• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 13:21
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Общество

Кореличская районная ветеранская организация подвела итоги работы за 5 лет

by Галина Смолянко
06.02.2026
в Общество
Кореличская районная ветеранская организация подвела итоги работы за 5 лет
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З дакладам аб рабоце Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі і задачах на перспектыву выступіла яе старшыня Валянціна Кошур.
Ветэранская арганізацыя раёна аб’ядноўвае 12 пярвічных ветэранскіх арганізацый: 9 у сельскагаспадарчых прадпрыемствах, г.п. Карэлічы, Мірскім сельвыканкаме, УКП БАН. У раёне жыве 5135 ветэранаў, два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, чатыры малалетнія вязні фашызму.

Раённы ветэранскі лідар адзначыла добрую працу старшыняў пярвічных арганізацый: Веры Сцяцко, Вольгі Кісцень, Лізаветы Благадаравай, Тамары Навіцкай, Ганны Мамончык, Мікалая Васілеўскага і актывістаў ветэранскага руху, якія прымаюць удзел у жыцці раёна.
Многія ветэраны працы маюць званне «Ганаровы ветэран»: Міхаіл Парфёнка, Галіна Ульянка, Валянціна Марцюшава, Вера Сашко, Вольга Кісцень, Лізавета Благадарава, Вера Сцяцко, Алена Толмач, Васілій Чартко.
У структурных падраздзяленнях Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працуюць 16 клубных фарміраванняў для людзей пажылога ўзросту і тры клубы па інтарэсах пры раённай бібліятэчнай сістэме: «Сустрэча» (Карэліцкая бібліятэка), «Залатыя гады» (Мірская) і «Надзея» (Цырынская). Грамадзяне пажылога ўзросту наведваюць клуб па інтарэсах «Пасядзім па-харошаму», арганізаваны пры Карэліцкім РЦКіНТ, чытаюць вершы і спяваюць песні.
Цеплынёй, клопатам і ўвагай акружаны ветэраны вайны Надзея Кужалевіч і Вольга Хіневіч, Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Арда, Лаўрэаты Дзяржаўнай Прэміі СССР Ванда Напорка і Ларыса Яроцкая — іх віншуюць са святамі і дораць падарункі.
Валянціна Кошур паведаміла аб тым, што члены ветэранскай арганізацыі праявілі актыўнасць у правядзенні выбараў дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання, які адбыўся 25 лютага 2024 года, і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 26 студзеня 2025 года. Многія з іх былі назіральнікамі на выбарах Прэзідэнта, вылучаны ў састаў участковых выбарчых камісій.
У справаздачным перыядзе штогод адзначаліся святы: вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ветэраны вайны і працы запрашаліся на святкаванне гэтых важнейшых дат і сустракаліся з кіраўніцтвам раёна. Раённы савет ветэранаў сумесна з установамі культуры прымае ўдзел у акцыях: «Кветка Перамогі ў маім акне», «Ваша Перамога — наша свабода», «Міласэрнасць», «Ветэран жыве побач», аўтапрабегах.
Ветэранская арганізацыя заўсёды далучаецца да абласных і рэспубліканскіх акцый: «Збяром дзяцей у школу», «Нам мір завешчана берагчы», конкурсу дзіцячага малюнка.
Пры падтрымцы райвыканкама і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна праяўляецца клопат аб забеспячэнні ветэранаў вайны, малалетніх вязняў і асобных грамадзян на зіму бульбай.
Кожны год да Дня пажылых людзей праходзіць дэкада «Залаты ўзрост». Праводзіліся ўрачыстасці, ветэраны працы ўшаноўваліся ў пярвічках.
Валанцёры з ліку школьнікаў, наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту ЦСАН аказвалі дапамогу ветэранам вайны, адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту ва ўборцы ўраджаю на прысядзібных участках, прывядзенні ў належны выгляд прыдамавых тэрыторый і кветнікаў.
Валянціна Іванаўна нагадала пра цеснае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам раёна, установамі адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі, БРСМ і Белая Русь, раённай арганізацыяй таварыства інвалідаў, райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённай арганізацыяй «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», аддзелам культуры. Штогод праходзяць сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі.
Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі падкрэсліла: неабходна актывізаваць дзейнасць пярвічных ветэранскіх арганізацый, камісій і іх актыў, каб дайсці да кожнага ветэрана-пенсіянера. Яна выказала словы ўдзячнасці за дапамогу і падтрымку ў паўсядзённай дзейнасці намесніку старшыні райвыканкама Яўгену Чычкану, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іне Богуш, аддзелу ідэалагічнай работы работы і па справах моладзі райвыканкама, ЦСАН Карэліцкага раёна, Гродзенскаму абласному савету ветэранаў, а ветэранам арганізацыі — за вядзенне актыўнага ладу жыцця.

Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі выступіла яе старшыня Вера Сашко.

Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК «Жухавічы» Ганна Мамончык у сваёй прамове назвала галоўны накірунак у рабоце пярвічкі — духоўнасць і патрыятызм, каб прывіваць любоў да Бога і Радзімы на мясцовым матэрыяле. Яна заклікала ветэранаў працы рабіць дабро і жыць добрасумленна, а галоўнае — не спазніцца, а самому Богу пакланіцца.

Старшыня камісіі па культурна-масавай рабоце і сувязях са СМІ Лідзія Алясюк адзначыла актыўнасць членаў арганізацыі ў праводзімых мерапрыемствах і вядзенне актыўнага ладу жыцця, дала добрую адзнаку рабоце лідара раённай ветэранскай арганізацыі Валянціны Кошур, здольнай згуртаваць ветэранаў на карысныя справы.

У сваім выступленні начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвынкама Іна Богуш звярнула ўвагу на такія пытанні, як супрацоўніцтва з ЦСАН Карэліцкага раёна і грамадскімі арганізацыямі, спонсарскую дапамогу, валанцёрскі рух, праграму «Актыўнае даўгалецце 65+» і выказала перакананне ў тым, што ветэранская арганізацыя патрэбна, каб згуртоўваць ветэранаў і весці актыўны лад жыцця.

Станоўчую адзнаку рабоце Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі даў і намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан: «Я заўсёды прыводжу вас у прыклад маладым. Вы не сядзіце дома — актыўна ўдзельнічаеце ў культурных і спартыўных мерапрымствах. Прадаўжайце весці актыўны лад жыцця. Ваш лідар заўжды на пазітыве і на сваім месцы. Трэба прадаўжаць свае карысныя справы».

У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня камісіі па рабоце з моладдзю Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Аляксандр Сягоднік. Ганаровы госць адзначыў вялікую ролю ветэранскай арганізацыі, актыўнасць яе старшыні і членаў, выказаў словы падзякі за грамадзянскую пазіцыю і праводзімую работу.

Ганаровай граматай Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі ўзнагароджаны старшыня ветэранскай арганізацыі СВК «Свіцязянка-2003» Мікалай Васілеўскі і член ветэранскай арганізацыі Мірскага сельвыканкама Тамара Нарбутовіч.
На першым арганізацыйным пленуме выбраны кіруючыя органы Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі: старшыня, адказны сакратар, прэзідыум, савет, рэвізійная камісія і дэлегаты на Х Гродзенскую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю. Ветэранскім лідарам зноў абрана Валянціна Кошур. Яна падзякавала членам арганізацыі за аказаны давер і выказала ўпэўненасць, што ветэраны будуць прадаўжаць карысныя справы і весці актыўны лад жыцця.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».