— На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 26 населеных пунктаў, у якіх жывуць 1502 жыхары, з іх — 796 працаздольных, 541 пенсіянер і 165 дзяцей. Пад пастаяннай увагай знаходзяцца пытанні работы гандлю, аховы здароўя, камунальнікаў, стану дарог, забеспячэння палівам, вулічнага асвятлення і многія іншыя.
На асаблівым кантролі былі, ёсць і застаюцца пытанні добраўпарадкавання. Вялікая ўвага ўдзяляецца месцам у памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сумесна са старастамі вёсак і іх жыхарамі арганізоўваюцца і праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку на могілках — іх у нас дваццаць.
На тэрыторыі сельсавета рэалізуецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 ад 24 сакавіка 2021 года «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». У бягучым годзе знесена 7 дамоў, адзін прададзены і адзін знаходзіцца ў стадыі продажу.
Праводзяцца работы па ліквідацыі аварыйных дрэў. Асноўным прыярытэтам у пытанні добраўпарадкавання застаецца пакос у вясенне-летні перыяд пустуючых, незамацаваных тэрыторый у 26 населеных пунктах сельсавета.
Пытанні жыццезабеспячэння нашых жыхароў заўсёды знаходзяцца на пастаянным кантролі сельвыканкама.
Галіна СМАЛЯНКА
фота Яраславы МАНКЕВІЧ







