• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.10.2026, 20:00
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

У Карэлічах праведзена ўрачыстасць «Культурны код», прысвечаная Дню работнікаў культуры

by Галина Смолянко
09.10.2026
в Культура
У Карэлічах праведзена ўрачыстасць «Культурны код», прысвечаная Дню работнікаў культуры
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

9 кастрычніка ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.

З прывітальным словам выступіў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош:

— Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны, запрошаныя!

Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі, чыя праца на першы погляд можа падацца лёгкай і святочнай. Але мы з вамі ведаем: за кожнай яркай прэм’ерай, за кожным душэўным канцэртам, за кожнай выставай і бібліятэчным мерапрыемствам стаіць вялізарная, карпатлівая і часта нябачная праца.

Культура — гэта душа нашага Карэліцкага раёна. Менавіта вы, работнікі культуры, захоўваеце нашу гісторыю, беражэце народныя традыцыі і перадаяце іх моладзі. Вы —  тыя людзі, якія ствараюць настрой, дораць радасць і дапамагаюць нам заставацца адзіным, згуртаваным народам. Наш рэгіён па праве славіцца сваім багатым творчым патэнцыялам. Майстэрства карэліцкіх калектываў высока цэняць далёка за межамі Гродзенскай вобласці, а іх знакавыя праекты сталі візітнай карткай раёна. Ваша галоўная сіла — ва ўменні аб’ядноўваць пакаленні. Вы знаходзіце індывідуальны падыход да кожнага чалавека: ад юных выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў да ветэранаў.

Асаблівыя словы падзякі — ветэранам галіны. Вы заклалі той фундамент, на якім сёння будуецца сучаснае культурнае жыццё раёна. Дзякуй вам за адданасць справе і мудрасць, якую вы перадаяце новаму пакаленню.

Дарагія сябры! Ваша праца патрабуе не толькі прафесіяналізму, але і вялізнай душэўнай шчодрасці. Вы аддаяце часцінку сябе кожнаму гледачу і наведвальніку, і няхай гэтае цяпло вяртаецца да вас у выглядзе шчырых усмешак, прызнання і гучных апладысментаў. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць і гармонія, а ў сэрцах б’е невычэрпная крыніца натхнення для новых ідэй і яркіх праектаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, удзячнага гледача і заваявання новых творчых вышынь на карысць роднай Карэліччыны і ўсёй Рэспублікі Беларусь!

Са святам! З Днём работнікаў культуры!

Ганаровая грамата Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, актыўную працу па захаванні і развіцці народнай творчасці ўручана акампаніятару ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Аляксандру Калядзе.

Віншаванні работнікам культуры раёна адрасаваў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, які адзначыў, што 2026 год быў няпростым для Карэліцкага РЦКіНТ, але пасля капітальнага рамонту ўстанова культуры набыла добры выгляд. Выказаў словы ўдзячнасці работнікам культуры за іх працу і за тое, што яны раскрываюць таленты ў маладых і далучаюць іх да ўсяго цудоўнага. Пажадаў поспехаў і ўдзячнага гледача.

Ганаровай граматай старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваецца мастацкі кіраўнік ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Ірына Бондарава за асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне раённых мерапрыемстваў, развіццё аматарскай творчасці,  а Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — гукарэжысёр ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Ігар Арціменя за прафесійнае майстэрства і якаснае гукавое суправаджэнне культурных раённых мерапрыемстваў.

Узнагароджаны Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» загадчык філіяла «Мірская гарпасялковая бібліятэка» ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка» Святлана Нячай і настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Карэліцкая ДШМ» Ганна Кароль.

Калег шчыра павіншавала загадчык сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Шпакоўская.

— Працаваць у галіне культуры — жыць сваёй прафесіяй, — адзначыла яна і выказала словы ўдзячнасці ветэранам галіны і ўсім работнікам культуры за іх творчую працу.

Ганаровую Грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала настаўнік па класе балалайкі ДУА «Карэліцкая ДШМ» Марыя Бажко за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, вялікі ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры; Ганаровую грамату сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»  Карына Рыжакова за добрасумленную працу, прафесіяналізм, кампетэнтнасць, творчы падыход да справы і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры; культарганізатар філіяла «Жухавіцкі Дом культуры» ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Аляксандр Колб за асабісты ўклад у равіццё аматарскай творчасці; настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Вольга Улан за добрасумленную, плённую і якасную працу і шматгадовы вопыт; Падзячнае пісьмо сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — бібліятэкар філіяла «Турэцкая сельская інтэграваная бібліятэка» ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Ірына Панько за добрасумленную працу, творчы падыход, змястоўную працу па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва; кіраўнік гуртка філіяла «Мірскі гарадскі Дом культуры» ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Іларыя Пахіленка за высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё дзіцячага харэаграфічнага мастацтва; настаўнік па класе фартэпіяна Жухавіцкага філіяла ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Ірына Ламанос за добрасумленную, плённую і якасную працу і шматгадовы вопыт.

Грамата Карэліцкай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» уручаецца народнаму майстру Рэспублікі Беларусь, удзельніку аматарскага аб’яднання «Карэліцкія вытокі» Веры Салдатавай і настаўніку па класе фартэпіяна ДУА «Карэліцкая ДШМ» Валерыі Шэўка за актыўны ўдзел у развіцці жаночага руху.

На ўрачыстасці апладысментамі былі ўшанаваны сацыяльныя партнёры і паважаныя спонсары.

Ад сацыяльных партнёраў слова трымала дырэктар ЦСАН Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава і зачытала Прывітальны адрас, у якім адрасаваны найлепшыя пажаданні работнікам культуры раёна.

У знак удзячнасці ім быў падараны музычны нумар ад інструментальнага ансамбля «Славянскі біт».

З віншаваннямі да прысутных у зале звярнулася старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Карэліцкага раёна Юлія Шахрай. Прафсаюзны лідар выказала словы падзякі работнікам культуры за працу і талент, запэўніла, што ганарыцца кожным з іх, пажадала калегам творчых поспехаў і невычэрпнай энергіі ў іх паўсядзённай працы.  Ганаровай граматай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджваецца дырэктар ДУА «Карэліцкая ДШМ» Сняжана Каляда, а Ганаровай граматай Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму — вахцёр ДУА «Карэліцкая ДШМ» Іна Карп, прыбіральшчык памяшканняў ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» Святлана Коўжуць, прыбіральшчык памяшканняў філіяла «Малюшыцкі СДК» ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» Галіна Курдун; Падзякай Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму — бібліятэкар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Красненская сельская інтэграваная бібліятэка Вольга Віркоўская.

Настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, благачынны Карэліцкай царкоўнай акругі Ігар Пірог зычыў жыць у міры і згодзе з сабою і несці радасць людзям.

— Ваша праца — гэта пропаведзь, — сказаў святар і пажадаў, каб дзейнасць работнікаў культуры кранала правільныя ноткі душы, і яны захоўвалі і прымнажалі духоўную спадчыну. Сярод падарункаў ад царквы — каштоўныя кніга і карціна.

З нагоды Дня работнікаў культуры ўшанаваны ветэраны галіны, ім выказаны словы ўдзячнасці за адданасць справе і тое святло, якое прадаўжаюць несці людзям.

На ўрачыстасці слова трымала кіраўнік народнага тэатра гульні «Народныя маскі» Людміла Кавалеўская, якая пажадала маладым спецыялістам знайсці сябе ў прафесіі, верна ёй служыць, заклікала тварыць і шукаць новае, з задавальненнем ісці на працу, і каб яна стала сэнсам  жыцця.

Сёлета сям’ю работнікаў культуры папоўнілі майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Юліяна Брысазоўская, мастак-афарміцель УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» Ксенія Шпарловіч, настаўнік па класе цымбалы ДУА «Карэліцкая ДШМ» Яўгенія Масло, настаўнік тэарэтычных дысцыплін ДУА «Карэліцкая ДШМ» Лізавета Карпюк, настаўнік выяўленчага мастацтва ДУА «Карэліцкая ДШМ» Юлія Радкевіч. Слова ад моладзі трымала Юліяна Брысазоўская.

На ўрачыстасці прагучалі мелодыі, якія глыбока краналі сэрцы і не маглі пакінуць нікога раўнадушным. У гэты дзень выканаўцы іх дарылі сваім калегам па працы. І рабілі гэта ад душы і для душы.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».