Машыніст экскаватара Карэліцкага ўчастка Дзятлаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм Фёдар Кныш атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё меліярацыйнай галіны Карэліцкага раёна.
Узнагароду механізатару на рабочае месца прывезлі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько і начальнік Карэліцкага ўчастка Дзятлаўскага ПМС Васіль Баўдзей. Віншуючы мужчыну з узнагародай, Яўгеній Анатольевіч адзначыў высокі прафесіяналізм і самааддачу Фёдара Анатольевіча.

Сам механізатар кажа, што шчыруе меліяратарам ужо шосты год. Працаваць яму падабаецца. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, а ўсё астатняе яму даспадобы:
— Мы выконваем вельмі важную працу. Дзякуючы нам раней невыкарыстоўваемыя землі можна засяваць, каб сабраць добры ўраджай. Усё на карысць Радзімы!

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара























