• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 14:08
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Пад белымі крыламі

Редакция газеты «Полымя» начинает новый творческий проект «Пад белымі крыламі», который расскажет о людях Кореличчины

by Галина Смолянко
15.08.2026
в Пад белымі крыламі
Редакция газеты «Полымя» начинает новый творческий проект «Пад белымі крыламі», который расскажет о людях Кореличчины
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вольга і Дзмітрый ПАХОЛЬЧЫК: «Наш сямейны багаж — дарослыя дзеці, утульны дом, сямейныя традыцыі і сотні ўспамінаў»

Сям’я — самае дарагое і важнае ў жыцці. Тут чалавек атулены любімымі людзьмі, клапоціцца пра блізкіх, тут ён адчувае сябе камфортна і дзе можна заставацца самім сабою. Нездарма ў народзе заўважана: «Не патрэбны клад, калі ў сям’і лад».

Чвэрць стагоддзя крочаць па жыцці разам Вольга Паўлаўна і Дзмітрый Аляксандравіч Пахольчыкі з г.п. Карэлічы. Як яны прайшлі гэты шлях і што было галоўным у жыцці, журналіст пацікавілася ў юбіляраў.

— Вы памятаеце дзень свайго знаёмства? Што асабліва часта ўсплывае ў памяці?

Вольга: Мы пазнаёміліся суботнім снежаньскім вечарам у Гродна, дзе я вучылася, хаця родам з суседніх вёсак.

Дзмітрый: Сапраўды, пазнаёміліся ў Гродна, калі ездзіў на курсы напярэдадні Новага года.

— Якім было ваша вяселле? Дзе рэгістравалі свой шлюб і дзе  адзначалі ўрачыстасць?

Вольга і Дзмітрый: Шлюб быў зарэгістраваны ў Карэліцкім ЗАГСе. Вяселле было гучным і па традыцыі тых гадоў прадаўжалася тры дні, спачатку ў нявесты, а потым — у жаніха.

— Праца — аснова асноў. Якія прафесіі вы абралі, і ці сталі яны сэнсам жыцця?

Вольга: Я атрымала прафесію настаўніка і мне падабаецца працаваць з дзецьмі.

Дзмітрый: Я па спецыяльнасці — вадзіцель-кранаўшчык. Усё сваё жыццё я за рулём.

— У чым, па вашым меркаванні, галоўны сакрэт сямейнага шчасця?

Вольга: Давер і павага адзін да аднаго.

Дзмітрый: Уменне выслухаць, падтрымаць, уступіць.

— Згадзіцеся, вялікае шчасце сям’і — дзеці. Ці апраўдваюць яны вашы спадзяванні?

Вольга: Дзеці — галоўны сэнс жыцця. Яны прыносяць радасць і яго паўнату.

Дзмітрый: Мы ганарымся сваімі дзецьмі, іх поспехамі і дасягненнямі. Яны — наша падтрымка і апора.

— Хто з’яўляецца лідарам у сям’і?

Вольга і Дзмітрый: У нашай сям’і рашэнні прымаюцца сумесна на роўных.

— 25-годдзе сумеснага жыцця  — чвэрць стагоддзя. З якім сямейным багажом вы прыйшлі да гэтай падзеі?

Вольга і Дзмітрый: Наш сямейны багаж — дарослыя дзеці, утульны дом, сямейныя традыцыі і сотні ўспамінаў.

— Ці захоўваеце сямейныя традыцыі сваіх сем’яў?

Вольга: Многія традыцыі нашых бацькоў сталі і нашымі сямейнымі.

Дзмітрый: Так. І я спадзяюся, што нашы дзеці іх захаваюць.

— Якія рысы характару цэніце ў людзях?

Вольга: Спагаду, адказнасць, мэтанакіраванасць.

Дзмітрый: Сумленнасць, дабрыню, працалюбства.

— Дзе і калі любіць адпачываць ваша сям’я?

Вольга і Дзмітрый: Лепшы адпачынак разам з сям’ёй на свежым паветры.

— У вас ёсць свае захапленні, якімі займаецеся ў вольны час?

Вольга: Люблю гатаваць, спрабаваць штосьці новае.

Дзмітрый: Рыбалка.

— Вашы пажаданні маладым сем’ям, якія пачынаюць сумеснае жыццё?

Вольга і Дзмітрый:  Шчасця, узаемаразумення, дабрабыту і шмат радасных момантаў. Няхай сямейны ачаг будзе сагрэты цяплом і любоўю.

«На Карэліччыне хочацца жыць…» Родны куточак. Любоў да яго чалавек праносіць праз усё жыццё, таму адчувае тут сябе шчаслівым.

Дзмітрый нарадзіўся ў аграгарадку Краснае — гэта  ў некалькіх кіламетрах ад райцэнтра. У сям’і Ракачоў выхоўвалася трое дзяцей — ён, брат Аляксей і сястра Аліна. Яны раслі ў любові, згодзе, працы.

Пасля сканчэння Красненскай сярэдняй школы юнак вучыўся ў Карэліцкім ГПТВ № 125. Затым былі служба ў арміі і два з паловай гады працы ў сталіцы. Вырашыў вярнуцца на малую радзіму. Брат Аляксей у той час служыў у Карэліцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Дзмітрый вырашыў таксама ўладквацца сюды на службу. Пазней аб сваім выбары ён ніколі не пашкадаваў. Справа не з лёгкіх, але яна па душы:  стаіш на абароне людзей.

У роднай старонцы Дзмітрый сустрэў спадарожніцу жыцця Таццяну, стварыў сям’ю, маюць дачку Еву.  У сакавіку гэтага года сям’я атрымала арэнднае жыллё па вуліцы Арцюха ў райцэнтры: два ўтульныя пакоі, у якіх маладой сям’і камфортна жыць.

Добра склаўся лёс і ў брата Аляксея. Яго жыццёвая сцяжынка пачыналася гэтак жа як у Дзмітрыя: школа, вучылішча, армія, РАНС. Аляксей таксама знайшоў сямейнае шчасце  ў роднай старонцы, якое падзяляе з каханай жонкай Вольгай. Разам яны выхоўваюць 13-гадовага сына Максіма. Зараз Аляксей працуе на роднай зямлі — дапамагае СВК «Маяк-Заполле» ўбіраць збажыну. Дарэчы,  займаецца гэтай справай чатырнаццаты сезон. А познім вечарам спяшаецца дамоў, дзе ў новай арэнднай кватэры па вуліцы Арцюха чакаюць родныя.

— На Карэліччыне хочацца жыць, — гаворыць Дзмітрый Ракач. — Тут камфортна жывецца і лёгка дыхаецца, усё сваё і роднае. Тут жывуць працавітыя і добразычлівыя людзі. Зараз Карэлічы мяняюць сваё аблічча, яны з кожным днём становяцца ўсё больш утульнымі і прыгожымі.

Наталля ЖУК: «Саломапляценне — шлях ад малога зярняці ў зямлі да гатовага зіхатлівага вырабу»

Стварыць сапраўдныя цуды сваімі рукамі — справа не з простых. Натхненне і майстэрства тут з’яўляюцца лепшымі памочнікамі.  Чалавек прыкладзе рукі — і новыя вырабы радуюць вочы. Як гэта ўдаецца рабіць майстру народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Аляксандраўне Жук з райцэнтра, вядзём з ёй гутарку.

— Наталля Аляксандраўна, што для Вас саломка?

— Для мяне саломка — гэта «беларускае золата», цяпло сонца, што застыла ў матэрыяле: ломкі сам па сабе, але ў руках і правільным пляценні становіцца трывалым, даўгавечным і  прыгожым. Кожнае сцябло трэба адчуць, падрыхтаваць, правільна ўкласці. Праца з ёй патрабуе каласальнага цярпення, уседлівасці і ювелірнай дакладнасці. З простага прыроднага матэрыялу нараджаюцца сапраўдныя творы мастацтва. Гэта мова, на якой гавару са светам, выказваючы сваю любоў да роднай зямлі, яе культуры і традыцый, спосаб паказаць, наколькі багатая наша культура.

— Як адносіцца да Вашага рамяства сям’я?

— Сям’я — гэта месца, дзе мяне заўсёды чакаюць, разумеюць і прымаюць любой. Гэта любоў, якая не патрабуе ўмоў. Мая праца адымае шмат часу і сіл, але менавіта дома, у коле блізкіх, напаўняюся энергіяй. Мая сям’я —  галоўныя знатакі і крытыкі, таму яна — вялікая апора, галоўная крыніца  натхнення і надзейны тыл. Рамёства, саломапляценне, часта асацыююцца з сямейнымі традыцыямі,  раней майстэрства перадавалася ад бацькоў да дзяцей. Мая сям’я —  тая самая трывалая аснова, быццам моцны каркас у саламянай скульптуры. Без іх падтрымкі, разумення і веры ў мяне  не змагла б дасягнуць такіх поспехаў у творчасці. Гэтыя два паняцці для мяне вельмі падобныя. Як з асобных саломінак пляцецца моцны і прыгожы ўзор, як і з любові, падтрымкі і даверу кожнага члена сям’і складаецца наша агульнае шчасце.

— Адкуль бярыце матэрыял?

— Мы спецыяльна засяваем свой участак і вырошчваем тры галоўныя культуры: жыта, ячмень і авёс. Кожная з іх унікальная: жыта дае доўгае і трывалае сцябло, ячмень радуе мяккасцю і прыгожым залацістым адценнем, а авёс валодае неверагодным атласным бляскам.

Затым наступае самы цяжкі фізічны этап, у якім заўсёды ўдзельнічае мой муж Андрэй Пятровіч. Мы разам уручную зразаем злакі серпам, а далей муж бярэ на сябе ўсю чарнавую працу: салому трэба правільна зварыць, высушыць і адсартаваць. Муж поўнасцю вызваліў мне прастору для чыстай творчасці, за што яму неверагодна ўдзячна. Наша саломапляценне —  шлях ад малога зярняці ў зямлі да гатовага зіхатлівага вырабу.

— Як  Вы прыйшлі ў рамяство?

— Я прыйшла ў гэтае рамяство сама, без спецыяльнай адукацыі. У мяне не было настаўнікаў, таму веды, тэхнікі і сакрэты майстэрства даводзілася збіраць па крупінках — з кніг, інтэрнэта, метадам спробаў і памылак, майстроў  народнага саломапляцення. Кожная асвоеная дэталь — вынік спробаў і бяссонных начэй, але гэта таго заслугоўвае.

— Што Вы адчуваеце, калі бачыце гатовы вынік сваёй працы?

— Гэтае неверагоднае пачуццё шчасця і напоўненасці.  Калі з простай, ломкай сухой травінкі, якую мы разам з мужам нарыхтавалі, нараджаецца трывалы, зіхатлівы выраб. У гэты момант разумею, што ўвесь доўгі шлях, які прайшла як самавучка, быў зроблены недарэмна. Мае вырабы прыносяць радасць людзям, і гэта найлепшая ўзнагарода для майстра.

— Вашы планы на будучае?

— Мае галоўныя планы — прадаўжаць развівацца, спрабаваць новыя, яшчэ больш складаныя тэхнікі і ствараць маштабныя вырабы, за якія  раней, магчыма, пабаялася б узяцца. Паколькі я самвучка і збірала веды па крупінках, мне вельмі хочацца дзяліцца гэтым вопытам.

У планах —  перадаць сваё майстэрства далей, магчыма, праводзіць майстар-класы, каб наша традыцыйнае саломапляценне жыло і развівалася.

— Якія пажаданні ў Год беларускай жанчыны як майстра саломкі?

— Як майстар саломапляцення часта думаю аб тым, што беларуская жанчына ў могім падобна на саломку. На першы погляд яна здаецца ломкай, нежнай і вытанчанай, але ў ёй скрыта вялікая ўнутраная сіла, гібкасць і стойкасць перад любымі жыццёвымі вятрамі. Наш народ вякамі ствараў з саломкі абярэгі, і я веру, што менавіта жанчына —  галоўны абярэг свайго дома, сваёй сям’і і нашай роднай Беларусі.

У Год беларускай жанчыны хачу пажадаць кожнай з нас сонечнага цяпла ў душы, моцнага здароўя і невычэрпнага натхнення. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць і гармонія. Знаходзьце час для таго, што прыносіць радасць  — няхай рукадзелле, клопат пра блізкіх ці любімая праца. Памятайце, што кожная з нас па крупінках стварае шчасце вакол сябе. Няхай ваша жыццё будзе такім жа яркім, залатым і напоўненым святлом, як спелае беларускае жыта ў цёплы летні дзень.

У «Вектары+» рады пакупнікам

Адкрыць сваю ўласную справу — аб гэтым мараць многія, вось толькі не ва ўсіх атрымліваецца. Калі гэта ўдаецца зрабіць, чалавек адчувае сябе ўпэўнена ў жыцці  і прадаўжае ёй шчыра служыць, атрымлівае ад гэтага задавальненне і прыносіць карысць людзям.

Выбар у жыцці

Іна нарадзілася ў Карэлічах. Тут скончыла школу, затым  — Гродзенскае гандлёва-кулінарнае вучылішча. Атрымала прафесію прадаўца нехарчовых тавараў шырокага профілю.

Пачала працаваць у ЦУМе горада Гродна прадаўцом. Абранай прафесіі аддала пяць гадоў і прыехала на працу на малую радзіму. Уладкавалася ў спажывецкую кааперацыю і працавала ў розных аддзелах райунівермага г.п. Карэлічы.

— Гандаль — мой выбар у жыцці, гэта сувязь з пакупнікамі, якіх стараюся абслужыць на высокім узроўні. Імкнуся, каб з магазіна яны  пайшлі з купленым таварам і добрым настроем, — адзначае жанчына.

Свая справа

У 2022 годзе Іна Мікалаеўна Булак адкрыла сваю справу. Ёй хацелася праверыць сябе і свае магчымасці. Выбар быў спынены на касметычных таварах. Марыла радаваць жанчын і ў асаблівасці гандляваць прадукцыяй «Беліта-Вітэкс».

— Я пакінула тую ж назву магазіна «Вектар», што была ў маіх папярэднікаў, — гаворыць індывідуальны прадпрымальнік. — Гэтая гандлёвая кропка карысталася попытам у пакупнікоў. Яна прадаўжае знаходзіцца на тым жа месцы.

Як тлумачыць жанчына, тут яна і дырэктар, і прадавец, і сочыць за парадкам у магазіне. Сама заказвае тавар, прыслухоўваючыся да пажаданняў пакупнікоў. За гады працы добра вывучыла іх попыт на тавары, таму імкнецца павялічваць іх асартымент.

З людзьмі і для людзей

— Я сама карэліцкая і многіх людзей добра ведаю, што дапамагае добра вывучаць іх пажаданні, — прадаўжае Іна Мікалаеўна і дадае, што ў магазіне  маецца шырокі асартымент тавару: крэмы для твару і цела, шампуні і бальзамы для валасоў, дэзадаранты для цела, лак і фарба для валасоў, парфюмерная вада для мужчын і жанчын. Таксама ў продажы ёсць панчошна-шкарпетачныя вырабы беларускіх вытворцаў  — GONTE і брэсцкія шкарпеткі, пральныя парашкі, сродкі для мыцця посуду, прадметы асабістай гігіены.

— Карыстаецца попытам усё — ад пральнага парашка да шампуні для валасоў, — удакладняе жанчына. — Ёсць шмат пастаянных пакупнікоў,  іх попыт ведаю, новым імкнуся параіць тавар і падзякаваць усіх за пакупку.

У адной камандзе

Самым надзейным памочнікам у справе для Іны Мікалаеўны з’яўляецца сын Алег. Па спецыяльнасці ён інжынер-механік, але стараецца, каб справа развівалася. Ён — падтрымка і апора.

Немалаважнай апорай з’яўляюцца пакупнікі, дзеля каго яна накіроўвае свае старанні, і яны стымулююць у паўсядзённай працы.

— Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, на дапамогу прыйдзе аддзел  эканомікі райвыканкама, яго супрацоўнікі заўсёды падтрымаюць і дадуць канкрэтную параду, — гаворыць індывідуальны прадпрымальнік.

Астравок прыгажосці

Жанчына прызналася, што моцна любіць кветкі. Іх каля  яе дома шмат, у  большасці ружы і петуніі, якія нясуць настрой і радасць. Яна любуецца імі кожную раніцу і кожны вечар. І вось гэтай прыгажосцю вырашыла падзяліцца з пакупнікамі  — стварыла астравок прыгажосці. Калі на вуліцы Савецкай, дзе размешчаны магазін «Вектар+»,  праводзіліся будаўнічыя работы, старалася іх зберагчы. Кветкі любяць догляд і клопат.

— Я люблю прыгажосць, таму з дня ў дзень стараюся прапанаваць жанчынам касметычныя тавары, каб кожная была прыгожай па-свойму і адчувала сябе ўпэўненай у жыцці. Для гэтых мэт у магазіне маецца шмат тавараў, якія стараюся прапанаваць пакупнікам, — зазначыла напрыканцы сустрэчы Іна Мікалаеўна Булак.

Творчы праект падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Яраславы МАНКЕВІЧ, з архіва герояў публікацыі і газеты «Полымя»

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».