтэжыла тое, што першая прафесія далёкая ад той справы, якой займаецеся сёння?

— Мне балюча даўся разрыў са школай.  Але па сямейных абставінах трэба было зарабляць грошы, каб паставіць дзяцей на ногі, пабудаваць жыллё. У той момант не было думкі баяцца, трэба было ісці наперад і вырашаць пытанні, якія ўзнікалі.

— Вас атачалі прадпрымальнікі-мужчыны. Як жанчына Вы спадзяваліся справіцца з новай справай?

— У маёй галіне было шмат адстаўных ваенных, і яны адрозніваліся сумленнасцю і высакароднасцю, што сёння не заўсёды сустрэнеш у бізнесе. Я не дзяліла б у бізнесе мужчын і жанчын: калі  сумленны і прыстойны чалавек і трымаеш слова, з табою хочуць працаваць і падтрымліваюць дзелавыя сувязі.

— Хто аказваў падтрымку і дапамогу ў Вашай справе?

— Вялікую падтрымку адчула ад майго старэйшага брата Аляксандра. Ён інжынер-канструктар, але ўсё яго жыццё звязана з бізнесам. Мы і сёння з ім раімся, і часта ўжо я аказваю яму падтрымку. Маральна  мяне сваімі малітвамі падтрымлівала мама Марыя Феадосьеўна.

— Якімі відамі дзейнасці займаецца  Ваша прадпрыемства?

— На сённяшні дзень прадпрыемства займаецца вырошчваннем сухацветных раслін для фларыстаў. Выпускаем вырабы рытуальнага і памінальнага накірункаў для рытуальных салонаў па рэспубліцы. На ўнутраным рынку ў Карэлічах і Карэліцкім раёне працуем па вырабе надмагільных збудаванняў і прымаем заказы. Абслугоўваем кліентаў, якія родам з Карэліцкага раёна. Развіваем анлайн-заказы, каб кліенты не трацілі свой час на пераезды.

— Не так даўно Вы змянілі свой адрас. Паведаміце, калі ласка, дзе вы чакаеце сваіх заказчыкаў.

— Перад абласнымі «Дажынкамі» адбылася важная падзея — мы скончылі мадэрнізацыю ўласнага будынка ў Карэлічах, па вуліцы Жалезняковіча, 15. Зараз працуем у камфортных умовах.

— Што ўяўляе сабой калектыў прадпрыемства?

— Калектыў невялікі, у залежнасці ад сезоннасці, да 10 чалавек. На сённяшні дзень бухгалтар Ала Леанідаўна Лісоўская, мая правая рука, працуе з дня ўтварэння фірмы. А таксама рабочыя, фларысты, азеляніцелі.

Афарміцель Вікторыя Качан

— Цікава, чаму сваю фірму Вы назвалі «Милацвет»?

— Назву дала свядома: гэта частка майго імя, і самыя блізкія людзі называюць мяне Міла. Цвет, бо яшчэ са школьных гадоў хацела займацца кветкамі. Калі адкрыла фірму, развівала новы накірунак па раслінах. У 2008 годзе зарэгістравана фірма і распрацаваны лагатып.

— Як рэкламуеце сваю прадукцыю і паслугі?

— Я актыўны ўдзельнік спецыялізаваных выстаў, таксама працую ў інтэрнэт-прасторы і сайце свайго прадпрыемства.

— На Вашу думку, хто яна, беларуская жанчына ў бізнесе?

— Мне даводзілася быць прадаўцом, прыбіральшчыцай памяшканняў, прарабам, качагарам. Бухгалтэрыю ведаю вельмі глыбока. Трэба вучыцца кожны дзень і не баяцца асвойваць новае. Зараз час новых тэхналогій, час больш для маладых прадпрымальнікаў. А «дарослым» бізнесменам трэба быць больш настойлівымі і ўпартымі. Сабраць усю сваю волю ў кулак і асвойваць новыя праграмы і абсталяванне. Па-іншаму ніяк немагчыма.

— Займацца Вашай справай яшчэ няпроста таму, што людзі прыходзяць да Вас у хвіліны гора і роспачы. Тут трэба быць свайго роду добрым псіхолагам. Што дапамагае ў гэтым накірунку?

— У рабоце з кліентамі, якія хочуць увекавечыць памяць па сваіх родных, патрэбны вельмі глыбокі аналіз сям’і і чалавека. Я доўга гутару з чалавекам,  і маё імкненне дапамагчы моцна ўплывае на вынік.

Жыццёвая пазіцыя ў бізнесе такая: прытрымліваюся думкі, што грошай хопіць усім, толькі працуй, і дзякаваць Богу, што мяне атачаюць разумныя калегі.

— У такім невялікім пасёлку, як Карэлічы ўсё і ўсе навідавоку, як і Ваша справа. Што робіце для таго, каб з поўнай аддачай ёй служыць?

— У маёй працы трэба ісці наперад. Калі ўзяўся, выконвай работу якасна. Былі і правалы, але рукі не апускала. Узнімалася і ішла далей не азіраючыся. У невялікім пасёлку немагчыма схавацца ад людскога вока. Трэба жыць і працаваць начыста. Гэта закон маленькіх гарадоў і вёсак. Так жылі нашы продкі.

— У Вас ёсць сваё месца сілы?

— Вядома.  Па-першае, афармляю ландшафт участкаў. Затрачваецца шмат сіл, але ўстанаўліваецца баланс энергіі.  Па-другое, са школьных гадоў і ў дарослым жыцці наведваю басейн у Навагрудку. Гэта норма жыцця. Я радуюся таму, што ў хуткім часе адкрыецца басейн у Карэлічах, і гэтых шчаслівых хвілін чакаю з вялікім нецярпеннем. Па-трэцяе, на працягу васьмі гадоў наведвала старшую харэаграфічную групу — займалася танцамі пад кіраўніцтвам Ірыны Станіславаўны Бяляк. Спадзяюся, хутка заняткі адновяцца. Увогуле, заклікаю ўсіх займацца сваім здароўем і эмацыянальным фонам. А таксама  здаць экзамены на вадзіцельскія правы, каб быць мабільнымі. Мабільнасць дазваляе трымаць сувязь з вялікімі гарадамі.

— Адкуль Вашы карані? Што значыць Карэліччына для Вас?

— Сама родам з Палесся — горада Пінска. Вырасла на скрыжаванні рэк Піны, Ясельды і Прыпяці. Там мае карані, продкі, радзіма. Карэліцкі край палюбіла ўсёй душой. Па маім меркаванні, тут жывуць  сапраўдныя беларусы — яны гатовы прыйсці на дапамогу і прыняць цябе як роднага. Тут унікальны край — шмат крыніц, і  гэта пульс зямлі, яны нараджаюцца ў святых месцах.

— Вялікае значэнне ў жыцці чалавека мае сям’я. Яна для Вас апора і падтрымка?

— Дарослыя сыны Ілья і Мікіта — мой гонар і падтрымка. Ілья скончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і магістратуру. Зараз служыць у органах фінансавага расследавання Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці. Мікіта працуе інжынерам у Гродзенскіх электрычных сетках РУП «Гроднаэнерга»     г. Гродна.

Мне б вельмі хацелася адзначыць, што ў маю сям’ю прыйшлі дзве дачкі: Надзея, эканаміст па адукацыі, кіруе фірмай па аказанні бухгалтарскіх паслуг, а Кацярына — фармацэўт, загадчык фармацыяй Карэліцкага раёна, цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем.

У Год беларускай жанчыны ў нашай сям’і з’явілася мая ўнучачка — маленькая Алёнка. Яшчэ мая радасць — унукі Раман, спартсмен і футбаліст, і Ягор, які  наведвае дзіцячы садок і рыхтуецца да школы. Я своеасаблівая бабуля, унукі ездзяць са мной у камандзіроўкі і шмат працуюць.

Самае важнае — гарманічныя адносіны ўнутры сям’і і падтрыманне сямейных традыцый. Трэба, каб сям’я захоўвала сувязь пакаленняў, і прымаць у яе рады новых людзей. І зараз, калі ў мяне ўжо дарослыя дзеці, хачу з гонарам адзначыць: мая мара аб вялікай сям’і ажыццявілася.

— Людміла Дзмітрыеўна, што можаце параіць тым, хто сёння стаіць перад выбарам свайго жыццёвага шляху?

— Займацца сваёй любімай справай і стаць у сваёй прафесіі лепшым. Не баяцца рабіць памылкі — без памылак не будзе дарогі наперад. І, безумоўна, верыць, што ўсё атрымаецца.  Жанчынам жа намнога цяжэй у бізнесе: на іх плячах яшчэ сям’я.  Жадаю цудоўнай палове Карэліччыны быць любімымі і любіць, а ўсім жыхарам — мірнага неба над галавой.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: АктуальноГод белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».