• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.11.2026, 19:18
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

Многодетная семья Хорошко счастливо живет в благоустроенном коттедже, который выделен СПК «Маяк-Заполье»

by
26.07.2023
в Лента новостей, Общество, Последние новости, Сельское хозяйство
Какими заботами живет староста деревни Горная Рута Нина Суран
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сям’я, у якой  заўсёды пануюць лад, паразуменне і падтрымка, зусім не з’яўляецца выдумкай пісьменнікаў і кінарэжысёраў, якія распавядаюць нам пра гэта ў кнігах і з тэлеэкранаў. У нашай краіне сям’я  – нацыянальнае багацце, якое дзяржава імкнецца ўсяляк прымножыць. Гнуткая сістэма дапамог, субсідыі на жыллё, працоўныя гарантыі – усё гэта нядрэнны падмурак для моцнай і вялікай сям’і.

Гадаваць адно дзіця – вялікая радасць. Калі ў сям’і адразу шмат дзяцей – гэта ўжо вялікі дар і, разам з тым, вялізная праца. Бацькі ў адказе за кожнага з іх – яны выхоўваюць маленькіх грамадзян роднай Беларусі, будучыню сваёй краіны.

На шматдзетных глядзяць па-рознаму: адны — з захапленнем, іншыя — з кропляй зайздрасці, трэція — з прадузятасцю, але   такія сем’і нікога не пакідаюць абыякавым.

Завіталі  ў  шматдзетную сям’ю Андрэя і Вольгі Харошка, якія жывуць  у вёсцы Паланая Красненскага сельскага Савета і выхоўваюць  у атмасферы любові, узаемаразумення і падтрымкі  чацвярых дзяцей.

Маладыя гаспадары родам з Карэліч. Сустрэўшыся аднойчы,  яны  вырашылі стварыць сям’ю, цяпер сужэнцы жывуць і шчыруюць  у СВК “Маяк-Заполле”.  Вольга Сяргееўна  –  галоўны эканаміст, а Андрэй Віктаравіч – інжынер сельгаспрадпрыемства.  У іх сям’і растуць і выхоўваюцца  дванаццацігадовы Арцём,  дзесяцігадовы Максім,  шасцігадовая Ксенія і чатырохгадовая Настачка. Сям’я з 2017 года жыве ў прыгожым трохпакаёвым асабняку, які належыць гаспадарцы. А ўвогуле, на думку мужа і жонкі, фінансавая падтрымка шматдзетным у нашай краіне аказваецца  каласальная.  Харошкі не стамляюцца дзякаваць   уладам за дапамогу.

–  У раёне ні адна шматдзетная сям’я  не абдзелена ўвагай. Кожны год  у канцы жніўня    аказваецца матэрыяльная дапамога  да новага навучальнага года, дзеці ва ўстановах адукацыі харчуюцца бясплатна, маюць ільготы пры карыстанні падручнікамі, ды і на рабоце як шматдзетная маці маю права на дадатковы аплачваемы выхадны дзень,  – зазначае Вольга Сяргееўна. –  Са з’яўленнем дзяцей мужчына і жанчына перастаюць жыць для сябе.  Муж – гэта любоў, падтрымка, паразуменне. Малыя ж дораць радасць мацярынства, пра якую марыць кожная і якая робіць жанчыну па-сапраўднаму шчаслівай.

Шмат дзяцей – гэта  шчасце, памножанае ў разы. Нягледзячы на тое,  што з нараджэннем новага члена сям’і дадаецца клопатаў,  штодзённыя мыццё, уборка, гатаванне, хатняя работа не будуць у цяжар, калі рабіць усё з любоўю.

Вольга лічыць: цеплыня і пяшчота, якую ўкладаеш у дзяцей, вяртаюцца ў разы.  Арцём – першы памочнік па гаспадарцы, Максім – аматар спорту,  Ксенія – калекцыянер аўтаручак, а маленькая Настачка  любіць расказваць вершы і танцаваць.

– Каб дзеці развіваліся, трэба самому рухацца наперад, – працягвае шматдзетная мама. – Быць лакаматывам, за якім рухаецца ўвесь цягнік, і чым больш у гэтага складу “вагончыкаў”, тым хутчэй дасягаецца вызначаная мэта.

Час ад часу сям’я выязджае на прагулкі ў парк.  Хай такое  адбываюцца нячаста, але заўсёды атрымліваецца весела, радасна, з гульнямі,  новымі ўражаннямі і агульнымі ўспамінамі. У  сям’і  ёсць  і свае  традыцыі,  і любімыя  святы  –  дні нараджэння, Новы год, Вялікдзень. На святочным стале галоўнай стравай становіцца запечаная качка.  За агульнай трапезай пачуццё згуртаванасці, яднання і гармоніі яшчэ больш узмацняецца. Вольга і Андрэй упэўнены, што калі дзеці  стануць дарослымі  і воляю лёсу раз’едуцца, яны заўсёды будуць памятаць і любіць сваіх бацькоў, падтрымліваць адзін аднаго і збірацца пад дахам роднай хаты, каб зноў адчуць сябе, як у дзяцінстве, адным цэлым, адной вялікай дружнай сям’ёй,  дзе ўсе адзін аднаго любяць, паважаюць і шануюць.

Цікавімся: на чым трымаецца іх сям’я? Андрэй і Вольга тут аднадумныя: галоўнае — любоў і давер. З кожным годам іх адносіны становяцца толькі мацнейшымі.

– Я не ўяўляю свайго жыцця без мужа і дзяцей, – кажа Вольга.

– Жонка – мая надзейная падтрымка і апора. Яна ўсё паспявае:  за дзецьмі прыгледзець і нічога не выпусціць з-пад увагі, – гаворыць Андрэй.

Напрыканцы размовы  сужэнцы адзначылі:  іх самае галоўнае жаданне — каб дзеці былі шчаслівыя. А ў сям’і, дзе пануюць любоў, згода і павага, па-іншаму і быць не можа.

І сапраўды, каб быць шчаслівым і дома, і ў жыцці, трэба ўмець дараваць, дамаўляцца, умець знаходзіць кампраміс.  Нездарма адзін мудрэц сказаў, што самыя лепшыя лекі для чалавека — любоў і клопат. Хтосьці ўсумніўся: А калі не дапаможа? — Павялічце дозу! — адказаў мудрэц.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».