• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.09.2026, 13:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

На заседании Кореличского райисполкома рассмотрели вопрос производственного травматизма

by
28.11.2019
в Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У Карэліцкім раёне за 10 месяцаў 2019 года траўмы на вытворчасці атрымалі 6 чалавек, адзін карэліччанін пайшоў з жыцця.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, смяротнасць ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці займае трэцяе месца пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Хто вінаваты і што з гэтым рабіць, абмеркавалі на пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама, разгледзеўшы пытанне аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

— У 2019 годзе ў сферы сельскай гаспадаркі Карэліцкага раёна выяўлены 222 парушэнні правіл аховы працы, яшчэ 323 у будаўніцтве, — адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня пастаянна дзеючай раённай камісіі па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 Ігар Лазарэвіч. — Пры гэтым на паляпшэнне ўмоў працы: рамонт памяшканняў, абсталявання, набыццё мэблі, замену ўстарэлага абсталявання ў бягучым годзе зрасходавана 841,3 тысячы рублёў. Таксама ліквідавана 100 рабочых месцаў з небяспечнымі ўмовамі працы.

Выходзіць, што дзяржавай выдзяляюцца немалыя грошы на тое, каб людзі адчувалі сябе на рабоце ў бяспецы, але менш парушэнняў правілаў аховы працы і траўмаў не становіцца. Большасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, па словах Ігара Лазарэвіча, звязана з чалавечай бестурботнасцю і безадказнасцю. Усе пацярпелыя ведалі, як паводзіць сябе на рабочым месцы, але праігнаравалі элементарныя правілы бяспекі.

? 12 верасня 37-гадовы кіроўца аўтамабіля аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, працуючы на вышыні, не ўтрымаўся, саскочыў на бетонную пляцоўку і атрымаў цяжкія траўмы ног. Пры гэтым мужчына не скарыстаўся сродкамі, якія засцерагаюць ад падзення, і не паведаміў кіраўніцтву аб характары паломкі аўтамабіля.

? 20 верасня 28-гадовы падсобны рабочы аднаго з СВК раёна працаваў на даху склада, праваліўся і атрымаў цяжкую траўму. Пры гэтым сродкамі індывідуальнай абароны мужчына не скарыстаўся.

? 26 верасня вадзіцель аднаго з прадпрыемстваў раёна пры рамонце аўтамабіля быў смяротна траўміраваны упаўшай платформай гэтага ж аўто. Расследаванне па гэтай справе яшчэ не закончана.

? 20 лістапада на адной з малочнатаварных фермаў раёна 52-гадовая аператар машыннага даення атрымала цяжкую траўму нагі падчас дойкі пры кантакце з жывёлай. Праводзіцца расследаванне.

Ігар Лазарэвіч адзначыў, што ў асобных выпадках рэгіструецца віна не толькі работнікаў, але і наймальніка. Напрыклад, у сферы будаўніцтва адказныя асобы грэбуюць агароджваннем рабочых месцаў на вышыні, глядзяць скрозь пальцы на тое, што будаўнічыя лясы хісткія, а рабочыя працуюць без страховачных паясоў ці ахоўных акуляраў. Пры гэтым усе сродкі абароны людзям выдадзены, але адзець усё гэта няма калі ці проста не хочацца. Перад пачаткам высотных работ не праводзіцца медыцынскі агляд работнікаў, а між іншым, можа, учора будаўнік добра пасядзеў за святочным сталом. Шакіруюць такія выпадкі, калі інспектары па ахове працы падчас рэйдаў у памяшканнях, дзе працуюць людзі, знаходзяць аголеныя правады пад напругай.

? Асаблівую заклапочанасць выклікае рост пажараў на тэрыторыі раёна. Калі за 10 месяцаў мінулага года адбылося 19 вогненных здарэнняў, то ў бягучым ужо 30. 24 лістапада першай ахвярай агню бягучага года стаў 64-гадовы жыхар вёскі Малая Вобрына. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні. Асноўная ж доля пажараў прыходзіцца на гаспадарчыя пабудовы — 12, ці 41,4% ад агульнай іх колькасці. Асноўнымі прычынамі вогненных здарэнняў з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення.

Мясцовая выканаўчая ўлада трымае ў полі зроку пажарную бяспеку ў такіх катэгорыях, як мнагадзетныя сем’і, адзінокія пажылыя грамадзяне і людзі з інваліднасцю. У гэтым годзе выдзелена 10,4 тысячы рублёў на рамонт пячнога ацяплення і электраправодкі, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Да таго ж назіральныя камісіі абследавалі амаль 5 тысяч домаўладанняў, каб выявіць недахопы ў пажарнай бяспецы і ліквідаваць іх.

? Не менш востра стаіць у раёне пытанне з узроўнем захворваемасці з часовай непрацаздольнасцю. У 2019 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца павелічэнне на 31%. Людзі сыходзяць на “бальнічныя” з-за хвароб органаў дыхання, траўмаў, па догляду за хворым і хвароб касцёва-цягліцавай сістэмы. Расце і колькасць хворых на алкагалізм. За 10 месяцаў бягучага года на дыспансерным уліку знаходзяцца 782 чалавекі, у тым ліку 188 жанчын. За 10 месяцаў 2018 года на ўліку нарколага знаходзілася 766 чалавек, з іх 179 жанчын.

Асаблівую заклапочанасць медыцынскіх работнікаў выклікае тое, што не ўсе работнікі працаздольнага ўзросту пабывалі ў гэтым годзе на медыцынскім аглядзе. Каб прадухіліць хваробу або ўзяць яе пад кантроль, чалавек павінен звярнуцца да ўрача. А для гэтага ў першую чаргу трэба правесці якасны медыцынскі агляд усяго працуючага насельніцтва. Таму задача наймальнікаў — дапамагчы арганізаваць такія візіты ў паліклініку.

? У галіне аховы грамадскага правапарадку ў гэтым годзе назіраецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці агульнай злачыннасці (134 у 2018 г і 128 у 2019 г.) і змяншэння колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (83 у 2018 г. і 77 у 2019 г.). У выніку злачынных замахаў пацярпела 108 чалавек, з іх 62 мужчыны, 46 жанчын і 22 непаўналетнія. 9 чалавек з пацярпелых былі нецвярозымі.

Большасць з зарэгістраваных злачынстваў — гэта крадзяжы. У бягучым годзе зарэгістравана 58 крадзяжоў, з іх раскрыта 31. Каб папярэдзіць злачынствы, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, хранічныя алкаголікі накіроўваюцца ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. У 2019 годзе 14 чалавек накіраваны на такое лячэнне. Супрацоўнікі Карэліцкага РАУС выявілі 18 фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, знішчылі амаль 124 літры спіртаўтрымліваючай вадкасці.

? За 10 месяцаў бягучага года зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек атрымалі раненні. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося адно ДТЗ. З удзелам пешаходаў зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне. За 10 месяцаў назіраецца рост ДТЗ з удзелам і па віне нецвярозых пешаходаў, не абазначаных у цёмны час сутак флікерамі.

Ні адзін са спецыялістаў: інспектар па ахове працы, медыцынскі работнік, міліцыянер альбо пажарны-выратавальнік — не ведаюць дзеючых са стопрацэнтнай эфектыўнасцю метадаў барацьбы з чалавечай бестурботнасцю. Універсальных рэцэптаў няма. Кожны павінен разумець на ўзроўні інстынкту, што ён павінен клапаціцца пра сваю бяспеку, неабходна выхаваць у сабе гэтую якасць. На самой справе на чужых памылках вельмі складана вучыцца, на жаль, адзінкавыя людзі — тыя, якія могуць так рабіць.

Іна ЛЕЙКА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».