• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 18:40
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

На свіцязянскай зямлі правялі «Зажынкі»

by
18.07.2023
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
На свіцязянскай зямлі правялі «Зажынкі»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Спрадвеку зямля лічылася маці-карміцелькай. На яе ўскладвалі  свае спадзяванні, ёй кланяліся і шмат шчыравалі ў полі — і зямля спаўна аддзячвала  багатымі ўраджаямі. Сяляне ладзілі святы, каб душой дакрануцца да яе таямніц, каб словамі і песнямі перадаць сваю любоў. Адным з такіх  і былі «Зажынкі». Хлебаробы збіраліся ў полі і свой першы працоўны дзень імкнуліся адзначыць па-асабліваму.

Ва ўрочышчы «Рамейкі» СВК «Свіцязянка-2003», каля вялікага ячменнага поля, шматлюдна. Тут сабраліся ўдзельнікі жніва, члены працоўнага калектыву, работнікі культуры. Усе ў чаканні свята — і яно пачынаецца.

На збожжавым палетку ўвіхаюцца жнеі. «Дзякаваць Богу! Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца. Ядронае жыта высыпаецца, колас да коласа галаву нахіляе, пара пачынаць», — гаворыць адна з іх. Жанчыны хрысцяцца, зажынаюць снапок і звязваюць яго.

Па традыцыі перадаюць гэты сноп гаспадару — старшыні СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандру Мяцеліцы. Сноп трэба падкінуць так высока, каб усе паспелі загадаць тры жаданні: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася і каб Бог даў здароўя ўсім удзельнікам жніва і ўсім прысутным.

Кіраўнік гаспадаркі шчыра павіншаваў удзельнікаў жніва з пачаткам уборачнай кампаніі. І хаця засуха ўнесла свае карэктывы, але атрымана добрая ўраджайнасць яравога ячменю: на першым вытворчым участку яна дасягае 90 цэнтнераў з гектара.

Аляксандр Мяцеліца даў высокую адзнаку і машынна-трактарнаму парку: у поле выйдуць  дзесяць камбайнаў. Іх уладарам пажадаў  вялікіх намалотаў і памятаць, што дома іх чакаюць, а ўсім — здароўя і міру.

На свята завітаў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бусько. «Сённяшні дзень з’яўляецца вынікам працы за цэлы год, укладзены старанні ўсяго калектыву», — адзначыў прадстаўнік мясцовай улады і пажадаў удзельнікам жніва, каб яны ўнеслі свой уклад у агульны каравай раёна. Яўгену Бусько ўручаецца сноп.

Галоўныя героі жніва — яго ўдзельнікі. Іх шчыра вітаюць і жадаюць моцнага здароўя, сонечных цёплых дзянькоў, і каб зерне лілося ракой, а тэхніка ніколі не псавалася. Камбайнераў частуюць свежымі булачкамі.

На Беларусі здаўна існуе добры звычай: перад важнай падзеяй прасіць Боскага благаславення, і пачатак жніва — адна з такіх. Настаяцель храма святой Варвары з аграгарадка Райца іерэй Аляксей Шышкір звярнуўся да прысутных: «Дзякуй Богу, што кожную справу пачынаем з малітвы. Божа, благаславі яе!», — сказаў святар і прачытаў малітву. Аляксей Шышкір асвяціў удзельнікаў жніва і ўборачную тэхніку.

Старшыня гаспадаркі  Аляксандр Мяцеліца адпраўляе першыя камбайны ў поле — і пачынаецца сапраўдная бітва за новы ўраджай. Няхай каравай свіцязянскіх хлебаробаў будзе важкім!

… Над ваколіцамі гучыць песня. Дарэчы, іх на свяце прагучала шмат, яны ўскалыхвалі сэрца і ўзнімалі настрой. Нездарма заўважана ў народзе, што праца і песня поруч ідуць. Няхай гэтыя мелодыі надоўга застануцца з удзельнікамі жніва.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».