• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 18:38
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Общество

В Кореличах состоялось торжество «Мы дарим вам тепло своей души»

by Редакция Полымя
03.12.2025
в Общество
В Кореличах состоялось торжество «Мы дарим вам тепло своей души»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

3 снежня з нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у філіяле «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры» адбылася ўрачыстасць «Мы дорым вам цяпло сваёй душы». Яе ўдзельнікамі сталі члены раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў: Беларускага таварыства інвалідаў, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускага таварыства глухіх і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.

У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан назваў гэту ўрачыстасць прыемнай падставай збірацца ўсім разам, таму што для людзей з інваліднасцю ствараюцца ўсе ўмовы для жыцця і правядзення вольнага часу. Адзначыў іх творчыя здольнасці і пажадаў усім міру, здароўя, натхнення і новых дасягненняў!

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, адрасоўваючы людзям з інваліднасцю шчырыя і цёплыя словы, адзначыла клопат і падтрымку дзяржавы: пенсіі, дапамогі, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі, даплаты, ільготы. «У краіне аказваецца ўсебаковая дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі, а вы ў сваю чаргу творыце, спяваеце, танцуеце — вы імкніцеся быць на роўных з працуючымі», — адзначыла прамоўца.

Іна Аляксандраўна ўручыла Падзякі за актыўны ўдзел наведвальнікам ЦСАН Карэліцкага раёна: Руслану Ганчарову, Андрэю Піцюлю, Ірыне Моніч, Крысціне Радзецкай, Анастасіі Азаданавай, Іне Клаўсуць. «Новых творчых дасягненняў і добрага здароўя! Калі ваша душа адкрытая — і да вас з адкрытай душой», — сказала прамоўца.
Благачынны Карэліцкай акругі іерэй Ігар Пірог нагадаў пра евангельскія выпадкі, калі Гасподзь дапамагае ў розных мерапрыемствах, таму і святары раёна імкнуцца прымаць удзел у рознага роду акцыях, сустрэчах, урачыстасцях. «Я шмат разоў быў у Цэнтры і бачыў працы людзей з інваліднасцю і кожны раз задаваў сабе пытанне: хто бліжэй да Бога?» — адзначыў святар і пажадаў прысутным далейшых творчых поспехаў.

Ігар Пірог уручыў Іне Богуш ікону Святой Багародзіцы для ЦСАН Карэліцкага раёна.
На ўрачыстасці была прадстаўлена канцэртная праграма. У выкананні Руслана Ганчарова і Ірыны Бондаравай прагучала песня «Стары клён», якая выклікала гучныя апладысменты ў гледачоў. Сваё майстэрства падарылі ўдзельнікі народнага ансамбля песні «Забава» Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ УРАЧЫСТАСЦІ:

Руслан ГАНЧАРОЎ, наведвальнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна:
— Я наведваю Цэнтр і авалодваю камп’ютарнай граматай, і гэта мне даспадобы. А яшчэ люблю спяваць добрыя песні, і сёння выканаў адну з іх — «Стары клён». Для мяне песня — гэта радасць, якую нясу слухачам. Наведвальнікам ЦСАН Карэліцкага раёна зычу здароўя, шчасця, поспехаў, а кіраўніцтву выказваю словы падзякі за разуменне, падтрымку і дапамогу. Няхай усё і ва ўсіх заўсёды ладзіцца.

Аксана ХВАСЬКО, наведвальніца Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна:
— З 28 па 30 лістапада я прымала ўдзел ў ІІ Рэспубліканскай выставе-кірмашы, дзе паказвала майстар-клас па вырабе ёлачных цацак і атрымла Падзяку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. А 5 снежня паедзем выступаць у г. Смаргонь, дзе будзем прадстаўляць песню «Стары клён». Сёння вельмі добры дзень, і прыемна, што для нас наладзілі гэтую ўрачыстасць, на душы цёпла і хораша. Няхай так будзе заўжды!

Людміла УРБАНЧУК, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ЦСАН Карэліцкага раёна:
— Я праводжу майстар-клас па роспісу імбірных пернікаў. Стаўлю перад сабой мэту: зрабіць прыгожае і смачнае разам. Гэта можна рабіць аднаму, з сябрамі, з сям’ёй. Імбірныя пернікі — добрая падстава правесці час разам. Сёння ёсць шмат жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтым мастацтве. Прыемна, што гэта радуе дарослых і дзяцей.

Лілія КУДЗІНА, кіраўнік гуртка «Умелыя ручкі» аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна:
— У гуртку мы ствараем вырабы ручной работы, заліваем гіпсавыя фігуркі і статуэткі, а таксама вырабляем араматызаваныя свечкі і мыла. Да Новага года рабілі ўпрыгажэнні для ёлкі, шарыкі з тканіны. Гэта патрабуе асаблівага майстэрства, творчага падыходу, уважлівасці, уседлівасці, развіваве памяць і дробную маторыку. У людзей з інваліднасцю гэта атрымліваецца, яны прыкладаюць максімум старанняў, і вырабы радуюць вочы. Мы прымаем удзел у выставах-продажах, і нашы вырабы купляюць з вялікім задавальненнем.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026
В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».