• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 12:21
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

На планерке у председателя: безопасный детский отдых и празднование 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков

by
29.05.2024
в Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Общество, Последние новости
На планерке у председателя: профилактика пожаров, борьба с инвазивными растениями, капремонт жилья и благоустройство дворов
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

— Галоўнае — забяспечыць бяспечны летні адпачынак дзяцей, — такую задачу паставіў перад членамі райвыканкама старшыня Карэліцкага раёна Андрэй Гардзей. — Гэта наша першасная задача. Мы павінны зацікавіць дзяцей, зрабіць так, каб яны і ў наступным годзе захацелі адпачыць у лагеры.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ала Шэўка расказала аб падрыхтоўцы ДАЛ “Вясёлка” да летняга аздараўленчага сезона. Сёлета ў летні перыяд запланавана аздаравіць 727 дзяцей: у лагерах з дзённым знаходжаннем — 277, у лагерах з кругласутачным — 345. На Карэліччыне будзе працаваць 13 прышкольных лагераў, дзе запланаваны адпачынак 242 чалавек, 4 лагеры працы і адпачынку (35 чалавек) і 10 неперасоўных палатачных лагераў, дзе адпачнуць 210 чалавек. У ДАЛ “Вясёлка” плануецца правесці чатыры змены. Кіраўнік раёна асабліва спыніўся на арганізацыі адпачынку дзяцей у лагерах працы і адпачынку і палатачных лагерах:

— Ваша задача стварыць умовы для камфортнага знаходжання дзяцей. Не павінна быць так, што прывезлі атрад працаваць на спякоце, дзе яны шукаюць ценю. Падбярыце час і від работ, каб дзеці маглі з камфортам адпрацаваць належныя ім гадзіны. Яшчэ раз падкрэсліваю, галоўнае — бяспека. Тое ж тычыцца і палатачных лагераў. Не павінна быць розніцы паміж дзецьмі, якія адпачываюць у корпусе лагера “Вясёлка” і ў палатцы. Для іх неабходна стварыць аднолькавыя санітарна-бытавыя ўмовы. Усё павінна быць арганізавана на вышэйшым узроўні: пачынаючы ад заезду дзяцей і да апошняй хвіліны яго прыбывання ў лагеры.

Было адзначана, што ў бягучым годзе на падрыхтоўку да аздараўленчага сезона з раённага бюджэту было выдаткавана 19 тыс. руб., са сродкаў Прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва – 2,4 тыс. руб., са сродкаў, заробленых падчас рэспубліканскага суботніка, — 6,9 тыс. руб., уласныя сродкі ДАЛ — 31 тыс. рублёў. На 27 мая было зрасходавана 52,4 тыс. рублёў, што складае 93,7%

Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна праведзены бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі ДАЛ “Вясёлка”: адрамантаваны пешаходныя дарожкі,  каля двух спальных карпусоў  заліты бетонныя пляцоўкі.  Вымашчана пліткай падлога ў будынку клуба.  Адрамантаваны ўсе спальныя домікі, альтанкі, будынкі і памяшканні медыцынскага блока, пляцоўкі каля аб’екта харчавання. Праведзена абследаванне і ачыстка дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера.

— Выдатна, што прадпрыемствы раёна зрабілі рамонт будынкаў у лагеры, але неабходна да наступнага аздараўленчага сезона зрабіць тэрыторыю лагера, домікі, дзе жывуць выхаванцы, больш яркімі, — нацэліў кіраўнік раёна.

Абмеркавалі на нарадзе выкананне плана аб падрыхтоўцы да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Гаўрош расказала, што старт мерапрыемствам, прысвечаным святкаванню аднаго з галоўных святаў у нашай краіне, быў дадзены праектам “80 мірных дзён”. На бягучую дату праведзены шэраг мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, культуры, бібліятэках, Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, сярод якіх кніжныя марафоны памяці, шэраг музейных урокаў, аўта- і велапрабегі, выставы, дыялогавыя пляцоўкі. Установамі адукацыі раёна праводзіцца  акцыя “Няма забытых магіл”, падчас якой валанцёрскія атрады ўдакладняюць месцы пахавання воінаў і партызан, наводзяць на іх парадак і добраўпарадкаванне. Асобна спынілася Вольга Анатольеўна на планах святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

— Неабходна зрабіць такое мерапрыемства, якое запомніцца ўсім, — сказаў кіраўнік раёна. — Свята павінна быць арганізавана якасна, на належным узроўні.

Таксама абмеркавалі пытанне аб выкананні прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці ў 2024 годзе.

— Задача кожнага кіраўніка — кадры, — акцэнтаваў увагу Андрэй Гардзей. — Калі кіраўнік не знайшоў чалавека, які будзе працаваць на вашым прадпрыемстве, гэта дрэнны кіраўнік. Калі працаўнік напісаў заяву на звальненне — даведайцеся, у чым прычына. Стварыце такія ўмовы, каб работнік не хацеў перайсці на працу ў суседняе прадпрыемства.

Сяргей СТОЛЯР

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».