• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 22:55
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Таямніцы старых пераплётаў. Трактат настаўніка Францыска Скарыны дэманструецца на выставе ў Новым замку ў Гродне

by
13.08.2017
в Культура, Новости региона
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Выстава “Таямніцы старых пераплётаў” у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
 
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца адна з самых багатых кніжных калекцый  Беларусі – звыш 20 тысяч рэдкіх і старадрукаваных кніг і каля 12 тысяч рэдкіх перыядычных выданняў. Кнігазбор гродзенскага музея — трэці па памерах і значнасці ў рэспубліцы, саступае зборам Нацыянальнай бібліятэкі і бібліятэкі НАН Беларусі. 

Адзін з самых цікавых  і каштоўных – уладальніцкі пераплёт, дзе пад адной вокладкай аб’яднаны адразу тры кнігі. І не проста кнігі, а інкунабулы – кнігі-першадрукі, выдадзеныя ад пачатку кнігадрукавання да 1500 года. Самая ранняя з інкунабул датуецца 1493 годам, была выдадзена ў Лейпцыгу. Але на выставе экспануецца хоць і крыху пазнейшая, але не менш каштоўная. Гэта  “Трактат па логіцы” прафесара Кракаўскага ўніверсітэта Яна Глагоўскага, знакамітага матэматыка, астранома, урача, філосафа. Сярод яго выхаванцаў былі многія знакамітыя навукоўцы, у тым ліку Францыск Скарына, які з вялікім задавальненнем слухаў лекцыі Яна Глагоўскага па філасофіі.

DPP_4082.JPG 

Не менш цікавае прыжыццёвае выданне «Тэзісаў» Марціна Лютэра.  Навукоўцы спрачаюцца, ці сустракаўся ён з Францыскам Скарынам, бо ва ўспамінах паплечніка Лютэра Філіпа Меланхтона, які меў Біблію Скарыны ў сваёй бібліятэцы, ёсць аповед аб тым, як яны сустракаліся “з доктарам Францыскам, ліцвінам, доктарам медыцыны”.

Сапраўдная вяршыня выдавецкага і друкарскага мастацтва – кніга, напісаная гуманістам эпохі Адраджэння, сябрам і саветнікам Рафаэля Андрэа Фульвіа “Выявы знакамітых людзей”. Яна была надрукавана ў Рыме ў 1517 годзе і лічыцца першым каталогам па нумізматыцы. На 228 старонках сабрана 190 ксілагравюр з выявамі манет і змешчаных на іх партрэтамі вядомых людзей старажытнай Грэцыі, Рыма, Егіпта, перыяду Сярэднявечча.
 
На выставе прадстаўлены кнігі, выдадзеныя італьянскім гуманістам Альдам Мануцыем  – адным з самых знакамітых друкароў эпохі ранняга Рэнесансу. Мануцый быў родапачынальнікам вядомай выдавецкай дынастыі, якая праіснавала больш за 100 гадоў, і ўнёс вялікі ўклад у развіццё кнігадрукавання. 
 
– Менавіта ён першы пачаў друкаваць кнігі невялікага памеру ў восьмай долі, першым прымяніў пагінацыю – нумарацыю старонак, а таксама першы пачаў выдаваць кнігі курсівам, – распавядае загадчык аддзела рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алена Развановіч. –  А каб абараніць свае кнігі ад падробкі, Мануцый  пачаў пазначаць іх друкарскім сігнетам, на якім дэльфін абвівае якар. Гэта была адна з першых выдавецкіх марак у Еўропе. Мануцый праславіўся як выдавец першага ў свеце бестселера, якім стала выдадзеная ў невялікім фармаце у 1501 годзе кніга “Італьянскія вершы” Франчэска Петраркі. Такую кнігу можна было браць з сабой, і яна была вельмі хутка раскуплена ў колькасці 100 тысяч экземпляраў.
 
Поўны збор твораў самога знакамітага Франчэска Петраркі, выдадзены ў 1581 годзе,  таксама можна ўбачыць у Новым замку.
 
Уражвае грунтоўная праца італьянскага лексікографа XVI стагоддзя Амброзія Калепіны. Усё сваё жыццё ён прысвяціў стварэнню тлумачальнага слоўніка на 11 мовах. У фондах гродзенскага музея – скарочаны варыянт гэтага слоўніка на васьмі мовах, у томе больш за тысячу старонак. Ад крапатлівай працы пад канец жыцця навуковец аслеп, і з таго часу падобныя вялікія, грунтоўныя працы ў памяць аб гэтым працавітым мужы сталі жартам называць каліпінамі.
 
Сапраўдную рэвалюцыю на кніжным рынку Еўропы ў XVII стагоддзі зрабілі вядомыя галандскія выдаўцы Эльзевіры. Яны пачалі друкаваць кнігі яшчэ меншага фармату — у16 і 24 долі. Гэта прывяло да зніжэння кошту, кнігі сталі даступнымі і для небагатых людзей. Іх насілі з сабой, а ў адзенні з’явіліся нават спецыяльныя кішэні для кніг.
 
Цікава ўбачыць “Хроніку Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні. Гэта першы твор, які пазнаёміў заходнееўрапейскіх чытачоў з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў гэтай кнізе былі ўпершыню змешчаны партрэты вялікіх князёў літоўскіх.
 
А вось  сапраўдныя каралеўскія кнігі. Экспануюцца тамы  з бібліятэк французскага караля Людовіка XV,  апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, расійскай імператрыцы Кацярыны II.
 
Таксама на выставе раскрываюцца асобныя таямніцы нараджэння кніг: старажытны спосаб вырабу паперы, элементы афармлення кнігі, такія, як тытульны ліст, ілюстрацыя, разнастайнасць шрыфтоў, аздоба пераплётаў.
 
Расказваць пра гэтую найцікавейшую выставу можна бясконца. Лепш прыйсці і на свае вочы ўбачыць усю прыгажосць.
 
…Не магу спыніцца: абавязкова затрымайцеся каля самай высокай кнігі на выставе. Кніга ўнікальная – “Рэдкія расліны” вядомага нямецкага батаніка 18 стагоддзя Хрыстафора Трэва. У еўрапейскіх бібліятэках знаходзіцца ўсяго каля 10 экземпляраў гэтай кнігі. Адзін з іх у Гродне.  Мала таго, усе гравюры ў кнізе былі размаляваны мастакамі ад рукі.
 
Што? Выстава “Таямніцы старых пераплётаў”
 
Дзе? Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Новы замак, Сенатарская зала, вул. Замкавая, 20
 
Калі?  З 10 жніўня па лістапад.
 
Фото Міхаіла ІСАЧАНКІ
Іна Бычак

Лента новостей

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

11.06.2026
Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».