• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 07:22
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

Геннадий Жигало из КСУП «Луки-Агро» стал лучшим инженером Гродненской области

by
18.12.2019
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Не сакрэт, што аграрныя поспехі таго ці іншага сельгаспрадпрыемства ў значнай ступені залежаць ад забяспечанасці гаспадаркі тэхнікай і яе спраўнасці. Штогод адно з буйнейшых прадпрыемстваў Карэліччыны – КСУП “Лукі-Агра” паказвае стабільна высокія вынікі ў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах. І гэта зусім нядзіўна. За захаванасць машынна-трактарнага парка гаспадаркі адказвае галоўны інжынер-механік Генадзій Жыгала, стаж працы якога ў “Луках” налічвае 37 гадоў.

Некалькі тыдняў таму, 23 лістапада, Генадзій Жыгала ў складзе раённай дэлегацыі прадставіў Карэліччыну на абласных “Дажынках” у г. Смаргонь. Ён заняў першае месца ў спаборніцтве сярод галоўных інжынераў Гродзенскай вобласці.

Аднак гэта далёка не першае ўшанаванне граматнага спецыяліста на вышэйшым узроўні. Падчас правядзення рэспубліканскіх “Дажынак” у Мар’інай Горцы Генадзій Жыгала прымаў віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Таксама галоўны інжынер КСУП “Лукі-Агра” тройчы ўваходзіў у склад раённай дэлегацыі на абласных святах працаўнікоў вёскі.

– У гаспадарцы працую з 1 ліпеня 1982 года, – дзеліцца Генадзій Жыгала. – Скончыўшы Жыровіцкі саўгас-тэхнікум і атрымаўшы спецыяльнасць “тэхнік-механік”, пасля службы ў арміі прыйшоў у калгас “Лукі” на пасаду загадчыка мехдвара. Затым быў інжынерам па працаёмкіх працэсах. На працягу 16 гадоў працаваў загадчыкам рамонтнымі майстэрнямі КСУП “Лукі-Агра”. Адным словам, уся мая працоўная біяграфія звязана з адным сельгаспрадпрыемствам і любімай справай. Адкуль цяга да тэхнікі? Усё атрымалася само сабой. Мой бацька быў жывёлаводам і на сельгасмашынах ніколі не працаваў. Аднак у школьныя гады я ўвесь летні адпачынак быў заняты ў калгасе “Новае жыццё”. Родам я з в. Пагор’е Красненскага сельсавета і вучыўся ў Востухаўскай сярэдняй школе. Магчыма, ужо тады падсвядома я вырашыў звязаць сваё жыццё з тэхнікай.

На сённяшні дзень машынна-трактарны парк КСУП “Лукі-Агра” забяспечаны ўсёй неабходнай сельгастэхнікай, якая дазваляе правесці масавыя палявыя работы ў аптымальныя тэрміны. Гэта 44 трактары і пагрузчыкі, 8 зернеўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачныя комплексы і іншая тэхніка, на якой працуюць аграрыі гаспадаркі. Штогод па выніках раённага агляду-конкурсу машынных двароў сельгаспрадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў Карэліччыны.

– З вопыту работы магу дакладна сказаць: тэхніка праслужыць доўга толькі тады, калі маханізатар на сваім месцы, – адзначае Генадзій Жыгала. – У КСУП “Лукі-Агра” ўсе хлопцы малайцы і беражліва адносяцца да машын, на якіх працуюць. Аднак тэхніка ёсць тэхніка, і яна ламаецца. Безумоўна, асаблівае напружанне адчуваецца, калі паломкі здараюцца ў разгар сельскагаспадарчых работ, напрыклад, падчас жніва, калі кожная хвіліна на вагу золата. У такія моманты з’яўляецца азарт знайсці прычыну і адрамантаваць тэхніку як мага хутчэй. Ты ж разумееш, што ад тваёй працы залежаць вытворчыя паказчыкі ўсёй гаспадаркі. Дзякуючы дальнабачнасці і гаспадарлівасці дырэктара КСУП “Лукі-Агра” Мікалая Аляксандравіча Гавіны на мехмайстэрнях заўсёды ёсць запчасткі. Калі ж чагосьці няма, тады абавязкова выдзяляюцца неабходныя сродкі на набыццё. Асноўнае правіла, якім я кіруюся на працягу многіх гадоў: “Падчас масавых палявых работ тэхніка павінна не прастойваць на мехмайстэрнях, а знаходзіцца на полі. Я спакойны толькі тады, калі на лукскіх палях кіпіць работа”.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».