• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.09.2026, 14:27
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

Кореличчина празднует 80-летие Великой Победы (+видео)

by Редакция Полымя
09.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Карэлічы шматлюдна. Тут сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь, госці. Іх увазе прадастаўляецца тэатралізаваны тэматычны аўтапарад «Старонкі памяці свяшчэннай». 

Затым  калона накіроўваецца да мемарыяльнага комплексу «Зорка».

Тут праводзіцца тэтралізаваны мітынг-памяць «Памятаць, каб жыццё прадаўжалася!»

Слова прадастаўляецца старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Гардзею:

— Дарагія землякі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу і дзеці вайны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі! Сёння мы сабраліся, каб адсвяткаваць велічную дату — 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Айчынная вайна — гэта не толькі старонка гісторыі, гэта жывы напамін аб цане, якую прыйшлося заплаціць за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Прайшло ўжо шмат гадоў, аднак наступствы той вайны напамінаюць аб сабе і сёння. Скаверкаваныя лёсы людзей, пажоўклыя пахаронкі амаль у кожнай сям’і. Выбітае з жыцця цэлае пакаленне маладых людзей. Рэспубліку Беларусь ніколі не зразумець, калі не ведаць, што ж перажыў наш народ падчас вайны. Які ён набыў вопыт на фронце і ў тылу. Не зразумець нашы асаблівыя адносіны да арміі абаронцаў Айчыны.

Горка чуць, калі Другая сусветная аб’яўляецца толькі вайной за сусветнае панаванне. Балюча бачыць, як герояў аб’яўляюць злачынцамі, а злачынцаў — героямі. Вялікая Айчынная не была вайной рускіх з немцамі. Гэта была вайна з нацызмам. Савецкія салдаты разам з саюзнікамі прынеслі народам свету і нямецкаму народу вызваленне ад «карычневай чумы». У 45-м фашызм быў пераможаны. Але корні, якія яго піталі, не знішчаны да канца. Яны яшчэ даюць свае ядавітыя ўсходы ў розных канцах планеты.

Свет па сённяшні дзень не пазбавіўся ад ідэалогій, якія прапаведуюць крайні нацыяналізм, рэлігійны фанатызм, ідэі сусветнага панавання. Усе яшчэ знаходзяцца тыя, каму патрэбны новыя фюрэры. Хто паразітуе на бедах людзей і абяцае простыя рашэнні складаных і вельмі запутаных праблем. Хто для дасягнення сваёй мэты гатовы пераступіць праз усё —  мараль, кроў, чалавечае жыццё. Злачынствы нацызму і яго крах — гэта самае грознае папярэджанне ўсім, хто заклікае выгнаць іншародцаў і іншаверцаў.

Памяць пра тыя грозныя ваенныя гады, як і нясціхаючы народны смутак, назаўсёды застанецца ў сэрцах людзей, жывучых у адной краіне. Людзей, якія пазналі шмат гора. Прайшлі ўсе цяжкасці страшнай вайны. Людзей няпроста выжыўшых, але выстаяўшых і перамогшых. За гады акупацыі гітлераўцы поўнасцю ці часткова разбурылі больш 200 гарадоў і пасёлкаў, звыш 9 тысяч вёсак. Скатаваная, але непакорная Беларусь ператварылася для захопнікаў у недаступную крэпасць і ўвайшла ў сусветную гісторыю як рэспубліка-герой.

Карэліцкі край з лішкам адчуў жахі ваеннага ліхалецця. Кожны наш куточак дыхае мужнасцю, стойкасцю і гераізмам. Легендарнай старонкай стала падрыўная дзейнасць мірскіх і ярэміцкіх камсамольцаў-падпольшчыкаў і партызан. Гісторыяй цэлай краіны стаў гераізм Уладзіміра Царука і Паўла Жалезняковіча, вызваліцеляў нашых пасёлкаў і вёсак Яна Фогеля і Васілія Канавалава. Бязмежны подзвіг мірных жыхароў! Мы ніколі не забудзем аб сямі тысячах загінулых воінах, партызанах і падпольшчыках, мірных жыхарах, аб 12 вёсках, якія паўтарылі лёс Хатыні. Кожны трэці беларус аддаў сваё жыццё ў гады вайны. У нашым раёне загінулі 132 партызаны і падпольшчыкі, больш 4 тысяч мірных жыхароў былі знішчаны фашысцкімі палачамі, не вярнуліся з поля бітвы каля 2 тысяч чалавек.

Менавіта таму наш народ так глыбока шануе памяць пра загінулых. Беражэ мір і свабоду. З глыбокай павагай і клопатам адносіцца да тых, хто прыбліжаў Вялікую Перамогу. Любіў і самааддана абараняў ад ворага родную зямлю. Праўду пра гэтую вайну мы будзем адстойваць. Змагацца супраць любых спроб гэтую праўду скасаваць, унізіць і абразіць памяць загінулых. Гісторыю нельга абмануць, а яе ўрокі трэба ўсвойваць. Асабліва, калі яны даюцца такой неймаверна вялікай цаной.

Дарагія землякі! Мы не маем права дапусціць фальсіфікацыі гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны. І не стомімся нагадваць злоснікам аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва. Наш абавязак сёння — увекавечыць іх імёны і захаваць праўду аб мужнасці і самаадданасці савецкіх людзей. Няхай удзячная памяць аб’яднае ўсіх нас супраць новых войн і жорсткасці!

Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой, поспехаў і новых дасягненняў! Няхай гэтае свята чарговы раз выкліча ў нашых сэрцах пачуццё гонару за нашу Рэспубліку Беларусь, надае сілы і ўмацоўвае нашу стваральную працу, няхай у нашым небе грымяць толькі святочныя салюты, а ў жыцці нас сустракаюць кветкі і ўсмешкі сяброў! Няхай у вашых дамах пануюць мір і дабрабыт! З Днём Перамогі!

Начальнік абасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, маёр Яўгеній Гарлуковіч у сваёй прамове адзначыў, што ў нашай краіне ёсць шмат розных свят, і мы ўсведамляем іх значнасць і важнасць, паважаем і ўшаноўваем, але Дзень Перамогі выдзяляецца з усіх таму, што не было ў гісторыі чалавецтва больш лёсавызначальнай і трагічнай падзеі, чым Другая Сусветная вайна. Усё далей у мінулае адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, напоўненыя горам і пакутамі мільёнаў людзей, і ўсё менш застаецца тых, хто са зброяй у руках абараняў нашу Радзіму ў тыя суровыя гады. Ён заклікаў быць дастойнымі памяці людзей, якія прынеслі нам Вялікую Перамогу,  і назваў гэта святым абавязкам: памятаць і даражыць імі, вучыцца жыццю. «Моцная і квітнеючая Беларусь — лепшая падзяка ад нашчадкаў загінулым і жывым, тым, хто ў жорсткай барацьбе адстаяў незалежнасць нашай краіны», — падкрэсліў прамоўца.

Экскурс у тыя далёкія ваенныя гады зрабіла старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур. Лічбы і факты сведчылі аб мужнасці нашых салдат у гады Вялікай Айчыннай. На сённяшні дзень у раёне жыве два ветэраны вайны і шэсць малалетніх вязняў. Ветэранскі лідар успомніла і тых, хто не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за Радзіму, каб мы сёння жылі пад мірным небам. А гэта Герой Савецкага саюза Уладзімір Зянонавіч Царук, Леанід Іванавіч Васілеўскі, Фёдар Пятровіч Бядрыцкі, Анатолій Канстанцінавіч Цобкала, Уладзімір Данілавіч Буй, Анастасія Якаўлена Грышына, Нона Сяргееўна Навіцкая, Віктар Уладзіміравіч Раковіч, Уладзімір Канстанцінавіч Пліско, Віктар Дзмітравіч Лядзецкі і многія іншыя. Валянціна Іванаўна павіншавала землякоў з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і пажадала ўсім моцнага здароўя, вялікага шчасця і мірнага неба над галавой.

Каля мікрафона — настаяцель царквы першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, іерэй Ігар Пірог. Напачатку прамовы святар адзначыў, што мы ўспамінаем тых людзей, пра якіх сказана ў Евангеліі: «Няма больш той любові, калі хто пакладзе жыццё сваё за сяброў сваіх». Нагадаў аб тым, што Мітрапаліт Сергій Страгародскі ў першы дзень вайны, звяртаючыся да сваіх верных чадаў, сказаў: «Гасподзь даруе нам Перамогу» — і Перамога была атрымана ў гэтай свяшчэннай вайне. Ігар Пірог пажадаў ўсім мірнага неба і здароўя, зазначыўшы, што вельмі важная памяць аб подзвігу салдат, але не меншы важная і малітвенная памяць.

Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых на вайне.

Да мемарыялу загінулых воінаў, партызан, жыхароў раёна, якія аддалі свае жыцці за Радзіму ў гады вайны, ускладаюцца кветкі і вянкі.

Урачыстасць працягнулася на плошчы 17 Верасня святочнай праграмай «80 гадоў пад мірным небам», у якой прынялі ўдзел творчыя калектывы раёна, індывідуальныя выканаўцы.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».