• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 13:28
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Год белорусской женщины

Староста из Кореличского района Нина Жидко стала лучшей в областном конкурсе органов местного самоуправления

by Галина Смолянко
29.03.2026
в Год белорусской женщины
Староста из Кореличского района Нина Жидко стала лучшей в областном конкурсе органов местного самоуправления
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Падведзены вынікі абласнога штогадовага конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання за 2025 год. Першае месца заняла стараста вёсак Дорагава і Застадолле Цырынскага сельсавета Ніна Уладзіміраўна Жыдко.

База адпачынку «Клёвае месца» прываблівае аматараў прыроды

АДКУЛЬ КАРАНІ

Ніна нарадзілася ў вёсцы Дорагава Цырынскага сельсавета.  Бацька быў дорагаўскім, маці — застадольскай.  Сям’я бацькі Уладзіміра Мікалаевіча Крывіцкага  з вёскі была адзінай у партызанах, яму тады было сямнаццаць гадоў. Калі арганізаваўся калгас імя Маленкова, стаў першым старшынёй. У далейшым працаваў брыгадзірам,  трактарыстам. Пайшоў з жыцця рана, ва ўзросце 48 гадоў.

У. М. Крывіцкі

Мама выйшла замуж за ўдаўца, які меў чацвярых дзяцей. У новай сям’і  нарадзілася яшчэ чацвёра. «Як тата памёр, мне было пяць гадоў,  меншай сястры Валянціне —  тры.  Матуля гадавала ўсіх», — кажа Ніна Уладзіміраўна і дадае: зараз іх засталося сямёра, брат Пётр памёр у 47. Яны сустракаюцца і дапамагаюць адзін аднаму. Жывуць у розных кутках краіны: Мінску, Салігорску, Лідзе, сястра Вольга ў Крыме,  сама ж Ніна — на сваёй зямлі і ў бацькоўскай хаце.

Ніна Уладзіміраўна скончыла Варанчанскую сярэднюю школу. Паступіла ў медвучылішча. Затым вярнулася дамоў, каб дапамагаць матулі. Адразу працавала вагаўшчыцай у калгасе «Ленінскі шлях», затым — дыспетчарам на мехмайстэрнях.

У 1987 годзе выйшла замуж. Абраннік жыцця аказаўся тутэйшым, з вёскі Альшаны. Пазней ёй  прапанавалі працу брыгадзіра на ўчастку Дорагава-Застадолле.  Паступіла вучыцца завочна ў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыла з адзнакай. Амаль трыццаць гадоў  працуе брыгадзірам.  У сям’і — двое сыноў, Аляксандр і Яўгеній. Радуюць трое ўнукаў: Дзяніс, Андрэй, Цімафей.

СЯРОД ЛЮДЗЕЙ

Чацвёртае скліканне Ніна Уладзіміраўна Жыдко з’яўляецца дэпутатам Цырынскага сельскага Савета дэпутатаў, зараз па Застадольскай выбарчай акрузе № 5. Увесь гэты час яна стараста вёсак Дорагава і Застадолле. Даводзіцца вырашаць розныя пытанні — ад навядзення парадку ў населеных пунктах да клопату пра састарэлых вяскоўцаў: падвезці ў бальніцу ці памераць ціск. У зімовы час у Дорагаве — 12 жылых дамоў. Летам прыязджаюць дачнікі.

Раней  жылі шматдзетныя сем’і. Тут вырошчвалі добры лён-даўгунец, звеннявая Валянціна Іванаўна Фалейчык ездзіла на ВДНГ. Зараз у асноўным пажылыя вяскоўцы, доўгажыхарка Аляксандра Адамаўна Фалейчык мае 94 гады. У Застадоллі жылых дамоў каля трыццаці, ёсць і маладыя сем’і.

Пастаянна праводзяцца сельскія сходы, на якія прыязджаюць прадстаўнікі розных раённых службаў. На сустрэчах узнімаюцца пытанні навядзення парадку на зямлі, пажарнай і маёмаснай бяспекі, захавання правілаў дарожнага руху пешаходамі пры паездцы на гужавым транспарце і веласіпедах, тэлефоннага махлярства.

Раней стан дарог у  вёску не надта радаваў.  У раёне на звароты адрэагавалі — у 2025 годзе на ўчастку дарогі Застадолле-Дорагава паклалі асфальт.

Наведваюцца да сельскіх жыхароў работнікі культуры, якія радуюць добрымі песнямі.

Аўтамагазін прыходзіць два разы на тыдзень: у аўторак і чацвер, дзве суботы ў месяц. Робіць тры прыпынкі ў Застадоллі і пяць у Дорагаве — для зручнасці пакупнікоў.

— У нас вельмі добры паштальён Аляксандр Конан, які  прыязджае з райцэнтра. Можна заплаціць за камунальныя паслугі і заказаць прадуктовыя тавары.  Яго ласкава называем Сашам, бо людзі пажылыя, і вельмі рады ўвазе, — гаворыць стараста вёскі.

З гонарам Ніна Уладзіміраўна апавядае  пра візітную картку  Дорагава — возера. Яно     займае 25 гектараў. Міхаіл Дрозд узяў у арэнду і наводзіць парадак.  Устаноўлены домікі і альтанкі. Летам прыязджаюць жадаючыя з начоўкай.  База адпачынку мае назву «Клёвае месца» —   і  рыбакі не скардзяцца на ўлоў. Тут можна адпачыць душой  —  навакольная прыгажосць радуе вока.

СВЯТОЕ МЕСЦА

Стараста вёскі апавядае пра навядзенне парадку на мясцовых могілках :

— Гэта была свайго роду традыцыя — спачатку ў Дорагаве, а затым у Застадоллі наводзіць парадак на могілках. Яшчэ мая матуля з аднавяскоўцамі хадзілі  і прыбіралі нічые магілы. На святым месцы высякалі кустоўе і спілоўвалі дрэвы. Зараз, калі ёсць магчымасць, пасылаем на гэтыя работы паляводаў, і могілкі набываюць належны выгляд.

Ніну Уладзіміраўну радуе, што да святых месцаў у людзей увогуле  паважлівыя адносіны: яны даглядаюць могілкі і наводзяць парадак. Асабліва кранае, што ўнукі мяняюць старыя помнікі дзядоў і абкошваюць траву каля іх.

ДОРАГАВА — ЛЮБА-ДОРАГА

— Я люблю родную вёску. Тут нарадзілася і жыву. Нашы дзеці любяць сюды прыязджаць. Вёсачка дарагая мне  і прыгожа называецца — Дорагава. Спрадвеку тут жылі добрыя людзі. Маёй матулі Любові Іосіфаўне Крывіцкай дапамагалі, як шматдзетнай маці. Зараз я дапамагаю як дэпутат Цырынскага сельсавета і стараста  пажылым аднавяскоўцам,  —  кажа Ніна Уладзіміраўна.

 Яе старанні аказаліся недарэмнымі: 20 сакавіка ў Гродне яна ўзнагароджана  Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў  за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання ў Гродзенскай вобласці.

Ніна Уладзіміраўна Жыдко выказала словы прызнання старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксею Гаўрошу за падтрымку ў вырашэнні жыццёва важных і надзённых пытанняў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Яраславы МАНКЕВІЧ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».