• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.09.2026, 17:23
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Пад белымі крыламі

Эмілія Цэлагуз стварыла ў вёсцы Качаны райскі куточак

by Галина Смолянко
23.09.2026
в Пад белымі крыламі
Эмілія Цэлагуз стварыла ў вёсцы Качаны райскі куточак
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вёска Качаны Турэцкага сельсавета сустрэла маляўнічымі краявідамі і цішынёй. Знайсці дом Эміліі Іосіфаўны Цэлагуз нескладана — ён выдзяляецца сваёй непаўторнасцю. Летась у конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў жанчына заняла трэцяе месца.

Адкуль карані

— Я родам з вёскі Шашкі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, — пачала аповед гаспадыня. — Вёска не старая, на працу ў мясцовы калгас выходзілі 120 жанчын і 90 мужчын. Тут была пачатковая школа, затым хадзілі ў суседнюю вёску Кругловічы.

Бацькі Эміліі вяршынь навукі не скаралі — тата працаваў у леспрамгасе, матуля — паляводам. Яны вельмі хацелі, каб дачка вучылася. Бацька ганарыўся, калі дзяўчынка са сцэны вясковага клуба чытала вершы.

Пасля заканчэння школы Эмілія паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага на фізічны факультэт. Па размеркаванні паехала на працу ў школу вёскі Аслянка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Педагогам адпрацавала шэсць гадоў, затым дваццаць два гады — інжынерам-праграмістам на «Інтэграле» ў сталіцы.

Дом мяняе выгляд

У 2012 годзе Эмілія Іосіфаўна разам з дзецьмі вырашылі купіць дом у вёсцы Качаны. Вясной пачалі з таго, што набылі трымер. Сын Сяргей пачаў абкошваць тэрыторыю. Дачка Наталля зграбала палёгшую шматгадовую траву.

— У вёсцы заўсёды паважалі тых, хто працуе, — дзеліцца ўспамінамі жанчына. — Вось вясковы мужчына і прапанаваў дапамагчы заараць  прысядзібны ўчастак. Затым зрабілі градкі і пасадзілі гародніну. Кавалачак зямлі ўпрыгожылі цюльпанамі.

Наступны этап — навядзянне парадку ў хаце. Сям’я зняла старыя шпалеры і паклеіла новыя. Купілі фарбу і пафарбавалі будынак. Дзень за днём, месяц за месяцам ён мяняў свой выгляд. Праз чатыры гады абшылі сайдынгам, памянялі дах, накрылі веранду, зрабілі прыбудову.

— Будаўнікоў Бог пасылаў добрых, — успамінае Эмілія Іосіфаўна. — Яны не толькі шчыра працавалі, але давалі карысныя парады, як найлепш абуладкаваць дом — будынак паступова мяняў свой выгляд.

Прызнанне ў любові

У вёсцы Качаны — пяць жылых дамоў, у іх жывуць адзінаццаць чалавек, якія новай жыхарцы моцна падабаюцца за характар, адкрытасць, добразычлівасць. «Яны заўсёды прыйдуць на дапамогу. Іх проста так немагчыма пачаставаць, абавязкова атрымаеш штосьці ўзамен», — з гонарам апавядае субяседніца.

Эмілія Іосіфаўна прызналася, што моцна любіць беларускіх жанчын. На яе думку, яны вядуць годны лад жыцця, таму нездарма 2026 год названы ў іх гонар. Беларускі шмат працуюць, усёй душой любяць  сям’ю. Добрыя словы адрасавала і ў адрас мужчын Гродзеншчыны, якія ганарацца родзічамі, цэняць зямлю і шчыра на ёй працуюць.

У карагодзе хараства

— Мая сям’я — я, дачка Наталля, сын Сяргей, — гаворыць маці і дадае: «Мы трымаемся адзін аднаго. Усе работы па доме і на прысядзібным участку выконваем разам. Кветкі садзіць дачка Наталля і ўкладвае ў іх душу.»

Сапраўды, калі трапляеш на падворак, перахоплівае дух, а вочы разбягаюцца ад непаўторнай прыгажосці. Чаго тут толькі ні ўбачыш! Градкі зроблены па-сучаснаму: аздоблены драўлянымі агароджамі. А колькі тут шматлетнікаў! Што да гартэнзіі —  яна сапраўдная чараўніца. А вось прайсці і не спыніцца каля вяргінь-прыгажунь было немагчыма — яны вярталі ў гады дзяцінства.

Ні адзін кавалачак зямлі тут не пустуе. У карагодзе рознакаляровага хараства раствараешся —  і дзякуеш гаспадыні за цуда. Гэтая нялёгкая праца заслугоўвае таго, каб прыгажосць радавала як саміх гаспадароў, так і тых, хто душой дакранаецца да яе.  

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».