• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
25.07.2026, 20:37
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

Главная Последние новости

Для развития медицинского туризма в Кореличском районе есть потенциал

by Редакция Полымя
13.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Люты ў Беларусі аб’яўлены месяцам лячэбна-аздараўленчага і медыцынскага турызму. Напрамак перспектыўны і, з якога боку ні зірні, патрэбны. А наколькі ён актуальны для Карэліччыны, паспрабавала разабрацца карэспандэнт раённай газеты “Полымя”.

Каб адказаць на гэтае пытанне, перш за ўсё варта разабрацца з самім паняццем. “Аздараўленчы турызм? Ды гэта ж  адпачынак у  санаторыі,” – скажуць многія з нас. І будуць мець рацыю. Але толькі часткова. Фармулёўка, прапанаваная Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, уключае ў сябе адразу некалькі відаў дзейнасці ў рамках адной сферы. Так, гаворка ідзе і пра лячэнне, і пра аздараўленне – гэта два найважнейшыя складальнікі медыцынскага турызму ўвогуле.

У нашым раёне, на жаль, санаторыяў  няма. Аднак можна атрымаць лячэнне не горшае, як у санаторыях.

Гаючыя ўласцівасці кіслароднага кактэйлю

Вікторыя Сялюта падчас прыгатавання кіслароднага кактэйлю

У Карэліцкай ЦРБ  працуе міжраённае шматпрофільнае аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі. Наяўнасць сучаснага абсталявання і вопытных спецыялістаў робяць яго вельмі прывабным у плане аб’екта медыцынскага турызму. Пацыентам даступныя розныя метады рэабілітацыі: ЛФК, апаратная фізіятэрапія, водалячэнне, цеплалячэнне, масаж, эргатэрапія, ігларэфлексатэрапія і шмат іншага.

Разам з выконваючай абавязкі старшай медсястры Вікторыяй  Сялюта карэспандэнт зрабіла невялікае падарожжа па фізіятэрапеўтычных кабінетах райбальніцы.

У кабінеце падводнага масажу

Зазірнулі ў кабінет падводнага масажу. Медработнік расказвае, што  падводны душ-масаж, дзякуючы стымуляцыі напорам вады,  паляпшае крывацёк. У адрозненне ад ручнога або апаратнага,  падводны душ-масаж з’яўляецца больш зберагальным, аднак не менш дзейсным, паколькі ім можна ўздзейнічаць на вялікую плошчу арганізма. Далей падымаемся на трэці паверх ЦРБ. Менавіта тут размясцілася своеасаблівая кузня здароўя.

Вікторыя Сялюта ў кабінеце электрасветалячэння

На шляху – кабінет электрасветалячэння.  Ён падзелены на дзве зоны і абсталяваны рознымі прыборамі і апаратамі: магнітатэрапія, лазератэрапія,  тэрапія імпульсным токам,  прэсатэрапія.

Мяне асабіста зацікавіла такая працэдура, як прэсатэрапія, або апаратны масаж з выкарыстаннем сціснутага паветра. Ён паскарае працэс вывядзення шлакаў і таксінаў з арганізма, аднаўляе водны баланс клетак, дазваляе пазбавіцца ад цэлюліта на любой стадыі яго развіцця, а таксама іншых наступстваў маларухомага ладу жыцця.  Сярод вынікаў такой тэрапіі — знікненне ацёкаў, зніжэнне вагі, карэкцыя фігуры, знікненне прыкмет цэлюліта, запаволенне старэння скуры, прадухіленне ўзнікнення тромбаў. У прафілактычных мэтах рэкамендуецца праходзіць курс лячэння  кожныя паўгода.

Падчас лячэбнага сеансу ў кабінеце спелеатэрапіі

Своеасаблівым гонарам Карэліцкай ЦРБ з’яўляецца сучасны кабінет спелеатэрапіі, або саляны пакой.  Працэдура з’явілася тут у мінулым годзе. Асабліва палюбіўся спелеапакой дзецям, тут яны  могуць не толькі паправіць здароўе, але і пагуляць з соллю, як у пясочніцы. Як адзначаюць самі медыкі-фізіятэрапеўты, прымяненне аналагу саляной пячоры спрыяе павышэнню эфектыўнасці медыкаментознай тэрапіі, павялічвае перыяд рэмісіі ў пацыентаў з хранічнымі захворваннямі.  Прымяняецца спелеатэрапія для лячэння захворванняў органаў дыхання, ЛОР-органаў, алергічных і скурных, сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама для прафілактыкі хранічных неспецыфічных захворванняў лёгкіх, паўторных вострых бранхітаў і пнеўманій. Працэдура спрыяльна ўплывае на  нервовую сістэму і псіхаэмацыйны стан.

Нельга не зазірнуць і ў кабінет лячэбнай фізкультуры. Таццяна Драткоўская — інструктар па лячэбнай фізкультуры аддзялення медыцынскай рэабілітацыі  цэнтральнай раённай бальніцы. Яна дапамагае пацыентам аднавіць арганізм пасля траўмаў, аперацый, працяглых хвароб. Яна і расказала, як спецыяльныя практыкаванні паляпшаюць здароўе.

Таццяна Драткоўская дэманструе работу апарата «Орторент-к» для механатэрапіі суставаў ніжніх канечнасцяў

— ЛФК — адзін з дзейсных спосабаў рэабілітацыі хворага, — адзначае Таццяна Уладзіміраўна. — Лячэбная фізкультура накіравана на аднаўленне здароўя і працаздольнасці чалавека, папярэджанне ускладненняў і наступстваў паталагічнага працэсу. Яна станоўча ўплывае і на эмацыйны стан людзей. Працуем з пацыентамі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, апорна-рухальнага апарата, неўралагічнымі захворваннямі. Дзеці трапляюць да нас у асноўным са скаліёзамі і плоскаступнёвасцю. Асноўнымі сродкамі лячэбнай фізкультуры з’яўляюцца гімнастычныя і спартыўна-прыкладныя практыкаванні. Акрамя гэтага, пацыенты праходзяць механатэрапію, якая прадугледжвае заняткі на спецыяльных апаратах і трэнажорах.

Праграму лячэбных практыкаванняў інструктар распрацоўвае індывідуальна для кожнага пацыента. Пры гэтым  улічваюцца асаблівасці захворвання канкрэтнага чалавека, спадарожныя дыягназы, рухальны рэжым, узрост, самаадчуванне і фізічная падрыхтаванасць. Ад пералічаных паказчыкаў залежыць інтэнсіўнасць і працягласць заняткаў. Яны праводзяцца як індывідуальна, так і ў складзе групы.

Стаматалагічны турызм

Медыкі Карэліччыны прапапуюць пацыентам  яшчэ адзін від медыцынскага турызму,   накіраваны на атрыманне стаматалагічных паслуг, — стаматалагічны або дэнтальны турызм. Яго галоўная асаблівасць — атрыманне кваліфікаванай меддапамогі з ужываннем новых тэхналогій,  і ў той жа час без неабгрунтаваных пераплат, нацэнак за дыягностыку, прафілактыку і лячэнне.

Вось так, разабраўшыся ва ўсіх тонкасцях медыцынскага турызму,  атрымліваецца, што на Карэліччыне ён даступны, хоць і не зусім у класічным разуменні яго вызначэння.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Лента новостей

Солидная цифра АПК. Как в Беларуси идет цифровизация сельского хозяйства

Солидная цифра АПК. Как в Беларуси идет цифровизация сельского хозяйства

25.07.2026
Обряд «Зажинки» провели в СПК «Маяк-Заполье»

Обряд «Зажинки» провели в СПК «Маяк-Заполье»

25.07.2026
В Кореличском районе проводятся «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые линии

25.07.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

В Кореличском районе проводится прием граждан

25.07.2026
Во дворе по улице Советская начали устанавливать оборудование

Во дворе по улице Советская начали устанавливать оборудование

25.07.2026
В Кореличах продолжается реконструкция стадиона

В Кореличах продолжается реконструкция стадиона

25.07.2026
В парке г.п. Кореличи состоялся субботник

В парке г.п. Кореличи состоялся субботник

25.07.2026
Начальник пожарной аварийно-спасательной части № 2 г.п. Мир Денис Кузьмич: «Быть пожарным — это выбор сильных»

Начальник пожарной аварийно-спасательной части № 2 г.п. Мир Денис Кузьмич: «Быть пожарным — это выбор сильных»

25.07.2026
Поздравление руководства Кореличского района с Днем пожарной службы

Поздравление руководства Кореличского района с Днем пожарной службы

25.07.2026
На заседании Кореличского райисполкома рассмотрели эффективность работы по защите прав и законных интересов детей в социально опасных семьях

На заседании Кореличского райисполкома рассмотрели эффективность работы по защите прав и законных интересов детей в социально опасных семьях

24.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».