24 лістапада з 8.30 да 10.30 па тэлефоне 37-1-31 «прамую лінію» правядзе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Аляксандраўна БОГУШ і па тэлефоне 37-1-46 — намеснік начальніка аддзела пенсій і сацыяльных выплат гэтага ўпраўлення Марына Паўлаўна НАЙДЗІНА па тэме: «Дзяржаўная падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў».
24 лістапада з 8.00 да 11.00 па тэлефоне 7-48-98 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Валер’еўна АСТАШЭВІЧ.
25 лістапада з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у Красненскім сельскім выканаўчым камітэце (аграгарадок Краснае) правядзе начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.
26 лістапада з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 2-11-88 «прамую лінію» праводзіць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Іванавіч ГАЎРОШ.
З мэтай прававой асветы грамадзян і павышэння прававой культуры ў працоўных калектывах, у адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета ФПБ ад 31 студзеня 2024 г. № 11 «Аб арганізацыі работы па прававой асвеце грамадзян у 2024-2029 гадах» і пастановай Выканкама Савета ФПБ ад 14 лістапада 2025 г. № 624 «Аб прафсаюзным прыёме грамадзян і правядзення Дня прававой асветы і прававой культуры ў працоўных калектывах арганізацый» 27 лістапада 2025 года прафсаюзны прыём грамадзян і Дзень прававой асветы і прававой культуры па тэме: «Асаблівасці рэгулявання працы інвалідаў» у КУСП «Чарняхоўскі-Агра» ў аграгарадку Турэц, вуліца Карэліцкая, 4А з 14.00 да 16.00 правядзе прававы інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Павел Іванавіч СКАМАРОШКА.























