• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.05.2026, 03:07
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Общество

Для заведующего участком СПК «Жуховичи» Валерия Громыко сельское хозяйство стало делом жизни

by Екатерина Жамойда
24.01.2026
в Общество
Для заведующего участком СПК «Жуховичи» Валерия Громыко сельское хозяйство стало делом жизни
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Адданасць сваёй зямлі — адно з самых моцных і высакародных пачуццяў, якое звязвае чалавека з Радзімай, прыродай і гісторыяй яго народа. Такі чалавек глыбока паважае і беражэ зямлю, на якой вырас, працуе на карысць сваіх людзей і імкнецца захаваць прыродную і культурную спадчыну для будучых пакаленняў. Ён часта становіцца прыкладам, натхняючы на павагу да навакольнага свету і пачуццё адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Загадчык участка СВК “Жухавічы” Валерый Максімавіч Грамыка — яркі прыклад адданасці сваёй працы і роднай зямлі. Мужчына нарадзіўся ў вёсцы Амневічы Карэліцкага раёна. Маці — заслужаная калгасніца, бацька — інвалід вайны.

— Усё маё дзяцінства прайшло ў вёсцы, — расказвае Валерый Максімавіч. — Паколькі тата інвалід вайны, трэба было дапамагаць бацькам, таму з 11 гадоў я ўжо працаваў. Мабыць, гэта і паўплывала на выбар маёй сферы дзейнасці.

Вучыўся Валерый Максімавіч у Ваўковіцкай сярэдняй школе, дзе скончыў 8 класаў. Пасля заканчэння паступіў у Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

— Калі сабраўся паступаць, нікому не сказаў, куды. Проста паехаў і здаў экзамены. Першы экзамен здаў добра, але на другі спазніўся, таму пайшоў забіраць дакументы. Але прыёмная камісія не дазволіла гэтага зрабіць. Члены камісіі паглядзелі на вынікі першага экзамену і вырашылі пайсці мне на саступкі. Так я здаў другі экзамен і паступіў у тэхнікум.

Вучыўся у тэхнікуме Валерый Грамыка старанна, спасцігаў навуку, бо ведаў: хутка гэта спатрэбіцца на практыцы. Пасля заканчэння паехаў разам з сябрам у Магілёўскую вобласць працаваць.

— На самой справе, у мяне было накіраванне ў Карэліцкі раён, бо тата быў інвалідам вайны другой групы. Але на тое, што я вырашыў паехаць у Магілёўскую вобласць, ён нічога не сказаў, акрамя: “Нічога, адпрацуеш і вернешся”.

Так і адбылося. Там юнак і  адпрацаваў, там і ажаніўся. У родны раён Валерый Максімавіч вярнуўся з сям’ёй, адразу трапіў у калгас імя Гастэлы, зараз гэта СВК “Свіцязянка-2003”.

— У калгасе працаваў загадчыкам участка, але мала, бо патрэбна было жыллё, паколькі я сямейны чалавек. З гэтым, на жаль, была праблема. Па дапамогу я звярнуўся ў Карэліцкі райвыканкам, дзе мне параілі ісці працаваць у калгас імя Жалезняковіча. На той момант старшынёй быў Піліп Багушэвіч. Спачатку прыйшоў працаваць у Пясочную, там нават пачаў будаваць дом, але абставіны склаліся іначай. Пайшоў з жыцця загадчык участка ў Жухавічах, і мяне адразу перавялі сюды.

Валерыю Максімавічу не ўдалося шмат папрацаваць і на новым месцы, прызвалі ў армію. І там лёс мужчыны склаўся вельмі цікава.

— Акрамя любові да роднай зямлі, у мяне моцная любоў да музыкі, якая зарадзілася яшчэ ў школе. У школе дзейнічаў духавы аркестр, куды з Навагрудка прыязджаў настаўнік, які кіраваў калектывам. У аркестр трапіў і я. Граў на саксафоне і басгітары. Увогуле я самавучка, але па нотах мне граць лягчэй, чым на слых. У тэхнікуме таксама граў. Таму і ў арміі я служыў у ваенным аркестры, быў камандзірам аддзялення ваенных музычных аркестраў. Акрамя гэтага, быў намеснікам камандзіра ўзвода ваенізаванай пажарнай каманды. Там атрымаў адпаведную адукацыю, якую можна было б выкарыстаць пасля арміі для службы ў МНС. Але я ўсё ж такі выбраў працу на роднай зямлі, у сельскай гаспадарцы.

Пасля двух гадоў службы Валерый Грамыка вярнуўся ў калгас і дзесяць гадоў працаваў загадчыкам ферм у Бурдзевічах і Негнічах, па сумяшчальніцтве — аграном участка. Акрамя працы, мужчына сумяшчаў і вучобу ў Ленінградскім сельскагаспадарчым інстытуце ў Царскім Сяле.

— Вучыўся завочна і вучыўся нядрэнна. Пісаў дыпломную работу па меліярацыі. Пасля яе абароны мне прапанавалі паступіць у аспірантуру, застацца працаваць і перавезці сям’ю. Майму кіраўніку вельмі спадабалася яшчэ адна мая работа па раслінаводстве на тэму вытворчасці бульбы. Пра яе ён казаў, што гэта гатовая работа для паступлення ў аспірантуру. Але я зноў зрабіў свой выбар на карысць сельскай гаспадаркі.

З 1996 года па сённяшні дзень Валерый Максімавіч працуе загадчыкам участка ў СВК “Жухавічы”. Сваім жыццём і работай мужчына задаволены.

— За гады сваёй працы шмат чаго дасягнуў. Вядома, дзякуючы людзям, з якімі працаваў. Шмат прапаноў за гэты час ад іншых гаспадарак да мяне паступала, але я адну гаспадарку на другую не мяняю. Як прыйшоў сюды, так і застаўся.

Валерый Грамыка мае шмат узнагарод. Сярод іх абласныя, Міністэрства сельскай гаспадаркі, рэспубліканскія, быў на раённай Дошцы пашаны. У 2024 годзе быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

— Прыемна, калі тваю працу і намаганні цэняць. Адзначылі — значыць дастойны.

Калі размова ідзе пра ўзнагароды, то ў памяці Валерыя Максімавіча адразу ўсплывае момант, калі яго маці таксама атрымала медаль:

— Гэта быў 1972-1973 год прыблізна. Сядзяць неяк маці з бацькам з гэтым медалём, і бацька кажа: “Вось, Сашка (так звалі маці), заслужыла ты медаль за свае намаганні. Ты амаль усё жыццё аддала працы ў калгасе. А я заслужыў свой медаль за адзін бой. Але якой цаной. Так што беражы яго”.

За шматгадовую працу ў галіне сельскай гаспадаркі змянілася вельмі шмат, пра што і ўзгадвае Валерый Грамыка:

— Раней існавала шмат дробных гаспадарак, якія потым аб’ядноўваліся ў больш магутныя калгасы. І я лічу, што гэта правільна, бо гаспадарка павінна быць магутнай і вялікай. Калі хто памятае, то СВК “Жухавічы” — гэта два аб’яднаных калгаса: імя Жалезняковіча і “Перамога”, якія таксама ўтварыліся далучэннем яшчэ меншых гаспадарак. У момант перабудовы, у 90-х гадах,  калгасы прыйшлі ў заняпад, але з выбраннем на пост Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі яны атрымалі другое дыханне і пачалі развівацца.

У нашым калгасе асаблівага заняпаду не было, мы трымаліся. Раней у мяне на ўчастку было 19 трактароў: трактар “Беларус”, гусенічныя трактары і іншыя. Калі зломіцца адзін трактар — вялікая бяда, бо спыняецца працэс апрацоўкі зямлі. Зараз на нашым узбраенні 6-7 трактароў. Тэхніка дазваляе зрабіць 2-3 віды апрацоўкі за адзін праход. Таму пасяўная праводзіцца двума агрэгатамі, іх хапае, і ўсе тэхналагічныя працэсы праводзяцца ў тэрмін.

Раней на першым участку  працавала 15-16 жанчын і 4 мужчыны. На другім — 15 чалавек. Кожнаму трэба было работу даць. Цяпер усё механізуецца, абнаўляецца, фермы мадэрнізуюцца. Ад гэтага і паказчыкі растуць. Напрыклад, раней надой на карову складаў дзве тысячы кілаграмаў, а рэкордным паказчыкам было чатыры тысячы кілаграмаў. Зараз гэты паказчык дасягае дзевяці-дзесяці тысяч кілаграмаў малака.

У сваёй рабоце Валерый Максімавіч прынцыповы, адказны, цвёрды. У адказ на пытанне пра кар’ерную лесвіцу адказвае проста:

— Не з маім характарам будаваць кар’еру. Жонка неаднаразова заводзіла гутаркі на гэтую тэму, але мой адказ быў такі: “Лепей быць харошым брыгадзірам, чым дрэнным кіраўніком”.  Я вельмі ўдзячны тым людзям, якія працавалі разам са мной. Гэта былі людзі, адданыя сваёй працы. Зараз людзі крыху іншыя. Раней была мэта “колькі зрабіць”, а зараз “колькі зарабіць”. Раней я заўсёды ўдзельнічаў у спаборніцтвах паміж загадчыкамі ўчасткаў і заўсёды быў у лідарах. Мая змена прайшла, пакуль будзе дазваляць здароўе, буду працаваць. Я стараюся ісці ў нагу з часам і саступаць месца маладым. Я задаволены сваім жыццём, сваёй працай, сваімі дасягненнямі. Жыццё цікавае, але хуткаплыннае. Працу ў сельскай гаспадарцы лёгкай назваць нельга, але гэта высакародная праца. І тое, што мы робім сёння, дасць свой плён у будучым.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: новость дня

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».