Старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская ўзнагародзіла работнікаў за паспяховую падрыхтоўку тэхнікі і зернесушыльнай гаспадаркі да ўборкі ўраджаю 2023 года. Падзячныя пісьмы Карэліцкага райкама прафсаюза АПК і грашовыя прэміі ўручаны дзесяці лепшым работнікам прадпрыемстваў раёна.
Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй за якасную і своечасовую падрыхтоўку льноўборачнай тэхнікі таксама ўзнагароджаны трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён» Аляксандр Сасноўскі (на фота).

Адзначылі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК і працу па правядзенні нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу. Падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі заахвочаны 10 лепшых работнікаў прадпрыемстваў раёна.


















Сяргей СТОЛЯР
Фота прадастаўлена Карэліцкім райкамам прафсаюза работнікаў АПК







