• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.05.2026, 22:11
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Наука и образование

Директор СШ №2 г.п. Кореличи Викентий Браницкий: «Только тогда станешь человеком, когда научишься видеть человека в другом»

by Редакция Полымя
05.10.2025
в Наука и образование, Общество
Директор СШ №2 г.п. Кореличи Викентий Браницкий: «Только тогда станешь человеком, когда научишься видеть человека в другом»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ёсць свята, мабыць, адзінае на Зямлі, да якога мае дачыненне кожны чалавек, — гэта свята, прысвечанае Дню настаўніка. Яно адгукаецца ў нашых сэрцах бязмежнай удзячнасцю да тых, каму мы давяраем самае каштоўнае, што маем у жыцці — лёс нашых дзяцей, іх адукацыю і духоўнае выхаванне. Менавіта пад кіраўніцтвам настаўніка расце будучы грамадзянін, будучы дзеяч і будучы барацьбіт. А пытанні адукацыі і выхавання, як вядома, былі і ёсць пытаннямі, ад якіх залежыць будучае.

Вось таму так важна, каб рады педагогаў у школах папаўняліся таленавітымі, улюбёнымі ў сваю справу спецыялістамі, якія прынялі рашэнне стаць настаўнікам па прыкладзе сваіх любімых выкладчыкаў. Каб у гэтых радах з  кожным годам большала колькасць юнакоў, якія зменяць памылковае меркаванне, маўляў, мужчыне быць педагогам не прэстыжна, на ўпэўненасць: школа, як карабель каля прычала, дзе  чакаюць вучняў настаўнікі, “каб новым жыццям палажыць пачатак”. І каму, як не мужчынам, стаяць каля штурвала гэтага карабля, упэўнена вясці яго, пераадольваючы шматлікія перашкоды, да дасягнення канчатковай мэты: выпуску ў самастойнае жыццё адукаваных, выхаваных, моцных  духам, непахісных у памкненнях, адданых Радзіме і свайму народу. Вось чаму напярэдадні Дня настаўніка прапаную чытачам сустрэчу з таленавітым педагогам, чалавекам з вялікай літары, якога ведаю даўно і глыбока паважаю, які заваяваў заслужаны аўтарытэт і павагу сярод вучняў, бацькоў, калегаў па працы, дырэктарам СШ № 2 г.п. Карэлічы Вікенціем Арсеньевічам Браніцкім.

Характарызуючы яго як чалавека і кіраўніка, як калегу па працы, начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч шчыра зазначае: “Вікенцій Арсеньевіч — чалавек рэдкай працавітасці і адказнасці, валодае каштоўнай якасцю — уменнем ствараць і захоўваць камфорт узаемаадносін у калектыве, шанаваць і цаніць кадры, паважаць людзей. Сціпласць і сумленнасць, адсутнасць пагардлівасці — галоўныя рысы яго характару, што яшчэ больш павышае чалавечыя сутнасць і годнасць Вікенція Арсеньевіча.”

Сам жа ён не лічыць сябе нейкай асаблівай асобай, супергероем, а ўсё дасягнутае на працягу 34 гадоў педагагічнай дзейнасці, у тым ліку кіраўнічай, па яго прызнанні — заслуга паплечнікаў па рабоце, вопытных, улюбёных у сваю прафесію, добразычлівых, побач з якімі не можаш працаваць абы-як, гэта да многага абавязвае. Дырэктар жа школы, на яго думку, у першую чаргу — настаўнік, якому вераць дзеці, бацькі, калегі, у сумленнасці якога яны не сумняваюцца, падтрымоўваюць і  дапамагаюць ва ўсім. “Для кіраўніка, — прызнаецца Вікенцій Арсеньевіч, — галоўнае — любіць сваю справу, разумець, што толькі працай можна дасягнуць станоўчых вынікаў, памятаць: павага да людзей — перш за ўсё — павага да самога сябе, і права на яе мае толькі той, хто паважае іншых, а чалавекам станеш толькі тады, калі навучышся бачыць чалавека ў  другім”. З гэтай беспамылковай формулай жыцця крочыць ён пастаянна, напаўняючы яе новым зместам адпаведна патрабаванням часу, дзе на першым месцы — сям’я, школа, яе каштоўнасці і праблемы, навучальны працэс, выхаванне, а разам з імі — роздумы, новыя клопаты, мары і планы…

Шлях да прафесіі

Нарадзіўся Вікенцій Арсеньевіч 26 кастрычніка 1968 года ў вёсцы Новыя Ганчары Навагрудскага раёна ў сялянскай сям’і, дзе  выхоўвалася чацвёра дзяцей. Як многія вясковыя дзеці, хлопчык марыў стаць лётчыкам. Мары змяніліся ў многім пад уплывам маці: ёй, простай сялянцы, хацелася, каб Віця атрымаў вышэйшую адукацыю, прысвяціў сябе прафесіі настаўніка. Тата, трактарыст мясцовага калгаса, падтрымоўваў парады жанчыны, але нечаканая хвароба забрала яго ў сям’і: памёр, калі Віця вучыўся ў 7 класе мясцовай Багудзенскай васьмігодкі. Здольны хлопчык стараўся добра вучыцца, чым радаваў матулю, якой нялёгка было адной ставіць на ногі дзетак. Старанні не прайшлі дарэмна: Заполле-Ятраўскую сярэднюю школу ён скончыў з залатым медалём і адразу паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна. Пры гэтым хачу абмовіцца: Заполле-Ятраўская СШ знаходзілася за 10 кіламетраў ад  бацькоўскага дома, таму юнаку прыйшлося ў вучэбны час жыць у прышкольным інтэрнаце. Але часовыя нязручнасці не сталі перашкодай у дасягненні высокіх вынікаў у вучобе, наадварот, загартавалі характар, спрыялі выпрацоўцы  самастойнасці, надзялілі пачуццём адказнасці пры прыняцці пэўных рашэнняў, з’явіліся добрай школай жыцця. І што немалаважна, у старэйшых класах пад уплывам настаўніцы рускай мовы і літаратуры Ірыны Васільеўны Жук сфарміравалася цвёрдае рашэнне стаць настаўнікам. Чаму? Сёння Вікенцій Арсеньевіч успамінае: “Раней не было такой вялікай колькасці інфармацыі, як зараз, і ўрокі Ірыны Васільеўны можна параўнаць з акенцам у вялікі свет. Праз творы яна закладвала ў нашых душах разуменне, як трэба жыць, на каго раўняцца, ад чаго адказвацца. Яе ўрокі, напоўненыя духоўнасцю, зачароўвалі, па-сапраўднаму выхоўвалі, дапамагалі знаходзіць адказы на многія пытанні рэчаіснасці. Не раз і сёння, у складаныя моманты, калі вагаюся ў прыняцці нейкіх рашэнняў, вяртаюся памяццю на ўрокі літаратуры…”.

Шлях да прафесіі аказаўся не такім  простым, як думалася, але шчодрым на добрых людзей, з падтрымкай і дапамогай якіх Вікенцій Арсеньевіч спасцігаў мудрасць жыцця, прафесіі і кіраўнічай дзейнасці. Пасля 1-га курса быў прызваны ў армію (1987-1989 гады), пасля дэмабілізацыі працягваў вучобу ў інстытуце, праз два гады ажаніўся. Жонка, Людміла Міхайлаўна, таксама вучылася на фізіка-матэматычным факультэце, аказалася, як прызнаецца Вікенцій Арсеньевіч, падарункам лёсу, бо, дзякуючы ёй сям’я стала надзейным тылам, прытулкам вернасці, любові, падтрымкай і абярэгам ад няўдач і  памылак. Адзінадушна яны  прынялі рашэнне перавесціся на завочнае аддзяленне, і першыя крокі сваёй працоўнай дзейнасці зрабілі ў Смольчыцкай СШ Карэліцкага раёна, адкуль праз год пераехалі ў Баранавіцкую СШ па запрашэнні  яе тагачаснага дырэктара  Мікалая Аляксандравіча Панасенкі (яго ўспамінаюць Браніцкія з цеплынёй і вялікай удзячнасцю, называючы сапраўдным настаўнікам па жыцці). Жылі спачатку на кватэры, у хуткім часе ім выдзелілі жыллё ў двухкватэрным доме, якое прывялі ў належны парадак, дзе жывуць да  сённяшняга дня. Адсюль выпусцілі ў самастойнае плаванне дачушку (матэматык па адукацыі) і сына (інжынер-праграміст), куды любяць прыязджаць у госці з Мінска дарослыя ўжо дзеці і любімы ўнучак Косця. Вікенцій Арсеньевіч і Людміла  Міхайлаўна памятаюць, з якім хваляваннем ішлі на ўрокі ў першыя гады працы, і ў думках пастаянна дасылаюць удзячнасць тым, хто акружыў іх клопатам і дапамогай пры спасцігненні сакрэтаў прафесіі настаўніка: педкалектывам Смольчыцкай і Баранавіцкай СШ, загадчыкам аддзела адукацыі В.В. Шэўку, В. І. Апалоніку, цяперашняму начальніку аддзела адукацыі І. В. Асташэвіч, работнікам Карэліцкай СШ № 2, якой кіруе апошнія 15 гадоў.

Узаемаразуменне, падтрымка калектыву — аснова поспеху

Гэтае правіла засвоіў для сябе Вікенцій Арсеньевіч, калі з 1994 па 2010 гады працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Баранавіцкай СШ. Прызначэнне ж у 2010 г. дырэктарам Карэліцкай СШ № 2 стала нечаканым, выклікала буру роздумаў. “Я разумеў, што будзе нялёгка. У сельскай мясцовасці прасцей: ты ведаеш людзей, людзі  — цябе, у калектыве наладжаны цудоўныя ўзаемаадносіны. А тут — усё неабходна пачынаць, што называецца,  з нуля, дый гаспадарчых праблемаў — мора. Настаўнікі — вопытныя, трэба дасягаць да іх узроўню, каб заваяваць давер і аўтарытэт. А значыць, працаваць, працаваць, працаваць, укладаць у працу сэрца і душу, у любых сітуацыях захоўваць чалавечнасць ва ўзаемаадносінах з калегамі”.

Дырэктар СШ № 1 г.п. Карэлічы А. А. Вярбіцкая так адзываецца аб Вікенцію Арсеньевічу: “Кампетэнтны спецыяліст, добра валодае нарматыўнымі і прававымі дакументамі ў сферы адукацыі. Заўсёды падкажа, стараецца  ніколі не пакрыўдзіць чалавека. Камунікабельны, умее выслухаць субяседніка, падставіць надзейнае плячо. У нечым дыпламат, у нечым справядлівы суддзя, пры гэтым надзіва памяркоўны і сціплы. Школа відазмянілася пад яго кіраўніцтвам: на яго долю выпала столькі рамонтаў, але ён ніколі не паказаў выгляду, чаго гэта яму каштавала! Дабрэйшы чалавек, улюбёны ў сваю справу».

Вікенцій Арсеньевіч застаецца ж пры сваім меркаванні: дасягненні  ўзначальваемай ім установы — гэта заслуга калектыву, які разам з дапаможным персаналам налічвае 68 чалавек. Сёлета ў школе навучаецца 406 дзяцей, гэта патрабуе шмат намаганняў, каб навучанне і выхаванне вялося на высокім узроўні, і педагогі СШ № 2 на чале з дырэктарам спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Зроблена за 15 гадоў нямала, ганарыцца ёсць чым: нарэшце туалеты перанесены з вуліцы ў школьны будынак, праведзены капітальны рамонт харчовага блока і вучэбных кабінетаў, якія абсталяваны ўсім неабходным для паспяховага навучання, загрузка школьных памяшканняў — 100%. Школа ззяе светлымі фарбамі, здаецца, што ўсе памяшканні сталі больш прасторнымі, у іх утульна і камфортна. Дзеля зручнасці і паляпшэння работы настаўнікаў даабсталяваны кабінеты ў будынку былога Дома піянераў, зроблены рамонт даху, пабудавана новая спартыўная пляцоўка, непазнавальна змянілася кветкавае афармленне школьнага двара. І трэба было бачыць, з якім гонарам паказваў Вікенцій Арсеньевіч школьныя кабінеты, якія не ўступаюць гарадскім; з якой павагай гаварыў аб сваіх калегах, аб намесніку па вучэбнай рабоце Святлане Генадзьеўне Шчука, намесніку па гаспадарчай рабоце Н. М. Роўдан, па выхаваўчай — В. У. Івашка, аб настаўніцы абслугоўваючай працы І. М. Кошур, якая стварыла ў школе кветкавы рай, і многіх іншых. Адчувалася, што дырэктар і калектыў  — адна сям’я, дзе існуюць даверлівыя ўзаемаадносіны і ўзаемапавага.

Для Вікенція Арсеньевіча недапушчальна сітуацыя, дзе дырэктар — сабе, калегі — сабе. Там, на яго думку, дзе адсутнічаюць самалюбаванне сабою, самаўсхваленне самога сябе, працуе каманда аднадумцаў, дзе адзін за ўсіх, а ўсе — за аднаго і будуць станоўчыя вынікі. А мне падумалася: будучае школ якраз за такімі кіраўнікамі, удумлівымі, адукаванымі, добрасумленнымі, самаадданымі, працавітымі, якія любяць сваю прафесію, умеюць павесці за сабою настаўніцкі і вучнёўскі калектывы, бацькоў. Дзякуючы агульным намаганням дасягнутае ў Карэліцкай СШ № 2 гаворыць само за сябе: вучні атрымоўваюць глыбокія веды, працэнт паступлення ў вну склаў сёлета 79%; стабільна высокія паказчыкі ў аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай работы; добрыя вынікі паказваюць выпускнікі ўстановы на ЦТ.

Час не стаіць на месцы, многае змяняецца ў звыклым рытме адукацыйнага працэсу, таму да новаўвядзенняў Вікенцій Арсеньевіч адносіцца з разуменнем: падтрымоўвае ўвядзенне адзінага дзяржаўнага іспыту; забарону ў новым навучальным годзе мабільных тэлефонаў у школах, пры гэтым адзначае, што  настаўнікі павінны дапамагчы вучням з цягам часу ўсвядомлена і добраахвотна адказацца ад карыстання гаджэтамі ў час заняткаў, зразумеўшы, што забарона ўведзена для іх жа саміх.

Сёння ў планах дырэктара вырашэнне многіх пытанняў, сярод якіх — даабсталяванне вучэбных кабінетаў, каб у кожным з іх быў хуткасны інтэрнэт, каб былі створаны неабходныя ўмовы для працы выкладчыкаў і вучняў; ёсць нявырашаныя пытанні гаспадарчага характару; хочацца больш увагі надаваць маладым педагогам з мэтай дапамогі ў станаўленні іх прафесійных навыкаў; завяршыць работу па стварэнні ў школе краязнаўчага музея і многае іншае.

Хочацца пажадаць Вікенцію Арсеньевічу і ўсяму педкалектыву ажыццяўлення задуманага і новых поспехаў.

Напярэдадні прафесійнага свята Вікенцій Арсеньевіч дасылае настаўніцтву раёна прачулыя віншавальныя словы, да якіх далучаюся і я (на жаль, аўтар невядомы):

И снова в позолоте тополя,

А школа, как корабль у причала,

Где ждут учеников учителя,

Чтоб новой жизни  положить начало.

На свете нет богаче и щедрей,

Чем эти люди, вечно молодые.

Мы помним всех своих учителей,

Хотя и сами мы почти седые…

Они в судьбе у каждого из нас,

По ней проходят словно красной нитью.

Мы гордо произносим каждый раз

Простых три слова:

«Это мой учитель!»

Мы все в его надежнейших руках:

Ученый, врач, политик и строитель…

Живи всегда в своих учениках

И счастлив будь, наш капитан Учитель!

Галіна КАЛТУНОВА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Актуально

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».