У мінулым годзе ў Карэліцкім раёне зроблены 72 запісы актаў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу.
Як расказала начальнік аддзела загса Валянціна Вішнеўская, ва ўрачыстай абстаноўцы праведзена рэгістрацыя 48 шлюбаў, па-за памяшкання аддзела загса — 7. Упершыню заключылі шлюб 53 чалавекі. Сярэдні ўзрост тых, хто вырашыў звязаць сябе шлюбам, у мужчын — 34 гады, у жанчын — 32 гады. Мінімальны ўзрост — 19 гадоў. Максімальны ўзрост для мужчын — 72 гады, для жанчын — 70 гадоў.
Аддзелам загса райвыканкама і сельвыканкамамі зроблены таксама 73 запісы актаў аб нараджэнні. У 2025 годзе на свет з’явіліся 37 хлопчыкаў і 36 дзяўчынак. Сярэдні ўзрост бацькоў складае 32 гады (мужчыны), 30 гадоў (жанчыны). Мінімальны ўзрост — 20 гадоў (мужчыны), 19 гадоў (жанчыны), максімальны — 55 гадоў у мужчын і 41 год — у жанчын.
Упершыню сталі мамамі 23 жанчыны, другі малыш нарадзіўся таксама ў 23 прадстаўніц цудоўнай паловы, шматдзетнымі мамачкамі, у якіх нарадзіўся трэці малыш, з’яўляюцца 12 жанчын, чацвёрты з’явіўся ў пяці жанчын, пяты — у шасці жанчын. Папулярныя імёны, якімі жыхары раёна называлі дзяўчынак, сталі Ганна, Ясенія, Софія, хлопчыкаў часцей за ўсё вырашылі назваць Аляксандрам, Арцёмам, Даніілам.
























