Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 9242 га траў першага ўкосу, што складае 64% ад плана. Убрана 84% ад скошанага.

Цалкам завяршылі касьбу ў СВК “Свіцязянка-2003”. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Маяк-Заполле”, дзе скошана 92%, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (61%) і ДП “Племзавод Карэлічы” (60%).
У раёне нарыхтавана 40586 т сенажу (25% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць ДП “Чарняхоўскі-Агра” (33%), СВК “Маяк-Заполле” (31%) і ДП “Племзавод Карэлічы” (30%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 4,21 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Маяк-Заполле” (6,05 ц карм. адз.), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (5,92 ц карм. адз.), ДП “Племзавод Карэлічы” (5,10 ц карм. адз.).

Сяргей СТОЛЯР























