• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
28.11.2026, 22:52
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Культура

Выстава памяці мітрапаліта Філарэта і Валянціны Мінскай адкрылася ў лідскім музеі

by
19.02.2023
в Культура, Лента новостей, Новости региона
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Экспазіцыя падрыхтавана па выніках пленэра, у якім прымалі ўдзел вядомыя беларускія мастакі.

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі ў гэтыя дні унікальная падзея: працуе выстава па выніках VI Міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі беларускай, прысвечаная памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта і блажэннай Валянціны Мінскай, паведамляе «Лідская газета«.

Урачыстае адкрыццё яе наведалі епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дэпутаты, лідчане, прыхільнікі выяўленчага мастацтва і, што вельмі радуе, – дзеці, навучэнцы гімназіі г. Ліды.

Экспазіцыя падрыхтавана па выніках пленэра, у якім прымалі ўдзел такія вядомыя беларускія мастакі, як Віктар Барабанцаў, Аляксандр Грышкевіч, Уладзімір Злянко, Васіль Зянько, Анатоль і Глеб Отчык, Вольга Рэднікіна, Ігар Гардзіёнак, Кацярына Ермакова. Сваё мастацкае слова сказалі таксама і замежныя мастакі: Юрый Язан з Малдовы, Кацярына Раманава, Вадзім Салаўёў і Павел Зелянецкі з Расіі. Майстроў аб’яднала жаданне перадаць на палатне той дзіўны вобраз добрага пастыра, які на шляху служэння явіў усім уладыка Філарэт.

2.PNG
3.PNG

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў) – адзін з тых, хто сваёй падзвіжніцкай дзейнасцю аб’ядноўваў і зараз працягвае аб’ядноўваць беларускі народ, абапіраючыся на сапраўдныя духоўныя, культурныя, патрыятычныя і маральныя каштоўнасці. Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо два гады з дня адыходу яго ў вечнасць, партрэт асобы гэтага чалавека праяўляецца ўсё ярчэй і шматгранней.

–  Многія называюць уладыку Філарэта апосталам Беларусі, – адзначыў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. – З ім звязана адраджэнне духоўнага жыцця ў нашай краіне, будаўніцтва храмаў. Ён быў дыпламатам, багасловам, міласцівым айцом… Мае асабістыя ўспаміны: калі я з’яўляўся яшчэ паслушнікам манастыра, прыезд мітрапаліта – гэта заўсёды была падзея. Асабліва ўражвала богаслужэнне – велічнае і вельмі глыбокае. Гэта быў чалавек, які прадстаіць перад Богам.

– Вельмі добра, што наша грамадства перажывае не толькі культурнае, але і духоўнае развіццё, – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш. – Дадзеная выстава расказвае аб людзях, якія былі нашымі сучаснікамі. Часам мы думаем, што такія людзі дзесьці далёка. Але яны побач, гэта малітвенікі Беларусі. Хочацца сказаць аб многіх добрых справах уладыкі Філарэта дзеля Беларусі. Сам будучы рускім чалавекам, ён з вялікай павагай адносіўся да людзей, якія жывуць на нашай зямлі, іх традыцый, менталітэту, культуры. Шмат зрабіў, каб яны жылі ў міры і былі шчаслівыя.

– Служэнне ўладыкі Філарэта было звязана і непасрэдна з нашым рэгіёнам, – распавёў благачынны Лідскай акругі, протаіерэй Расціслаў Салаўёў. – У Свята-Георгіеўскім храме ім быў падпісаны анцімніс (неабходная прыналежнасць для правядзення богаслужэнняў – аўт.). Гэта было адной з першых яго спраў на пасадзе Патрыяршага Экзарха: у кастрычніку уладыка заступіў на беларускую кафедру, а ўжо ў лістападзе быў у Лідзе. Акрамя таго, 25 год таму назад мітрапалітам Філарэтам быў асвечаны Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор. У новых мікрараёнах Ліды па яго благаславенню адкрываліся прыходы. Апошні візіт у Ліду быў у 2011 годзе, падчас кананізацыі свяшчэннапакутніка Кіпрыяна.

5.PNG
6.PNG

Арганічным дапаўненнем выставы сталі фотаработы, якія адлюстроўваюць зямны шлях мітрапаліта Філарэта. У ліку аўтараў – беларускія фотамастакі Аксана Кнаус, Аляксандр Мізей, Таццяна Амеліна, Андрэй Пугач і Леанід Шчаглоў.

7.PNG

У рамках экспазіцыі таксама прадстаўлены матэрыялы выстаўкі “Блажэнная Валянціна Мінская. Духоўная заступніца зямлі беларускай». Мітрапаліт Філарэт шанаваў блажэнную Валянціну, яе кананізацыя адбылася пры садзейнічанні архіпастыра. І тое, што выставы аб’яднаны ў адной экспазіцыі – глыбока сімвалічна.

Арганізатарамі праекта выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Міністэрства культуры Беларусі, ГА «Беларускі саюз мастакоў», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Беларускі саюз журналістаў», ТАА «БелінжынірынгбудІнвест».

Выстава працягнецца да 19 сакавіка, яе можна наведаць у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі па вул. Перамогі, 37а, з 9.00 да 18.00, штодня, акрамя панядзелка, тэл. 62-24-32.

lidanews.by

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».