• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.07.2026, 09:43
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

Главная Год белорусской женщины

Швея УКП БОН Татьяна Безмен на работе шьет, а после нее профессионально поет

by Редакция Полымя
08.03.2026
в Год белорусской женщины, Общество
Швея УКП БОН Татьяна Безмен на работе шьет, а после нее профессионально поет
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Жанчына — слова, у якім скрыты глыбокі сэнс, сімвал жыцця, любові і мудрасці. Гэта не проста назва, гэта ўвасабленне ўсяго самага светлага і цудоўнага, што прысутнічае ў гэтым свеце. За ёй стаяць стойкая сіла і далікатнасць, пакора і воля, цярпенне і радасць.

Сціплая, усмешлівая Таццяна Бязмен працуе швачкай на Карэліцкім унітарным камунальным прадпрыемстве бытавога абслугоўвання насельніцтва. І вось ужо 40 гадоў служыць на карысць жыхароў раёна.

— Нарадзілася я ў Карэлічах. Тут вырасла, знайшла сваё прызванне, стварыла сям’ю. У школьныя гады мне вельмі падабалася музыка, таму я наведвала Карэліцкую музычную школу па класе фартэпіяна. Будучай прафесіяй таксама абрала мастацтва. Паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў і атрымала спецыяльнасць харавік-дырыжор.

Воляй лёсу Таццяне Мікалаеўне не давялося папрацаваць па спецыяльнасці. Пасля заканчэння ўстановы яна адразу пайшла працаваць у Дом быту.

— Мой выбар быў абумоўлены стварэннем сям’і. Пасля вучобы я выйшла замуж. Работа ў майго мужа была напружаная, ён працаваў следчым. Таму я вырашыла не ісці ў сферу культуры, а знайсці работу, якая падпарадкоўваецца больш стабільнаму графіку. Як вядома, праца ў культуры патрабуе шмат часу. Гэта і рэпетыцыі, і мерапрыемствы, дома амаль не прыпыняешся. А для сямейнага дабрабыту, калі муж і жонка аддаюць большасць часу працы, а не сям’і, гэта не вельмі добра.

Пакуль муж Таццяны стаяў на варце закона, сама яна стаяла на варце сямейнага ачага і прысвячала сябе дзецям. Таццяна шчаслівая маці двух сыноў.

— Быць маці — вялікі дар. Я поўнасцю аддаю сябе дзецям. Раблю ўсё дзеля іх здароўя, дабрабыту, шчасця. Адзін сын скончыў Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, а другі — Навагрудскі дзяржаўны каледж. Я задаволена сваімі дзецьмі і рада, што яны ў мяне ёсць.

Таццяна Безмен лічыць, што сучаснай жанчынай быць не проста. На яе плячах ляжыць шмат абавязкаў: праца, сям’я, дзеці, асабістыя інтарэсы. Пры гэтым трэба заставацца прыгожай, моцнай, трывалай і любячай.

— Дзякуй богу, з некаторымі паўсядзённымі абавязкамі мне дапамагаюць муж і дзеці. Падтрымка, дапамога і ўвага — аб чым яшчэ можа марыць сучасная жанчына?

Таццяна Бязмен не толькі добрая гаспадыня, маці і жонка, але і добры спецыяліст.

— Нягледзячы на тое, што мая праца зусім не звязана з музыкай, яна таксама творчая. Мне прыемна, калі людзі задаволены нашай работай. Бо ад нашага прафесіяналізму, якасці паслуг залежаць і настрой, і ўмовы іх жыцця. Я займаюся шыццём. І калі чалавек задаволены маёй працай, то, вядома, ён будзе прыходзіць да нас неаднаразова.

Паміж работай і хатнімі справамі ў Таццяны ёсць і занятак для адпачынку. Жанчына вельмі любіць працаваць у агародзе і назіраць за плёнам сваёй працы. Натхненне на ўсе свае справы Таццяна атрымлівае ад падтрымкі сваіх родных і блізкіх.

— Калі мае родныя са мною побач — гэта і ёсць для мяне сапраўднае жаночае шчасце. Мне здаецца, для кожнай жанчыны важна, каб яе блізкія былі здаровыя, каб у іх было ўсё добра. Прыемна, калі ёсць такія святы, як 8 Сакавіка. Мне здаецца, што гэтае свята мае глыбокі сэнс і сімвалізуе надыход вясны. Усё квітнее і абуджаецца ад сну. Так і жанчына, калі яна нясе сваю ўнутраную прыгажосць, дорыць сваю ўсмешку, тады усё навокал іграе іншымі фарбамі.

Год беларускай жанчыны для Таццяны Бязмен таксама немалаважны факт. Па яе меркаванні, жанчына мае патрэбу ва ўвазе не толькі 8 Сакавіка ці на Дзень маці, але і кожны дзень, бо жанчына — гэта цэлы Сусвет, сімвал гармоніі і натхнення, сапраўдная цудадзейка.

— Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня хочацца пажадаць мілым жанчынам быць заўсёды прыгожымі, шчаслівымі, здаровымі. Жадаю ім часцей усміхацца, каб родныя і блізкія заўсёды былі побач. Няхай кожны дзень будзе напоўнены добрымі і цудоўнымі момантамі. Са святам!

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: Год белорусской женщиныновость дня

Лента новостей

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

22.07.2026
Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

22.07.2026
Александр Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

Александр Лукашенко утвердил изменение статуса уполномоченного по делам религий и национальностей

22.07.2026
В Кореличском районе проводятся «прямые линии»

25 июля «прямую линию» проводит заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Бусько

22.07.2026
Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

22.07.2026
Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

22.07.2026
Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

22.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Форум регионов Беларуси и России — это ключевая площадка для укрепления межрегионального сотрудничества»

Сенатор Игорь Жук: «Славянский базар» – живое воплощение уникальности Беларуси»

22.07.2026
Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

22.07.2026
Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

22.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».