• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.07.2026, 18:49
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

Асеннія клопаты лукскіх аграрыяў

by
10.10.2017
в Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На календары – сярэдзіна восені. Нягледзячы на тое, што слупок тэрмометра няўмольна апускаецца да адзнакі нуль градусаў, у аграрыяў Карэліччыны працягваюцца гарачыя дні. А гарачыя яны ад плённай працы, бо зрабіць яшчэ трэба шмат, адпачываць пакуль што рана.

Працаўнікі ДП “Лукі-Агра” сёння не спыняюцца ні на хвіліну: убіраюць ураджай цукровых буракоў, здрабняюць кукурузу і закладаюць сіласныя траншэі. Тэмпы работы залежаць не столькі ад аграрыяў, колькі ад нябеснай канцылярыі.

– Безумоўна, умовы надвор’я ўносяць значныя карэктывы ў нашу працу. Пасля дажджу тэхніка ў нізінах працаваць не можа. Тады мы перамяшчаемся на больш высокія ўчасткі, дзе глеба лягчэйшая. Пасля моцных ападкаў былі дні, калі тэхніка нават і не спрабавала выходзіць у поле, – расказвае галоўны аграном ДП “Лукі-Агра” Анатолій Канстанцінавіч Анікій.

Закласці падмурак будучага ўраджаю – задача першай ступені. На сённяшні дзень яна выканана на выдатна. Да 1 кастрычніка ў гаспадарцы пасеяна 1090 гектараў азімых: 600 гектараў азімай пшаніцы, 350 гектараў  азімага трыцікале і 140 гектараў азімага жыта. Сёння самыя познія пасевы радуюць вока ўсходамі. А як прыемна глядзець на палі маладых зялёных парасткаў, якія сапраўды ўздымаюць настрой у шэрыя асеннія дні.

Салодкая эпапея гаспадаркі

Да ўборкі цукровых буракоў у ДП “Лукі-Агра” прыступілі 5 верасня. Калі ў мінулым годзе буракаўборачны камбайн выйшаў у поле 20 жніўня, то сёлета пачатак уборкі змясціўся прыкладна на два тыдні.

Пад цукровыя буракі ў гаспадарцы адведзена 450 гектараў. Ураджайнасць у гэтым годзе лепшая,  чым у мінулым і складае 420 тон з гектара. Як расказаў галоўны аграном, сёлета было дастаткова ападкаў, што немалаважна для росту і развіцця салодкай культуры.

На сённяшні дзень убрана большая палова цукровага ўраджаю: з 287 гектараў атрымалі каля 12 тысяч тон буракоў. Цукрыстасць на ўзроўні 16 працэнтаў.

– Цукровыя буракі – прыбытковая сельскагаспадарчая культура. Пры ўраджайнасці 250 цэнтнераў з гектара ўсе затраты кампенсуюцца. Вышэйшая ўраджайнасць ідзе на прыбытак гаспадарцы. Да таго ж прыбытак залежыць ад надбаўкі да закупачнайй цаны: з 1 па 10 верасня дзейнічае надбаўка ў памеры 20 працэнтаў, з 11 па 20 верасня – 15 працэнтаў. Менавіта па гэтай прычыне да ўборкі салодкага ўраджаю прыступілі ў пачатку мінулага месяца, – дзеліцца Анатолій Канстанцінавіч.

На сённяшні дзень на ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” вывезена каля 8 тысяч тон цукровых буракоў. На палях у буртах – яшчэ больш дзвюх тысяч тон. Справа ў тым, што вываз салодкіх буракоў з поля ажыццяўляецца тэхнікай цукровага камбіната. Пры неабходнасці буракаўборачны камбайн можа працаваць цэлыя суткі, але тэмпы ўборкі залежаць перш за ўсё ад хуткасці вывазу буракоў з поля.

 За ўборкай ураджаю цукровых буракоў назіраць было прыемна і цікава: па-першае, люблю салодкае, па-другое, ярка чырвоны “Holmer” зачароўвае сваёй няспешнай хадой па зялёных цукровых прасторах.

На камбайне працуе малады перспектыўны механізатар Уладзімір Міхайлавіч Тананка. За штурвалам буракаўборачнага камбайна ён працуе першы сезон. Але клопаты ўборачнай кампаніі яму добра вядомы: на зернеўборачным камбайне “Джон-Дзір” старанна і з поўнай адказнасцю адпрацаваў 4 сезоны.

Пасля ўборкі ўраджаю мы прывыклі бачыць чыстае поле. З буракамі справа іншая: “Holmer” здрабняе бацвінне і раскідвае яго навокал сябе. Таму цукровыя буракі лічацца выдатным папярэднікам. Вясной пад салодкую культуру ўносіцца вялікая колькасць угнаенняў, да таго ж зварот складае каля 50 працэнтаў.

На пытанне, ці задаволены ўраджаем, Анатолій Канстанцінавіч, усміхнуўшыся, сціпла адказаў:

– Хацелася б лепш, але маем тое, што ёсць.

Лукскае золата ў пачатках

– Наша асноўная задача сёння – як можна хутчэй убраць кукурузу з палёў. Пачатак уборачнай кампаніі быў пакладзены 5 верасня. Начныя замаразкі адбіваюцца не вельмі добра: зялёныя лісты падсыхаюць і становяцца белымі. Гэта ўплывае і на якасць сіласу, – дзеліцца вопытам галоўны аграном па дарозе на кукурузнае поле.

У ДП “Лукі-Агра” царыцай палёў – кукурузай – занята 450 гектараў. 80 гектараў плануецца ўбіраць на зерне, кукуруза з астатняй плошчы будзе здрабняцца на сілас, які з’яўляецца выдатным кормам для буйной рагатай жывёлы.

Ураджайнасць кукурузы на сённяшні дзень на ўзроўні мінулага года і складае 400 цэнтнераў з гектара. Увогуле, Анатолій Канстанцінавіч неяк своеасабліва адносіцца да царыцы палёў:

– Паглядзіце, вось наша золата ў пачатках, – раскрываючы кукурузны пачатак, з лёгкай усмешкай дзеліцца ён.

На здрабненні кукурузы на сілас працуе кормаўборачны камбайн “Ягуар 840”. Але ўбіраць ураджай трэба ў сціслыя тэрміны, таму ўжо тыдзень на кукурузным полі працуе яшчэ і “Палессе”. Юрый Міхайлавіч Тананка, дарэчы, родны брат механізатара, які сёння ўбірае салодкі ўраджай, працуе на кормаўборачным камбайне чацвёрты сезон запар.

– Хлопец старанны, працавіты, адказны. За якую работу не возьмецца, усё выконвае сумленна. Два разы яму гаварыць не трэба, – хваліць маладога механізатара Анатолій Канстанцінавіч.

 Здрабнёная кукурузная маса праходзіць доўгі шлях перад тым, як стане карысным кормам для жывёл. А шлях, сапраўды, няпросты: у пары з кормаўборачным камбайнам заўсёды працуе трактар, які адвозіць кукурузную масу на ферму, дзе закладваецца сіласная траншэя. Затым пагрузчык размяркоўвае зялёную масу тонкім слоем, а трактар  “МТЗ 3022” вялізнымі каткамі ўтрамбоўвае  яе. Траншэя закрываецца плёнкай, на працягу 30 дзён сілас паспявае, адбываюцца мікрабіялагічныя працэсы, кукурузная маса кансервуецца – і ласунак для рагуль гатовы.

На сённяшні дзень ужо закладзены дзве сіласныя траншэі на МТФ у в. Асташын, 3 – у в. Далматаўшчына. Завяршаецца закладка сіласнай траншэі на МТФ “Лукі”.

– Наперадзе ў нас яшчэ вялікія аб’ёмы работы. Будзем працаваць, старацца, бо ўсім вядома, што толькі плённая праца прыносіць жаданы вынік, – з аптымізмам гаворыць Анатолій Канстанцінавіч.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

Лента новостей

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026
Маленький страж, который спасает жизнь: всё об автономном пожарном извещателе

Маленький страж, который спасает жизнь: всё об автономном пожарном извещателе

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».