• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 15:39
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Год белорусской женщины

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

by Галина Смолянко
23.04.2026
в Год белорусской женщины
Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У жыцці часта сустракаеш людзей, каля якіх узбагачаешся духоўна. Яны, як сонечныя праменьчыкі, асвятляюць наш шлях, па якім крочыш больш упэўнена, хочацца дарыць радасць людзям.

У іх ліку і загадчык аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Вольга Сяргееўна Жук. Яе партрэт занесены на Карэліцкую раённую Дошку пашаны.

— Вольга Сяргееўна, 2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Такая ўвага акрыляе. На Вашу думку, што ўласціва жанчыне?

— Беларуская жанчына прыгожая, працавітая, гасцінная, клапатлівая, каханая, упэўненая ў сабе і сваіх сілах і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу.

— Вам давялося раскрыцца ў жыцці ўсебакова як асобе?

— Безумоўна. Я змагла сябе знайсці ў жыцці, стварыць добрую сям’ю, пастаянна ўдзельнічаю ў грамадскім жыцці.

Праца мне заўсёды ў радасць. Пяць гадоў узначальвала пярвічную прафсаюзную арганізацыю ЦСАН Карэліцкага раёна, а зараз з’яўляюся адказнай за ідэалагічную работу ва ўстанове. Як у прафесіі, так і ў грамадскім жыцці імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў, каб дапамагаць людзям.

— Хто быў прыкладам для Вас у жыцці?

— Любоў да працы мне прывіла матуля Кацярына Лук’янаўна, якая шмат і шчыра працавала па гаспадарцы і ў калгасе. Прадаўжала гэта рабіць яшчэ доўга на пенсіі.

— Ваша ранейшая справа была звязана з выхаваннем малых дзетак. У чым галоўны яе стрыжань?

— Любоў да дзяцей, дабрыня, увага, ласка. Хацелася, каб яны выраслі добрымі людзьмі, знайшлі сябе ў жыцці і сталі годнымі грамадзянамі краіны. Педагогіцы прысвяціла трыццаць гадоў, аб чым успамінаю з цеплынёю. Прыемна сустракацца з былымі выхаванцамі і бацькамі, якія выказваюць словы падзякі.

— Сваіх дзяцей Вы таксама стараліся выхоўваць па гэтым жа прынцыпе?

— У нашай сям’і толькі адзін сын Кірыл. Мы з мужам Ігарам Іванавічам імкнуліся выхаваць яго працавітым і ўважлівым да старэйшых, і, думаю, нам гэта ўдалося.

— Вы загадчык аддзялення і стаіце на абароне інтарэсаў людзей. Прыемна канстатаваць той факт, што Вам гэта ўдаецца рабіць паспяхова.

— Я стараюся выказаць увагу кожнаму наведвальніку аддзялення, калі патрэбна падтрымаць, даць параду і проста выслухаць, каб чалавек на пенсіі прадаўжаў весці актыўны лад жыцця і адчуваў сябе патрэбным.

— Дайце, калі ласка, кароткую характарыстыку жанчыне паважанага ўзросту.

 — Яна актыўная, элегантная, дапытлівая, спартыўная. І проста ўлюбёны ў жыццё чалавек, які любіць яго ва ўсіх праяўленнях. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, ад чаго зараджае іншых пазітывам.

— Карэліччане ведаюць Вас як адданую справе і ўлюбёную ў жыццё. Цікава даведацца аб тым, адкуль Вашы карані і кім былі Вашы бацькі.

— Мая маленькая радзіма — вёска Сачыўляны Дзятлаўскага раёна. Бацька Сяргей Іванавіч працаваў трактарыстам, а маці Кацярына Лук’янаўна была паляводам. На жаль, іх ужо няма побач, але я па-ранейшаму езджу ў родную вёску, бо гэта для мяне самы родны куточак. Тое, чаго я дасягнула ў жыцці і якой стала, у першую  чаргу заслуга маіх дарагіх бацькоў. І памяць пра іх захоўваю ў сваім сэрцы.

Пасля таго, як іх не стала, лепшай дарадцай стала старэйшая сястра Галіна, з якой дзелімся радасцю і горам. Яна гатова падтрымаць мяне ў любыя хвіліны жыцця.

— Што Вы найбольш шануеце ў людзях?

— Дабрыню, міласэрнасць, спагаду, жаданне прыходзіць на дапамогу іншым людзям.

— Вам часта даводзіцца быць вядучай мерапрыемстваў у Цэнтры. Слова з Вашых вуснаў гучыць пераканаўча і прыгожа. А якое значэнне яму надаеце ў жыцці і чаму аддаеце перавагу: сацыяльным сеткам ці папяровай кнізе?

— Слова для мяне мае вялікае значэнне. Перш чым сказаць, стараюся добра падумаць, а іншы раз і прамаўчаць. Я люблю чытаць газеты, часопісы, кнігі. У апошні час бяру інфармацыю з інтэрнэта, каб паспяваць ісці ў нагу з часам і быць у курсе падзей.

— У ЦСАН арганізоўваецца шмат розных мерапрыемстваў. Што імкнецеся паказаць яго наведвальнікам?

— У Цэнтры арганізоўваюцца вечары адпачынку, дыялогавыя пляцоўкі, рознага роду сустрэчы, творчыя выставы, спартыўныя мерапрыемствы для таго, каб наведвальнікі маглі падтрымліваць здаровы лад жыцця і праводзілі час з карысцю. Хаця аснову складаюць гурткі рознай накіраванасці: спартыўны, вакальны, танцавальны і гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Я ўдзячна прадстаўнікам сярэбранага ўзросту, якія ахвотна іх наведваюць і знаходзяць любімы занятак, аддушыну і новых сяброў.

— Члены аддзялення (а гэта ў асноўным жанчыны) сябруюць са спортам: ездзяць на веласіпедах, займаюцца скандынаўскай хадой і іншымі карыснымі справамі

— Спорт — адзін з асноўных накірункаў дзейнасці аддзялення. Займаюцца скандынаўскай хадой, ёгай, на трэнажорах, удзельнічаюць у Днях здароўя, лыжных гонках і шашачных турнірах, паходах, спартландыях. А яшчэ — на спартыўных спаборніцтвах у іншых гарадах рэспублікі.

— Як бы ні змяняўся час і прыярытэты, пагадзіцеся, што дабрыня мае вялікае значэнне, цсонаўцы займаюцца валанцёрствам. Вы па натуры добры чалавек?

— На мой погляд, чалавек не валодаючы гэтай якасцю, не зможа працаваць ні з дзецьмі, ні са сталымі людзьмі. Я рада, што ў ЦСАН сабралася каманда аднадумцаў-валанцёраў, якія гатовы рабіць добрыя справы.

— У Карэлічах з шырокім размахам ідзе падрыхтоўка да правядзення абласных «Дажынак» — вядзецца добраўпарадкаванне гарпасёлка. На Вашу думку, што залежыць ад нас, жыхароў, а таксама ад жанчын?

— Існуе меркаванне, што прыгажосць выратуе свет. Таму было б пажадана, каб, акрамя праводзімых у райцэнтры работ, кожная жанчына, дзе гэта магчыма, унесла свой уклад: пасадзіла дрэва альбо кусцік, зрабіла кветнік, разам з сям’ёй навяла парадак на сваім падворку — зрабіла тое, што яшчэ больш упрыгожыць нашу Карэліччыну.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».