
1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна гасцінна расчыніў дзверы для людзей перадпенсійнага, пенсійнага ўзростаў і людзей з інваліднасцю. Яны маглі прыняць удзел у агульнарэспубліканскай ярмарцы, якая праводзіцца з 28 верасня па 2 кастрычніка — пагутарыць з працадаўцамі, атрымаць кансультацыю па садзейнічанні ў працаўладкаванні па пытаннях пенсійнага і працоўнага заканадаўства і па шэрагу іншых пытанняў.

Сярод працадаўцаў — Карэліцкае РУП ЖКГ — прапаноўвала тры вакансіі: вадзіцеля пагрузчыка, электрагазазваршчыка, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. СВК «Свіцязянка-2003» чакае электрагазазваршчыка, аператара па штучным асемяненні жывёлы, ветурача, галоўнага агранома; СВК «Маяк-Заполле» — аператара па штучным асемяненні жывёлы, электрагазазваршчыка; КСУП «Малюшычы» — заатэхніка-селекцыянера, ветэрынарнага ўрача, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў. Што да сельгапрадпрыемстваў раёна, амаль ва ўсе патрабуюцца аператары машыннага даення, трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці, вадзіцелі, ветурачы, ветфельчары і іншыя спецыялісты. Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства прапаноўвае вялікую колькась вакансій прадаўцоў у Карэлічах і сельскіх населеных пунктах раёна.
У рамках правядзення ярмаркі вакансій была арганізавана работа з псіхолагам Цэнтра.

— Нават калі аднаму чалавеку акажам садзейнічанне ў працаўладкаванні — гэта таксама вынік, і наша праца недарэмная, — адзначае галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Кацярына Чыжык.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Яраславы МАНКЕВІЧ








