• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 12:37
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Общество

Главный технолог предприятия «Биомакс-Кореличи» Жанна Уласевич: «Труд обогащает человека, развивает дисциплину и ответственность»

by Галина Смолянко
15.06.2026
в Общество, Год белорусской женщины
Главный технолог предприятия «Биомакс-Кореличи» Жанна Уласевич: «Труд обогащает человека, развивает дисциплину и ответственность»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна пасведчання аб занясенні на раённую Дошку гонару ўдастоены філіял «Біямакс-Карэлічы» ЗАТ «Біямакс». Прыватнае прадпрыемства добра вядома на Карэліччыне, а многія  жыхары звязалі з ім сваё працоўнае жыццё. З нагоды аб’яўленага 2026-га Годам беларускай жанчыны  гутарым з галоўным тэхнолагам Жаннай Васільеўнай УЛАСЕВІЧ.

— Жанна Васільеўна, як і чаму Вы звязалі свой лёс з філіялам «Біямакс-Карэлічы»?

— Ранейшая праца мне не вельмі падабалася. Заробак быў невялікі, і хацелася яе змяніць. Знаёмы параіў працу на філіяле «Біямакс-Карэлічы» ЗАТ «Біямакс». Падумала — і прыняла рашэнне, аб чым пазней не пашкадавала. Адпрацавала дванаццаць гадоў аператарам, і вось ужо чатыры гады як галоўны тэхнолаг.

— Адкуль Вашы карані? Раней мелі дачыненне да свінагадоўлі?

— Мая маленькая радзіма — вёска Далматаўшчына Лукскага сельсавета. Бацькі трымалі вялікую асабістую гаспадарку, у тым ліку і свіней, і мы, дзеці, дапамагалі.  Уяўленне ўжо мела, і  праца на новым прадпрыемстве мяне не спалохала.

— Вы кіраўнік вельмі адказнай галіны. Як удаецца арганізаваць  вытворчы працэс? Хто з’яўляецца аднадумцамі?

— Усе вытворчыя пытанні ўзгадняем і вырашаем з кіраўніком Вячаславам Генадзьевічам Гузенем, які ў гэтай галіне працуе даўно і добра ведае вытворчасць. Як кіраўнік, ён прынцыповы ў рабоце,  і добразычлівы ў адносінах да людзей — чалавека працы паважае. Я стараюся гэтак жа сумленна працаваць.

— Згадзіцеся, праца ў свінаводчай галіне не з лёгкіх. Што з’яўляецца галоўным?

— Самае галоўнае — добрасумленныя адносіны да даручанай справы. Гэта ўключае догляд свіней, абавязковае захаванне санітарных норм, вялікую адказнасць у рабоце. З дня ў дзень трэба прыкладаць нямала намаганняў, каб дабіцца добрых вынікаў. Разам з тым хочацца адзначыць, што праца ўзбагачае чалавека, развівае дысцыпліну і адказнасць, напаўняе жыццё сэнсам, прыносіць задавальненне душы і дабрабыт у сям’ю.

— На вытворчасці працуе нямала жанчын. Чым вызначаецца іх штодзённая праца?

— У кожнай працаўніцы — свае прафесійныя абавязкі. У кожным падраздзяленні — свая праца. Іх трэба выконваць бездакорна — без старанняў не могуць быць добрыя вынікі. На вытворчасці ленавацца не прыходзіцца, тут на ўліку кожная хвіліна. Хачу адзначыць, што жанчыны гэта добра разумеюць, таму працуюць шчыра і самааддана.  Да таго ж, ад гэтага залежыць іх заробак.

— Немалаважнае значэнне мае стварэнне належных умоў для работнікаў прадпрыемства. Як яны наладжаны ў філіяле «Біямакс-Карэлічы»?

— На працу работнікаў возяць на транспарце прадпрыемства. Яны забяспечваюцца тэлефонамі для працы на вытворчасці, спецадзеннем, мыючымі сродкамі і ручнікамі,  таксама  каларыйнымі абедамі, сацыяльным пакетам, які штомесячна ўключае дваццаць кілаграмаў свініны на аднаго работніка. Гэта стымулюе работнікаў прадпрыемства, таму адносіны да даручанай справы адказныя.

— Пасля працоўнага дня хочацца хоць крыху адпачыць альбо заняцца любімай справай. У Вас ёсць захапленне для душы?

— Люблю займацца агародам — вырошчваць агародніну.  Яшчэ ў захапленні ад кветак. У кветніку шмат руж, петуній, аксамітак — яны заварожваюць вочы і сэрца.

— Беларуская жанчына — працаўніца, гаспадыня, жонка, маці. Як  удаецца спалучаць гэтыя абавязкі ў жыцці?

— Муж Дзмітрый Мікалаевіч — брыгадзір будаўнічай брыгады КСУП «Лукі-Агра». Маем дачок Юлію і Ірыну, трох унучак. У нас ёсць свой дом у Карэлічах. Дома таксама стараюся не расслабляцца. Муж дапамагае ў хатніх справах. Хочацца, каб усюды быў парадак.

— Сучасная жанчына водзіць і машыну.  Як Вы лічыце, у гэтым ёсць свае плюсы?

— Я таксама езджу за рулём на працу і дамоў. Вядома, ёсць тут свае плюсы: зручна, своечасова, камфортна. Можна неадкладна вырашыць узнікаючыя пытанні, калі ў гэтым узнікне патрэба.

— Вам патрэбна не толькі пастаянна сачыць за вытворчым працэсам на прадпрыемстве, але быць свайго роду і псіхолагам — працуеце сярод людзей. Што найперш цэніце ў іх?

— Люблю працавітых людзей, а таксама шчырых. Калі чалавек працуе з душой, то радуешся за яго. У гэтым — яго сіла, моц, характар. Да таго ж, працавіты чалавек — паважаны ў грамадстве.

— Скажыце, калі пачынаецца і заканчваецца Ваш дзень?

— Прачынаюся ў 5 гадзін 30 хвілін, іду спаць у 22 гадзіны. Сну хапае,  як-ніяк, гэта амаль восем гадзін, таму адпачыць паспяваю.

— З нагоды Года беларускай жанчыны каму хочаце выказаць словы падзякі?

— Асаблівыя словы падзякі — маёй любай матулі Антаніне Аляксандраўне Гуйван з вёскі Далматаўшчына. З дзяцінства яна прывучала мяне і братоў да працы і  раіла паважаць людзей.

— Жанна Васільеўна,  ці ўзнікала калі-небудзь жаданне штосьці змяніць у жыцці?

— Я б нічога не хацела мяняць у сваім жыцці і нікуды пераязджаць. Карэліччына падабаецца — тут нарадзілася, жыву, працую.  Як жанчына,  шчаслівая. А хіба  большага чагосьці можна жадаць? Шчасце побач, у родным куточку, мілым і дарагім сэрцу. Ад душы ўдзячна лёсу за такую магчымасць.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Святланы МАЛАХВЕЙ

Теги: Год белорусской женщиныновость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».