
Стаматолаг-тэрапеўт установы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Марыя Іосіфаўна Далідовіч узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Яе ўручылі на абласной нарадзе па падвядзенні вынікаў работы галіны аховы здароўя вобласці за 2025 год. Марыя Іосіфаўна атрымала ўзнагароду за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя.
Галіна СМАЛЯНКА























