• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 08:39
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Культура

Праздник льна состоялся в деревне Тиневичи Кореличского района (+видео)

by
10.09.2017
в Культура, Общество, Сельское хозяйство, Человек и природа
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Лён – адна з найстаражытнейшых культур беларускай зямлі, якая карміла, лячыла, сагравала цела і душу нашых продкаў. Нездарма месца для правядзення раённага свята лёну выбралі традыцыйна беларускае, пранізанае подыхам гісторыі, мясцовымі традыцыямі і абрадамі. А прайшоў “Лён-фэст” у в. Цінявічы Карэліцкага раёна.

Адчуць атмасферу старажытнага сялянскага побыту дапамаглі супрацоўнікі ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” і аддзела рамесніцкай дзейнасці  “Раённы Дом рамёстваў”, якія прадэманстравалі, як у далёкія часы жанчыны рвалі лён і звязвалі першы сноп. Суправаджалася праца абрадавамі песнямі і добрымі думкамі.

У акружэнні стогадовых ліп, удыхаючы паветра даваенный вёскі, прывітальныя словы начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Іны Міхайлаўны Санчук ліліся, як песня: “На беларускай зямлі лён вырошчвалі са старадаўніх часоў. З валакна ткалі палатно, стваралі прывабныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. Пра лён спявалі, яму прысвячалі вершы, пра яго складалі прыказкі і прымаўкі. Льнаводства было і застаецца адной з асноўных галін сельскай гаспадаркі Карэліцкай зямлі. Нездарма сінія кветачкі-вочкі ўпрыгожваюць герб Карэліччыны.”

Сапраўды, нельга ўявіць Карэліцкі край без квітнеючых палёў лёну, калі здаецца, што хвалюецца сіняе мора. Здаўна аграрыі раёна славіліся ўменнем вырошчваць “паўночнае золата”. Усё пра лён, тэхналогію перапроцоўкі  льновалакна ведаюць працаўнікі ААТ “Карэлічы-Лён”, якое было заснавана ў 1974 годзе. Убачыць асабістымі вачамі кароткае і доўгае льновалакно, брыкет з ільняной кастрыцы, льняное масла маглі ўдзельнікі і госці мерапрыемства. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Карэлічы-Лён” Наталля Уладзіміраўна Дасько  і маладыя спецыялісты Андрэй Забродскі і Раман Дуда цікава расказвалі пра асноўную прадукцыю прадпрыемста. Але, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. А яшчэ лепш – патрымаць у руках.

Маладыя працаўнікі ААТ “Карэлічы-Лён”, нягледзячы на невялікі працоўны стаж, былі адзначаны дыпломамі за працоўныя дасягненні, актыўны ўдзел у жыцці прадпрыемства.

 Ганаровым госцем свята лёну стала маладая сям’я Чычкан. Справа ў тым, што Яўгеній Мікалаевіч з жонкай Вікторыяй Мікалаеўнай 10 жніўня адзначылі льняное вяселле. Іна Міхайлаўна Санчук павіншавала іх, пажадала сямейнага шчасця, кахання і ўзаемаразумення і ўручыла сімвалічны падарунак.

– Той, хто адзін раз апрануў льняную сукенку, ужо не зможа насіць адзенне з іншых матэрыялаў. Льняная вопратка зачароўвае і ўлюбляе ў сябе, – дзеліцца майстрыха з г. Кобрын Марына Баніфацьева, льняныя сукенкі і кушулі якой вядомы далёка за межамі Беларусі. Работы майстрыхі можна ўбачыць на розных мерапрыемствах – на свяце вышыванкі ў Мінску, на “Славянскім кірмашы” ў Віцебску, на “Мотальскіх прысмаках”…

     – Добрае хобі тое, якое прыносіць яшчэ грошы, – смяецца жанчына і дадае: “Ведаеце, заказаў шмат з-за мяжы: з Італіі, Іспаніі, Грэцыі, Расіі. У Еўропе высока цэніцца льняная вопратка, а лепшы падарунак – беларускі льняны выраб. Прыемна адзначыць, што і беларусы сёння паступова вяртаюцца да экалагічных матэрыялаў”.

Марына Баніфацьева прадэманстравала сукенкі і кашулі, дзіцячае адзенне і сувенірную прадукцыю, якія заварожвалі своеасаблівым арнаментам.

     – Вельмі часта людзі прыносяць свае ўзоры, якія нідзе больш не сустракаюцца. Сукенка тады атрымліваецца ўнікальная, эксклюзіўная. Што датычыцца цаны, то кашуля, напрыклад, каштуе 80 рублёў, сукенка – каля 150. Той, хто да мяне прыходзіць, заўсёды набывае цудоўны льняны выраб, бо, згадзіцеся, тое, што створана прыродай, бясцэнна, – з захапленнем расказвае Марына Баніфацьева. Прыемна было чуць, з якой любоўю расказвала майстрыха пра свае вырабы. Адразу было бачна, што яна знайшла справу свайго жыцця.

Своеасаблівым беларускім куточкам, ад якого веяла побытам нашых продкаў, стала выстава Галіны Дзмітрыеўны Зіневіч, акампаніятара сектара “Баранавіцкі сельскі клуб”. Былі прадстаўлены церніца і калаўрот, трапло і маслабойка, судзень і прасніца, якія, здавалася, захавалі энергетыку гаспадароў.

Безумоўна, свята ўдалося. Цудоўны настрой і песні дарылі народны ансамбль народнай песні “Цырынскія музыкі”, народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” і салісты Карэліцкага РЦКіНТ. Супрацоўнікі ДУ “Карэліцкая раённая бібліятэка” арганізавалі інфармацыйную выставу “Лён, ты мой лён”, а таксама частавалі ўсіх жадаючых кісялём з ільносемя. Смачна, крыху незвычайна, але вельмі карысна.

 Можна было паспрабаваць крэкеры з ільносеменем, якімі гасцінна частавала спецыяліст РЦКіНТ Аксана Басюк.

За ўдзел у свяце лёну Дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўзнагароджаны бібліятэкар Карэліцкай раённай бібліятэкі Кацярына Нячай, народныя ансамблі народнай песні “Цырынскія музыкі” і “Вечарынка”, калектыў ААТ “Карэлічы-Лён”, акампаніятар сектара “Баранавіцкі сельскі клуб” Галіна Зіневіч, а таксама майстрыхі Наталля Іванюк і Марына Баніфацьева з г. Кобрын.

Падведзены вынікі ў конкурсе на лепшую ляльку-абярэг: дыпломам III ступені ўзнагароджана Вікторыя Ланеўская, дыпломам II ступені – Аксана Басюк. Перамогу атрымала лялька, зробленая Наталляй Дасько.

Адшумеў ”Лён-фэст”, сціхлі песні, змоўклі галасы, але вёску Цінявічы пакідаць не хацелася. Засталіся незабыўныя ўражанні, нездарма ў народзе кажуць: “Лён усяму душа”.

Оксана ЯНУШ.

Фото автора.

Лента новостей

Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

Кореличский райисполком предлагает арендное жилье

11.06.2026
Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026
В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

10.06.2026
Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».